цэ́нтравы в разн. знач. центрово́й;

ц. пункт — центрова́я то́чка;

~выя ігракі́ — центровы́е игроки́;

ц. све́рдзел — центрово́е сверло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

świder

м. свердзел;

świder pneumatyczny горн. бурыльны пнеўматычны малаток

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Вёртка ’доўгі гнуткі лут’ (лаг., КЭС), рус. арханг. вёртка ’свердзел’, кастр. ’яма печы для выпальвання вапны’. Адпрыметнікавае ўтварэнне да вярцець (гл.) < vьrtěti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́бель ‘свердзел’ (ТСБМ, Мядзв., Янк., Жд. 3, Касп., Арх. Вяр., ТС), тэ́быль ‘тс’ (драг., Жыв. сл.), ты́бель ‘тс’ (Пятк. 1), тэ́бяль ‘драўляны шып’, ‘свердзел’ (Сцяшк., Скарбы), ту́бель, ты́бель, тэ́баль, тэ́бэль, тэ́бяль (Сл. ПЗБ), тэ́бель, тэ́бел, тэ́бол ‘свердзел’, ‘драўляны гвозд, шпунт’ (ТС). Праз польскую мову, дзе tybel ‘драўляны гвозд, якім злучаюць часткі драўляных вырабаў’, рэдка ‘свердзел’, што, у сваю чаргу, з с.-в.-ням. tübel ‘гвозд, калок’, якое выводзіцца са ст.-в.-ням. *(gi)tubili ‘выразка; стык; тое, што ўбілі’, ўрэшце ўзыходзіць да і.-е. *dheu̯bh‑, dhubh‑ ‘біць, дзяўбці; драўляны гвозд, клін’ (Köbler, Wörterbuch des althochdeutschen Sprachschatzen, Paderborn, 1993, 1098). Таго ж паходжання дзю́бель ‘прабойнік, клін, устаўка ў адтуліну’, што выводзіцца з н.-в.-ням. Dübel ‘гвозд, клін’, відаць, непасрэдна з нямецкай прафесійнай лексікі, магчыма, набліжанае да дзюба, дзюбаць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 564; Вінцэнц. Сюды ж дзеяслоў тэблёваць ‘рабіць тэблем дзірку ў дрэве, свідраваць’ (ТС) і фанетычныя варыянты тэблёва́ты ‘тс’ (Сл. Брэс.), тэблява́ць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэ́нтравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.). Цэнтравы пункт. // Які знаходзіцца ў цэнтры, у сярэдзіне. Цэнтравая лінія. Цэнтравыя адтуліны. Цэнтравы ігрок. // у знач. наз. цэ́нтравы, ‑ага, м. Адзін з ігракоў нападзення ў гульнях (у футбол, хакей і пад.).

2. Забяспечаны якім‑н. цэнтральным прыстасаваннем. Цэнтравы свердзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пёрка ​1, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

Свердзел, які прымяняецца ў сталярскай справе.

пёрка ​2, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

1. Памянш. да пяро (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Доўгі вузкі ліст якой‑н. расліны. Пёрка часнаку. Пёрка цыбулі. □ Сіняватыя пёркі аўса радавалі вока мяккімі, прыемнымі пералівамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́льба 1 ’вал з ручкай, пры дапамозе якога дастаюць ваду са студні’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Мат. Гом.). Гл. корба, кольба < польск. kolba ’тс’.

Ко́льба 2; ’свердзел’ (ТС). Гл. кольба 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́заўка 1 ’пласцінчаты свердзел’ (Касп., Сцяшк.). Відавочна, з лёзаўка, утворанай з лязо, лёза. Да лёзіва 2 (гл.).

Лізаўка 2 ’абшыўка ў кажуху’ (хоц., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне. Да лізаць ’пакрываць, абдаваць сабой’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шля́мбур

(ням. Schlagbohrer, ад schlagen = біць + Bohrer = свердзел)

інструмент у выглядзе стальной трубкі з зазубрынамі зазубінамі на канцы для прабівання адтулін у каменных або бетонных частках збудаванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Трэпа́н ‘інструмент для свідравання косці (чэрапа) пры трэпанацыі’ (ТСБМ). Праз польскую мову (trepan) з с.-лац. trepanum, якое са ст.-грэч. τρύπανον ‘свердзел’ < τρυπαω ‘свідрую’ (Голуб-Ліер, 488; SWO, 1980, 774). Сюды ж трэпана́цыя ‘хірургічная аперацыя — свідраванне косці з мэтай пранікнення да ачага хваробы’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)