Вопратка з парусіны, палатна свабоднага крою, якую раней насілі сяляне. За вёскай Вера ўбачыла надта фацэтную чалавечую постаць, затуленую ў шырокі жоўтага колеру балахон.Асіпенка.//Разм. Пра шырокую бясформенную вопратку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэнітрыфіка́цыя
(ад дэ- + нітрыфікацыя)
біяхімічны працэс распаду азоцістых злучэнняў (нітратаў) з выдзяленнем свабоднагаазоту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сабе́², часц. (разм.).
Ужыв. пры дзеясловах або займенніках для абазначэння і падкрэслівання спакойнага, свабоднага, незалежнага дзеяння.
Еду с. і ні пра што не думаю.
Што яна с. думае?
◊
Нішто сабе (разм.) — не дрэнны.
Няхай (хай) сабе (разм.) — добра, хай будзе так.
Так сабе (разм.) —
1) ні добрае, ні дрэннае (пра каго-, што-н.);
2) проста так, несур’ёзна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
fdk, FDK = Freie Demokratische Korrespondenz – Служба свабоднага дэмакратычнага друку (ФРГ)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Fréizügigkeitf - юрыд. пра́ва свабо́днага перамяшчэ́ння і вы́бару ме́сца жыха́рства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЎГРА́БІС (Aughrabies),
вадаспад у ПАР, на р. Аранжавая, за 500 км ад вусця. Вышыня свабоднага падзення вады 146 м, агульная — 190 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭМАТЫ́ЧНЫ МА́ЯТНІК,
матэрыяльны пункт, які падвешаны на бязважкай нерасцяжной нітцы (або стрыжні) і вагаецца ў верт. плоскасці пад дзеяннем сілы цяжару. У рэальных умовах — масіўны (напр., металічны) шарык, падвешаны на нітцы, даўжыня якой значна перавышае яго памеры. Пры гарманічных ваганнях перыяд T М.м. не залежыць ад амплітуды ваганняў:
, дзе l — даўжыня М.м., g — паскарэнне свабоднага падзення. Выкарыстоўваецца ў прыладах для вызначэння паскарэння свабоднага падзення, ваганняў зямной кары і ў інш. гравіметрычных вымярэннях. Гл. таксама Маятнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Манто ’жаночае (футравае) паліто свабоднага пакрою’ (ТСБМ). Позняе запазычанне з польск.manto ці з рус.манто ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якія з франц.manteau (Фасмер, 2, 570). Роднаснымі да іх з’яўляюцца паўд.-рус.ма́нта ’малдаўскае адзенне з доўгім каўняром, які накідваецца на галаву ў дождж’, укр.бук.манта́ва ’доўгае суконнае паліто на ваце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Hängerm -s, -
1) разм. паліто́свабо́днага пакро́ю
2) прычэ́п (аўтамабільны)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фанта́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.
1. Здольнасць да творчага ўяўлення і само творчае ўяўленне.
Багатая ф.
2. Мара, прадукт чыйго-н. уяўлення.
Гэта не сапраўднасць, а ф.
3. Нешта непраўдападобнае, выдуманае.
Гэта дзіцячая ф.
4. Дзівацтва; нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).
Прыйшла ў галаву ф.
5. Музычны твор свабоднага характару; імправізацыя.
Ф. на тэмы беларускіх народных песень.
|| прым.фантазі́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)