Разм. Той, хто махлюе, займаецца махлярствам; жулік, ашуканец. [Бабейка:] «Не, Саўка, ты быў проста дробны і, я сказаў бы на сталы розум, далёка не ўдачлівы махляр, і зямлі ты ніколі не любіў».Хадкевіч.Аленка быў спрытны махляр і нажываўся на арыштанцкім хлебе, гароху, капусце і сале.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пузга́н ’пузацік’: чародка малых суседскіх пузганоў (глыб., Полымя, 1998, 12, 108), пузан, пузган ’чалавек з вялікім жыватом’ (бяроз., шуміл., паст., Сл. ПЗБ). Да пу́за (гл.); форма пузан узмоцнена экспрэсіўным суфіксам -гай (параўн. аўчуган, зладзю‑ гай і пад.). Саўка (Запісы, 23, 56) бачыць у пуцган ’пузаты’ (Стома–Сініца) першаснае пузан з устаўным г, характэрным для ўсходнебалтыйскага арэала, паралельнае да лазіць — ладзган ’пра малое, якое лазіць куды не трэба’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўгляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Углядацца некаторы час. — Можа і я цябе дзесь бачыў, — і Саўка таксама паўглядаўся ў Цімохаў твар, падкрэсліўшы слова «дзесь».Колас.Галя падышла да Марынчынага ложка, паўглядалася Марыне ў твар, у нібы трошкі падсіненыя павекі на асмужаным ветрам і сонцам абліччы і ўспомніла сваю маладосць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіня́к, ‑а, м.
1. Пасінелае месца на целе, твары як след ад удару і пад. Саўка, змяты і збіты, у сіняках і з наручнікамі, ступіў крокі два да стала і спыніўся.Колас.Усё цела хлопчыка было ў сіняках, правая рука распухла і не згіналася.Сіняўскі.
2. Меданосная ядавітая расліна сямейства бурачнікавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хі́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Адмоўны, нядобры. Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі, на якую падбіваў яго Бруй, з усімі яе выгодамі і хібнымі бакамі.Колас.
2. Памылковы, няправільны. Хібны крок, брак, недасеў, зрыў, безгаспадарчасць і абязлічка — гэта ўсё роўна, што без барацьбы ворагу здаць пазіцыі...Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЗІНЕ́Ц (Міхаіл Антонавіч) (н. 18.5.1938, в. Цынцавічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1978), нар.арт. Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (цяпер Бел. акадэмія музыкі) па класах баяна (1965) і оперна-сімф. дырыжыравання (1973), з 1966 выкладае ў ёй (праф. з 1990, рэктар з 1985). З 1972 дырыжор, з 1975 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. У рабоце з аркестрам вял. ўвагу аддае пытанням строю, збалансаванасці гучання розных арк. груп, нюансіроўцы, тэмбравай маляўнічасці. К. — першы інтэрпрэтатар многіх твораў бел. музыкі, у т. л. кантаты для хору, салістаў і нар. аркестра «Родныя песні» Ю.Семянякі, Канцэрта для фп. і нар. аркестра Г.Вагнера, «Святочнай паэмы» і «Юбілейнай уверцюры» Я.Глебава, 2-га канцэрта для цымбалаў і аркестра і Рапсодыі для 2 цымбалаў і аркестра Дз.Смольскага, Сімфаньеты і уверцюры «Беларускія вячоркі» К.Цесакова, Канцэрта для аркестра нар. інструментаў В.Іванова, фрэскі-карціны «Зямля бацькоў» і уверцюры «Свята ўраджаю» В.Войціка, сімфоніі «Памяць Зямлі», муз. карціны «На Купалле», канцэрціна «Народныя гульні», апрацовак нар. мелодый «Бульба», «Крыжачок», «Саўка ды Грышка» А.Мдывані і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гу́ста,
1.Прысл.да густы.
2.безас.узнач.вык. Вельмі многа, поўна, у дастатку. — Ну, гэта не заўсёды так бывае, — запярэчыў Саўка, — калі пуста, а калі і густа.Колас.//(задмоўем: не густа). Вельмі мала. Камуністаў у раёне было не дужа густа, і амаль усе яны стаялі на адказных работах.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.
2.Разм. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што‑н. Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду.Колас.
3.Абл. Адважвацца, асмельвацца. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца.Зарэцкі.
4.Зал.да важыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкараву́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Разм. Падсцерагчы, высачыць каго‑, што‑н. [Балук:] — І Саўка прывядзе сюды паліцыю ці салдат. Вось тут і трэба падкаравуліць і сустрэць іх так, каб ніхто з іх не вярнуўся з лесу.Колас.[Бацька:] — Пакуль не позна, трэба ваўчыцу неяк падкаравуліць, а там, можа, і вывадак надарыцца забраць...Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канаво́д1, ‑а, М ‑дзе, м.
Радавы, які наглядае за коньмі (у кавалерыі, коннай артылерыі). Абавязкі канавода. Пакінуць коней на канавода.
канаво́д2, ‑а, М ‑дзе, м.
Разм.неадабр. Завадатар, важак у якой‑н. справе. [Наручнікі] знімуць тады, калі Саўка пакажа .., дзе прытуліліся небяспечныя канаводы паўстанцаў.Колас.[Сымон Мігай] звычайна быў і завадатарам-канаводам на ўсе ўчынкі.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)