ІВАНО́Ў Андрэй, разьбяр па дрэве 2-й пал, 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Майстар беларускай рэзі. Працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве (з 1667 «разьбяной справы жалаваны майстар»). Пад кіраўніцтвам старца Арсенія разам з інш. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні сабора Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра (да 1667), драўлянага царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), палацавай мэблі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУНЕЛЕ́СКІ, Брунелеска (Brunelleschi, Brunellesco) Філіпа (1377, г. Фларэнцыя, Італія — 15.4.1446), італьянскі архітэктар, скульптар і вучоны. Адзін з заснавальнікаў архітэктуры Адраджэння і стваральнікаў тэорыі перспектывы. Працаваў пераважна ў Фларэнцыі. Сярод работ: грандыёзны 8-гранны купал сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ (1420—36), які стаў арх. дамінантай Фларэнцыі, першым буйным помнікам рэнесансавага дойлідства і дасягненнем інж. думкі ў Італіі; арачная лоджыя Выхавацельнага дома (1421—44), перакрытыя лёгкімі рабрыстымі купаламі і расчлянёныя ордэрам цэнтрычныя інтэр’еры Старой сакрысціі царквы Сан-Ларэнца (1422—28) і капэлы Пацы (з 1429), у якіх Брунелескі ўпершыню ўвасобіў у арх. вобразах маст. ўяўленні эпохі гуманізму; цэрквы Сан-Ларэнца (1422—46) і Санта-Спірыта (з 1444). Сваімі творамі зрабіў прыклад у вольным выкарыстанні ант.арх. формаў для вырашэння функцыян., ідэйных і канструкцыйна-буд. задач свайго часу.
Літ.:
Данилова И.Е. Брунеллески и Флоренция. М., 1991.
Ф.Брунелескі. Купал сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі. 1420—36.Ф.Брунелескі. Капэла Пацы ў Фларэнцыі. Інтэр’ер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НІЧАЎ (Валерый Мікалаевіч) (н. 3.8.1933, ст. Пестава Наўгародскай вобл., Расія),
рускі празаік, публіцыст. Д-ргіст.н. (1978). Скончыў Кіеўскі ун-т (1956). Працаваў гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1978—80). З 1981 гал. рэдактар «Роман-газеты», з 1994 старшыня СП Расіі. Нам. кіраўніка Рус.нар.сабора. Аўтар гіст. раманаў «Рос непераможны» (1985), «Флотаводзец», 1992), кн. публіцыстыкі «Рускія вёрсты» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАЛІ́Т (Старац),
разьбяр па дрэве 17 ст. Манах з Оршы. Працаваў у палаце разьбяных і сталярных спраў Маск. Крамля. З вучнямі Яфімам Анціп’евым, Данілам Грыгор’евым і Ларкам Юр’евым рэзаў і залаціў стаўпы і гербы царскіх карэт, іканастасы, рызніцы, шафы, куфры, ракі для мошчаў і інш. У 1679 стварыў рэльефнае распяцце ў царкве Уваскрэсення Славушчага і малюнкі кафляных упрыгожанняў купалаў Верхняспаскага сабора Маск. Крамля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЬМА́ ПРА́ЖСКІ (Cosmas Pragensis; каля 1045—21.10.1125),
першы чэшскі храніст. Адукацыю атрымаў у Празе і Льежы (Францыя). З 1110 дэкан саборасв. Віта ў Празе. «Чэшская хроніка» К.П. (у 3 кн., на лац. мове, распачата ў 1119—20) змяшчае багаты разнастайны матэрыял, з’яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі Чэхіі (асабліва 3-я кніга, дзе апісаны сучасныя К.П. падзеі за 1092—1125).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ Ігнацій, бел. майстар-цаніннік 17 ст. Жыў і працаваў у г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У 1654 (ці 1655) узяты патрыярхам Ніканам у Валдайскі Іверскі манастыр, дзе наладзіў упершыню ў Расіі выраб паліхромнай кафлі. З 1658 працаваў з Палубесам. З 1666 майстар Маскоўскай Аружэйнай палаты. Удзельнічаў у аздабленні Васкрасенскага сабора ў Ізмайлаве (да 1674), царквы Грыгорыя Неакесарыйскага (да 1672) у Маскве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЦУ́ ((Manzù) Джакома) (24.12.1908, г. Бергама, Італія — 1991),
італьянскі скульптар. Ганаровы чл.АМСССР (1967). Вучыўся ў акадэміі Чэканьяні ў Вероне (1927). Зазнаў уплыў М.Роса. З 1941 выкладаў у АМ у Мілане, з 1955 — у летняй Міжнар.АМ у Зальцбургу. Творы вызначаюцца абвостранай дынамікай, кампазіцыйнымі кантрастамі, спалучэннем тонкай мадэліроўкі паверхні і нервова-рэзкіх ліній: серыі рэльефаў «Варыяцыі на тую ж тэму» (1939—45), «Хрыстос — чалавек сярод людзей» (1947—57), серыі скульптур «Кардыналы» (1936—69), «Танцоўшчыцы» (1951—64), «Стрыптыз» (1964—67), «Каханкі» (1965—68), прасторава-дэкар. кампазіцыі «Пасля танца» (1970-я г.) і інш. Аўтар помніка Супраціўленню ў Бергама (1978), манум.бронз. брам з рэльефамі для саборасв. Пятра ў Рыме («Брама Смерці», 1947—64), сабора ў Зальцбургу (1955—58), царквы Сінт-Лаўрэнскерк у Ротэрдаме («Брама Міру і Вайны», 1966—68). Майстар лірычнага партрэта: «Сусанна» (1937), «Галава Інге» (1958, 1960), «Дзяўчынка ў крэсле» (1955), «Партрэт Майкла Парка» (1964) і інш.Іл.гл. таксама да арт.Італія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ САФІ́ЙСКІ САБО́Р,
помнік архітэктуры 11—18 ст. у г. Полацк Віцебскай вобл. Пабудаваны ў сярэдзіне 11 ст. пры кн. Усяславе Брачыславічу як правасл. храм. Будынак 5-нефавы крыжова-купальны (7 купалаў, паводле інш. звестак 5) з 3 гранёнымі апсідамі. На кожным фасадзе (акрамя ўсходняга) было 6 прамавугольных плоскіх лапатак, якія адпавядалі ўнутр. падзелу памяшкання 16 слупамі на нефы, 3 сярэднія нефы заканчваліся апсідамі. Над сяродкрыжжам сабора быў цэнтр. купал на барабане. Сцены складзены з прыроднага каменю і плінфы ў тэхніцы паласатай муроўкі (муроўка са «схаваным радам», што стварала 2-колерную гаму паверхні), характэрнай для Полацкай школы дойлідства. У канцы 15 — пач. 16 ст. перабудаваны ў 5-вежавы храм абарончага тыпу. Неаднаразова быў разбураны (у 1607 і 1643 спалены, у 1710 пашкоджаны выбухам). Паміж 1738—50 перабудаваны (арх. І.К.Глаўбіц, каменшчык Б.Касінскі) у стылі позняга барока. Храм арыентаваны з Пд на Пн. У 18 ст. сабор — 3-нефавая мураваная базіліка з 2 шмат’яруснымі вежамі на гал. фасадзе. З усх. боку ў кампазіцыю сабора ўключаны рэшткі сцен і гранёныя апсіды храма сярэдзіны 11 ст. (даўжыня старой пабудовы вызначыла шырыню новай). Стараж. апсіды і сіметрычная прыбудова да зах. фасада ўтвараюць своеасаблівы трансепт, гранёныя крылы якога завершаны ў цэнтры купалам з ліхтарыкамі. Цэнтр. неф на гал. фасадзе і з боку алтарнай апсіды завершаны фігурнымі атыкавымі франтонамі. Гал. фасад дэкарыраваны ляпнымі гірляндамі на пілястрах, авальнымі нішамі на гранёных крылах, пінаклямі на вуглах ярусаў вежаў і франтонаў. Бакавыя фасады аздоблены спаранымі пілястрамі і ляпнымі гірляндамі. У інтэр’еры 3-ярусная каменная алтарная перагародка, на якой захаваліся маляўнічыя кампазіцыі 18—19 ст., у т. л. «Тайная вячэра», «Спас нерукатворны» і скульпт. кампазіцыя «Тройца новазапаветная». У стараж. частцы храма (усх. апсіда) захаваліся рэшткі фрэсак 11 ст. У будынку сабора пасля рэстаўрацыі (1985, арх. В.Слюнчанка) размешчана канцэртная зала з арганам і Музей гісторыі і архітэктуры Сафійскага сабора. П.С.с. уваходзіць у Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Літ.:
Ткачоў М.А. Новае пра Сафійскі сабор // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. №2;
Трусов О.А. Археологическое изучение Полоцкой Софии // Древности Белоруссии и Литвы. Мн., 1982;
Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙСЕН, Мейсен (Meissen),
горад на У Германіі, зямля Саксонія. Засн. ў 929. Каля 40 тыс.ж. (1997). Порт на р. Эльба. Прам-сць: энергамаш.-буд., эл.-тэхн., гарбарна-абутковая, тэкст., піваварная. Старэйшы ў Еўропе фарфоравы з-д (вытв-сцьМайсенскага фарфору). Вытв-сць фарбаў для керамікі. У наваколлі — здабыча высакаякасных глін, у т. л. кааліну. Музей фарфору. Комплекс гатычнага сабора (13—15 ст.) і замка (15 ст.) на скале над Эльбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІ́ТУЛ, капітула (ад лац. capitulum),
1) у каталіцкай і англіканскай цэрквах калегія канонікаў кафедральнага сабора, якая стварае пры епіскапе раду па кіраванні епархіяй. Складаецца з пробашча, дэкана, схаластыка, кантара, кусташа і інш. канонікаў. К. ствараецца таксама ў касцёле, які мае ганаровае званне калегіята і знаходзіцца на іерархічнай лесвіцы паміж кафедральным касцёлам і парафіяльным.
2) У каталіцкіх духоўна-рыцарскіх і манаскіх ордэнах (у т. л. ў грэка-каталіцкім ордэне базыльян) калегія кіруючых асоб ордэна.