a sectional bookcase — разбо́рная кні́жная этажэ́рка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (ЕКП),
міжнародны рэгіянальны прафцэнтр. Створаны 8.2.1973 у Бруселі (Бельгія). Аб’ядноўвае прафсаюзы с.-д. і хрысц. кірунку зах.-еўрап. краін. У апошнім кангрэсе (1995) удзельнічала 79 прафцэнтраў (больш за 46 млн.чал.) з 22 краін. Кіруючыя органы: кангрэс, выканком. сакратарыят на чале са старшынёй, ген. сакратаром і яго намеснікам. Гал. мэты ЕКП — прадстаўніцтва і абарона сац., эканам. і культ. інтарэсаў працоўных на еўрап. узроўні ў цэлым і ва ўсіх еўрап. ін-тах; барацьба за захаванне і ўмацаванне дэмакратыі ў Еўропе і інш. ЕКП ажыццяўляе работу на галіновым узроўні праз еўрап.прафс. камітэты, кіруе створаным у 1978 Еўрап.прафс. ін-там — цэнтрам дакументацыі і даследаванняў па прафс. і сац.-эканам. пытаннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРЦЫ́ЙНЫ БАНК,
крэдытная ўстанова, якая ажыццяўляе універсальныя банкаўскія аперацыі (прыцягненне ўкладаў, даванне пазык і інш.). Грашовыя сродкі для правядзення аперацый фарміруюцца пераважна праз уклады, якія размяшчаюцца на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці. К.б. функцыянуюць на прынцыпах камерцыйнага разліку, самастойна вызначаюць парадак прыцягнення і выкарыстання грашовых сродкаў, выкананне інш. банкаўскіх аперацый, узровень працэнтных ставак, памер камісійнага ўзнагароджання і не адказваюць па абавязацельствах дзяржавы і сваіх кліентаў. Ствараюцца на паявых ці акцыянерных пачатках і адрозніваюцца паводле спосабу фарміравання статутнага капіталу (з удзелам дзяржавы, замежнага капіталу і інш.), відаў ашчадных аперацый — універсальныя і спецыялізаваныя (напр., дэпазітны, інвестыцыйны, інавацыйны), тэрыторыі дзейнасці (міжнар., рэсп., рэгіянальны і інш.), галіновай арыентацыі (напр., прамысл., аграрны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыбу́цца ’абуцца’ (даўг., Сл. ПЗБ). Рэгіянальны словаўтваральны карэлят да абу́цца (гл.), створаны на яго базе з адценнем значэння некаторай непаўнаты (незавершанасці) дзеяння. Параўн. рус.смал.прибу́ть ’абуць’, прибу́тый ’абуты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пеў (пев) ’спяванне маткі ў пчолаў’ (Анох.). Рэгіянальны архаізм, звычайна адваротны дэрыват спеў. Да пець ’спяваць’ (гл.) < прасл.pěti ’тс’. Заканчэнне -vъ > , як у zovъ ’кліч, гуканне’, zěvъ ’зеў’, параўн. зваць. зяваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сагане́ць ’моцна ліць (пра дождж)’ (маст., Сл. рэг. лекс.). Відаць, рэгіянальны цюркізм; параўн. тур.saganak ’навальніца, лівень’. Аб магчымасці непасрэдных запазычанняў з мовы татар, якія жывуць на Беларусі, гл. Жураўскі, Лекс. тюрк., 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
амфібаліза́цыя
(ад амфіболы)
замяшчэнне піраксенаў і іншых цемнаколерных сілікатных мінералаў амфіболамі; характэрная для магматычных, метамарфічных і асадачных парод асноўнага складу, якія зазналі рэгрэсіўны рэгіянальныметамарфізм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕАДЫНАМІ́ЧНЫ ПАЛІГО́Н,
участак зямной паверхні, ахоплены разамкнутай або замкнутай ломанай лініяй, дзе сістэматычна праводзяцца геал., гідрагеал., геахім., геад. і геафіз. даследаванні з мэтай вывучэння сучасных тэктанічных працэсаў Зямлі. Тэрмін уведзены сав. вучонымі Г.І.Каратаевым, Э.Э.Фатыядзі і А.Л.Яншыным (1960-я г.). Звесткі, атрыманыя на геадынамічным палігоне, выкарыстоўваюцца для вывучэння сучасных глыбінных працэсаў, іх ролі ў фарміраванні зямной кары, асабліва для прагнозу землетрасенняў і ацэнкі верт. і гарыз. перамяшчэнняў паверхні зямной кары ў раёнах з асабліва адказнымі аб’ектамі (АЭС, метро, нафта- і газаправоды, хім. з-ды і інш.). На Беларусі створаны рэгіянальны комплексны геадынамічны палігон, які ахоплівае таксама і тэр. Прыбалтыкі; геадэзічны палігон у цэнтр.ч. Беларусі, лакальныя комплексныя палігоны ў Прыпяцкай упадзіне і ў раёне г. Валожын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Калма́ч ’кудлач’ (клец., Нар. лекс.). Да калматы (гл.), утворана суфіксам ‑ач як таўсмач ад таўсматы і да т. п. Рэгіянальны наватвор, з іншых дэрыватаў можна назваць бел.камлак (гл. камлакі) калмык (гл.) і, магчыма, смал.калмык ’чараўнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРЫТА́НСКАЯ БІБЛІЯТЭ́КАў Лондане,
нацыянальная б-ка Вялікабрытаніі. Засн. ў 1972 на базе б-кі Брытанскага музея (створаны ў 1753 на аснове прыватных калекцый і б-кі каралёў Англіі ад Эдуарда IV да Георга IV), Нац.цэнтр. б-кі (з 1916), Брыт.нац. каталога (з 1950), Нац. б-кі навукі і тэхнікі (хатні абанемент). У фондах б-кі больш за 21 млн.аддз. захоўвання (1995). Захоўвае бібліятэчныя матэрыялы на англ. мове, узорную выдавецкую прадукцыю свету. Брытанская бібліятэка — рэгіянальнын.-д. і каардынацыйны цэнтр у галіне бібліятэказнаўства і навук. інфармацыі з аўтаматызаванымі сродкамі апрацоўкі бібліяграфічна-каталогавых матэрыялаў (друк. каталогі і каталогавыя карты на магнітных стужках і мікраформах), мае сістэму інфармац. абслугоўвання (system BLAISE — British Automated Information service); пры дапамозе цэнтралізаванай камп’ютэрнай сістэмы (адзіная ў свеце) праводзіць міжбібліятэчны і міжнар. кнігаабмен. Забяспечвае ахову аўтарскіх правоў.