ВАЛЫНЕ́Ц Аляксандр Патапавіч (н. 2.2.1935, в. Берказы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Д-рбіял.н. (1974). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1960). З 1961 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі дзеяння гербіцыдаў, рэгулятарных механізмах патагенезу і фітаімунітэту. Выяўлена здольнасць прыродных фенолаў рэгуляваць рост клетак расцягваннем. Распрацаваны метады аналізу фітагармонаў і фенольных злучэнняў, спосабы павелічэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці раслін.
Тв.:
Ароматические оксисоединения — продукты и регуляторы фотосинтеза. Мн., 1983 (разам з А.П.Прохарчыкам);
Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988 (у сааўт.);
Физиология плодообразования люцерны. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДУЦЭ́НТЫ [ад лац. producens (producentis) які вырабляе, стварае],
аўтатрофныя (фота- або хемасінтэзуючыя) арганізмы, здольныя ствараць складаныя арган. рэчывы з неарган. злучэнняў. Асн. П. ў водных і наземных экасістэмах — зялёныя расліны.
Складаюць першы трафічны ўзровень, аснову экалагічнай піраміды. У планетным маштабе штогод наземныя П. ўтвараюць каля 115 млрд.тарган. рэчываў, вылучаюць у атмасферу каля 53 млрд.т кіслароду, водныя П. — каля 55 млрд.т арганікі і 414 млрд.т кіслароду. Вывучэнне П. і перадачы назапашанай імі энергіі да кансументаў і рэдуцэнтаў дае магчымасць мэтанакіравана рэгуляваць працэсы назапашвання і біядэструкцыі арган. рэчываў, стварае тэарэт. асновы для распрацоўкі шэрагу праблем аховы прыроды і інш.Гл. таксама Аўтатрофы, Біялагічная прадукцыйнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАЎНЯ́ЛЬНІКІдля бетонаў і раствораў,
прыродныя або штучныя сыпкія матэрыялы, якія ў сумесі з вяжучымі рэчывамі і вадой (часам без яе) утвараюць бетоны 1 будаўнічыя растворы. Складаюць да 85% іх аб’ёму, дазваляюць рэгуляваць іх уласцівасці.
Падзяляюцца на дробныя з памерам зерняў да 5 мм (пераважна пясок) і буйныя 5—70 мм (жвір, друз); цяжкія, або шчыльныя (прыродныя, пераважна кварцавыя, і драблёныя пяскі. а таксама жвір і друз з розных парод, металург. шлакаў і інш. матэрыялаў) і лёгкія, або порыстыя (штучныя — аглапарыт, керамзіт. успучаныя вермікуліт і перліт, шлакавая пемза, паліўныя шлакі і попел; прыродныя — драблёныя порыстыя горныя пароды: пемза, туф, ракушачнік і інш.). Выкарыстоўваюць таксама арган. З.: пілавінне, драўняную стружку, трэскі, драблёны чарот, успучаныя палімерныя гранулы.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Кірава́ць ’рэгуляваць рух, работу’, ’быць на чале чаго-н.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Мал., ТС, Гарэц., Сержп. Пр., Яруш., Сцяшк.). Укр.керувати ’тс’. Запазычанні з польск.kierować ’тс’, якое ў сваю чаргу з ням.kehren у тым жа значэнні (Слаўскі, 2, 156; ЕСУМ, 2, 426; Кюнэ, Poln., 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАМПЕНСА́ТАР (ад лац. compenso ураўнаважваю, параўноўваю),
1) прыстасаванне для ўраўнаважвання ўплыву розных фактараў (т-ры, ціску, становішча і інш.) на стан і дзеянне збудаванняў, машын, механізмаў і інш. Бываюць нерухомыя (напр., пракладкі) і рухомыя (сільфон).
2) Прылада (машына) для ўраўнаважвання зруху фаз току і напружання. Сінхронны К. дае магчымасць палепшыць каэфіцыент магутнасці і рэгуляваць напружанне ў лініях электраперадачы і эл. сетках.
3) Прылада (напр., патэнцыёметр), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні вымеранай велічыні з аднароднай узорнай велічынёй (гл. ў арт.Кампенсацыйны метад вымярэнняў, Нулявы метад вымярэнняў).
4) Прыстасаванне (напр., пласцінка) для вызначэння рознасці ходу светлавых прамянёў, напр., у інтэрферометрах, або вугла вярчэння плоскасці палярызацыі (гл.Палярызацыя свята).
5) Тэрмамагнітны жалеза-вугляродзісты сплаў, які выкарыстоўваецца ў электравымяральных прыладах як элемент магн. сістэмы для змяншэння ўплыву т-ры.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НЕРВО́ВАЯ РЭГУЛЯ́ЦЫЯ,
уплыў нервовай сістэмы на клеткі, тканкі і органы для каардынацыі іх дзейнасці на патрэбу арганізма і ў адпаведнасці са зменамі навакольнага асяроддзя. Мае вядучае значэнне ў забеспячэнні цэласнасці арганізма і з’яўляецца адным з асн. механізмаў гамеастазу. У філагенезе Н.р. ўзнікла пазней за гумаральную, але па меры развіцця нерв. сістэмы падпарадкавала яе нерв. сувязям, і ўтварылася нейрагумаральнае ўзаемадзеянне, заснаванае на рэфлекторных адносінах. Яно ажыццяўляецца з дапамогай медыятараў, якія выдзяляюцца нерв. канчаткамі і строга адрасаваны пэўнаму органу ці групе клетак, таму хуткасць Н.р. ў сотні разоў перавышае хуткасць гумаральнай рэгуляцыі. Разам з тым многія медыятары (ацэтылхалін, норадрэналін, сератанін і інш.) здольныя паступаць у кроў і рэгуляваць дзейнасць органаў і тканак як гумаральны фактар. Уяўленне аб пераважным значэнні нерв. сістэмы ў рэгуляцыі працэсаў і функцый у арганізме жывёл і чалавека — аснова канцэпцыі нервізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНАВА́ННЕ СЯМ’І́,
добраахвотнае рэгуляванне дзетараджэння ў сям’і. Дапамагае вызначыць колькасць дзяцей у сям’і, нарадзіць жаданых дзяцей у найб. спрыяльных умовах, выбраць час дзетараджэння з улікам узросту бацькоў і сац.-эканам. умоў, рэгуляваць інтэрвалы паміж цяжарнасцямі, пазбегнуць непажаданай цяжарнасці. П.с. — важны фактар захавання здароўя маці і дзіцяці, зніжэння мацярынскай і ранняй дзіцячай смяротнасці, частаты абортаў. Уключае таксама дзейнасць арг-цый, якія ствараюць умовы для дасягнення сям’ёй пажаданай колькасці дзяцей шляхам розных адм., сац., эканам. і прапагандысцкіх сродкаў. Напр., у Еўропе найб. шырока праграму П.с. з 1, 2, 3 дзецьмі праводзіць Францыя. У Азіі, Афрыцы, Лац. Амерыцы праграмы П.с. накіраваны на зніжэнне нараджальнасці (Індыя, Кітай і інш.). На Беларусі існуе сістэма матэрыяльнай дапамогі па падтрымцы сям’і: выплачваюцца розныя віды дапамогі, у залежнасці ад колькасці і ўзросту дзяцей сем’ям дадзены розныя падатковыя льготы.