МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ДАПАМО́ГІ БАРАЦЬБІТА́М РЭВАЛЮ́ЦЫІ (МОПР),
Міжнародная Чырвоная дапамога. Створана ў канцы 1922 паводле рашэння 4-га кангрэса Камуністычнага інтэрнацыянала. Аказвала матэрыяльную, юрыд., маральную падтрымку палітзняволеным, палітэмігрантам і іх сем’ям, сем’ям загінуўшых рэвалюцыянераў, незалежна ад іх парт. прыналежнасці, праводзіла масавыя кампаніі ў абарону ахвяр паліт. рэпрэсій у Польшчы (у т. л. ў Зах. Беларусі), на Балканах, у Кітаі і інш. краінах, супраць фашызму і вайны. Секцыі МОПРа ў 74 краінах налічвалі (1937) 15 млн. членаў, у т. л. ў СССР — 9 млн. Кіруючыя органы — Выканком (да сак. 1923 — Цэнтр. бюро, у сак. 1923 — ліп. 1924 — ЦК), Прэзідыум і Сакратарыят (выбіраліся Выканкомам) — знаходзіліся ў Маскве, у 1937—39 — у Парыжы. Орган Выканкома — час. «МОПР» (1923—38). У БССР секцыя МОПРа была адной з найбуйнейшых грамадскіх арг-цый. У Мінску быў створаны дом паліт. эмігрантаў, у Станькаве — дзіцячы дом. Секцыя МОПРа ў Зах. Беларусі наз. Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам Заходняй Беларусі, выдавала газету «Чырвоная дапамога». З пачаткам 2-й сусв. вайны дзейнасць МОПРа як міжнар. арг-цыі спынілася, яго секцыя ў СССР існавала да 1947.
т. 10, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва Беларускай ССР 1/481; 6/509; 11/147—148
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
дарэвалюцы́йны, -ая, -ае.
Той, які быў да рэвалюцыі.
Д. перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
марселье́за, -ы, ж.
Песня часоў Французскай буржуазнай рэвалюцыі, якая стала нацыянальным гімнам Францыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дакастры́чніцкі, -ая, -ае.
Які адносіцца да часу, што папярэднічаў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Д. перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бо́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Выхавацелька малых дзяцей (звычайна іншаземка) у багатых сем’ях да рэвалюцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дырэкто́рыя, -і, ж. (гіст.).
Кіруючы орган у Францыі ў час Французскай буржуазнай рэвалюцыі 1795—1799 гг.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
контррэвалю́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
Барацьба праціўнікаў рэвалюцыі супраць дзейнасці рэвалюцыйных улад.
|| прым. контррэвалюцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяся́цкі, -ага, мн. -ія, -іх, м.
Да рэвалюцыі: выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі; памочнік соцкага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перадпача́так, -тку ср. преддве́рие ср.;
п. рэвалю́цыі — преддве́рие револю́ции
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)