Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«ГІСТО́РЫЯ ПРА АПАЛО́НА ЦІ́РСКАГА»,
помнік перакладной бел. л-ры, свецкая аповесць блізкаўсходняга паходжання. Бытавала на Беларусі ў 17—18 ст.
У аснове твора — апісанне прыгод гал. героя, чалавека знатнага паходжання, які шмат гадоў блукае па розных краях, трапляе ў незвычайныя і складаныя сітуацыі і гісторыі, а пасля шчасліва вяртаецца ў родны горад, дзе становіцца царом. На Беларусі распаўсюджвалася ў складзе вядомага зб. навел «Рымскія дзеянні». Адзін з яго рукапісаў перапісаны ў Магілёве ў 1688. Мова магілёўскага спіса — сумесь старабел. і рус. моў 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ТАЧНАЯ МАШЫ́НА, лопасцевая машына,
механічная канструкцыя для пераўтварэння энергіі патоку вадкасці або газу ў энергію вярчальнага вала (гідраўлічная турбіна, газавая турбіна) ці наадварот (цэнтрабежная або восевая лопасцевая помпа, вентылятар).
Асн. рабочы орган Л.м. — рабочае кола, якое складаецца з лапатак, замацаваных на ўтулцы. Л.м. бываюць: адна- і шматступенныя; актыўныя і рэактыўныя (напр., актыўная турбіна, рэактыўная турбіна); восевыя, радыяльна-восевыя (дыяганальныя) і радыяльныя. Прынцып Л.м. вядомы са старажытнасці (паравая турбіна Герона Александрыйскага, рымскіягідраўл. турбіны), здаўна выкарыстоўваліся вадзяныя колы, ветрарухавікі. У канцы 19 ст. створаны восевы кампрэсар. Тэорыю Л.м. распрацоўвалі Л.Эйлер, М.Я.Жукоўскі і С.А.Чаплыгін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радні́цца, раднюся, роднішся, родніцца; незак.
1. Уступаць у адносіны роднасці з кім‑н. Не хацеў радніцца з Вайцехам Андрэй...Пташнікаў.Берберы ў гарадах апраналіся, як рымляне, насілі рымскія імёны, радніліся з рымскімі пасяленцамі.В. Вольскі.
2. Мець падабенства; збліжацца. Мардва па мове раднілася больш з «рускімі» — окала.Васілевіч.Вершы Купалы перыяду 1905–1907 гг. .. родняцца з аналагічнымі творамі Някрасава.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІРАНЕ́ЗІ ((Piranesi) Джавані Батыста) (4.10.1720, г. Мальяна-Венета, Італія — 9.11.1778),
італьянскі гравёр. Працаваў у Рыме, Венецыі і Неапалі. Зазнаў уплывы ант. дойлідства, венецыянскага барочнага тэатр.-дэкарацыйнага мастацтва. У творчай манеры спалучаў афорт з разцовай гравюрай. Ствараў «архітэктурныя фантазіі», якія вызначаліся грандыёзнасцю прасторавых вырашэнняў, вострадрам. святлоценявымі кантрастамі (цыклы «Фантазіі на тэму турмаў», каля 1745—50, 1760—61) і відавыя гравюры, у якія прыўносіў элементы рамант. вымыслу, што надавалі арх. помнікам манументальнасць і жывапіснасць (цыклы «Віды Рыма», з 1748; «Рымскія старажытнасці», 1756). Гравюры П. паўплывалі на станаўленне стылю ампір. Працаваў таксама як архітэктар.
Літ.:
Лаврова О.И. Избранные офорты Дж.Б.Пиранези. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жак ’рыбалоўная прылада’. Рус.дыял., укр.жак ’тс’. Ст.-бел.жак ’тс’ з 1599 г. (Булыка, Запазыч., 113) з польск.żak ’тс’ < ням.Sack ’мяшок, кішэнь’ (Брукнер, 661). Рус. праз бел., укр. з польск.Фасмер, 2, 33. Герм. з лац.saccus ’мяшок, фільтр’ (у рымскія часы) < грэч.σακκος ’грубая тканіна’ < семіцк. saq ’тканіна з валасоў, мяшок’ (Дудэн, 582; Вальдэ-Гофман, 2, 458–459). Такое ж канчатковае паходжанне мае сак ’рыбалоўная прылада; адзенне’ (гл.).
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ІВА́НАЎ (Вячаслаў Іванавіч) (28.2.1866, Масква — 16.7.1949),
рускі паэт, літ. крытык. Адзін з тэарэтыкаў 2-га пакалення рус. сімвалістаў. З 1924 жыў у Італіі. Аўтар зб-каў вершаў «Стырнавыя зоркі» (1903), «Празрыстасць» (1904), «Па зорках» (1909), «Cor ardens» (ч. 1—2, 1911—12), «Пяшчотная тайна» (1912), паэт. цыклаў «Рымскія санеты» (1924—25), «Рымскі дзённік» (1944), кн. вершаў «Святло вячэрняе» (выд. 1962); літ.-філас. і гіст.-культ. твораў «Дыёніс і прадыёнісійства» (1923), «Перапіска з двух вуглоў» (з М.Гершэнзонам, 1921) і інш. Перакладаў трагедыі Эсхіла.
Тв.:
Стихотворения и поэмы. Л., 1976;
Родное и вселенское. М., 1994;
Лик и личины России: Эстетика и лит. теория. М., 1995.
Літ.:
Иванова Л.В. Воспоминания: Книга об отце. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ КІ́РЫКА ((De Chirico) Джорджа) (10.7.1888, г. Волас, Грэцыя — 19.11.1978),
італьянскі мастак і тэарэтык мастацтва; адзін з заснавальнікаў метафізічнага жывапісу. Вучыўся ў АМ у Афінах (да 1905) і Мюнхене (1906—09). Як мастак склаўся пад уплывам Г.Апалінэра, А.Бёкліна, П.Пікасо, ідэй класічнай антычнасці і міфалогіі, ням. фігуратывісцкай і філас. культуры (Ф.Ніцшэ і інш.). У ранніх яго творах сімвалічнасць, адасобленасць свету ад чалавека, адлюстраванне ўяўнай звернутай ва ўнутр. прасторы, асноўным персанажам якой быў манекен («Няўпэўненасць паэта», 1913; «Настальгія па бясконцасці», 1913—14; «Вялікая метафізіка», 1917). Пасля 1919 звяртаўся да класічных маст. прыёмаў і тэм, у метафізічную тэматыку ўводзіў сюррэалістычную сімволіку («Рымскія дамы», 1922).
У скульптуры ўвасабляў тыя ж іканаграфічныя матывы. Сярод літ. твораў «Hebdomeros» (1929), «Успаміны пра маё жыццё» (1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБЫ́ СВО́ЙСКІЯ,
птушкі сямейства галубоў атр. голубападобных. Паходзяць ад дзікага шызага голуба (Columba livia). Вядома больш за 150 парод галубоў свойскіх, якія падзяляюцца на паштовых, спартыўных, дэкаратыўных і мясных. Паштовыя галубы свойскія (чырвоны паштар, бельгійскія) здольныя пралятаць да 1000 км са скорасцю 100 км/гадз. Раней іх выкарыстоўвалі для сувязі. Спартыўных (мікалаеўскі, нежынскі, курскі і інш.) і дэкаратыўных галубоў свойскіх (дутышы, паўліны, якабіны, турманы, чайкі і інш.) гадуюць аматары дзеля хуткага палёту, прыгожага апярэння, своеасаблівай формы цела і буркавання. Мясных галубоў свойскіх (карно, кінг, рымскія і інш.) у многіх краінах гадуюць на мяса.
Жывая маса мясных галубоў 700—1100 г, самак 600—700 г. Спароўванне з 5-месячнага ўзросту. Наседжваюць яйцы галубка і голуб 18 сутак. Бацькі выкормліваюць птушанят «валлёвым малаком» (малакападобнай кашкай). У 30—40-дзённым узросце выкарыстоўваюцца на мяса.