Скрыгата́ць ‘утвараць гукі скрыгату’, ‘скрыпець’, ‘рыпець’, ‘вішчаць’ (ТСБМ, Др.-Падб., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ), скрыгіта́ць (Нас., Янк. 2, Сцяшк., Скарбы), скагата́ць ‘тс’ (Др.-Падб.), скры́гаць ‘тс’ (Нас., ТСБМ, Шат., Бяльк.), скро́гат (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.), скры́гат (ТСБМ, Др.-Падб.), ст.-бел. скрыгнуть зубамі (Альтбаўэр). Укр. скрегота́ти, скре́гіт, рус. скрегота́ть, скрежета́ть, скре́жет, ст.-рус. скрегътати, скрежьтати, скрьгътати, рус.-ц.-слав. скръгътати, польск. zgrzytać, чэш. skřehotati ‘каркаць, квакаць’, серб.-харв. шкргу́тати ‘скрыпець’, славен. skŕgati, skrgútati ‘трашчаць’, балг. скъ́рцам ‘скрыплю’, макед. скрца ‘тс’, ст.-слав. скрьжьтъ ‘скрогат (зубоў)’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 656–657; Махэк₂, 549). Параўноўваюць з ст.-ісл. skrǼkr ‘крык’, skrǼkja ‘крычаць’, англ. schriek ‘тс’, с.-н.-ням. schrêken ‘гучна смяяцца’, літ. kregždė̃ ‘ластаўка’, kregétiрохкаць’ і г. д. (Фасмер, там жа). Борысь (739) узнаўляе прасл. *skъrgati ‘скрыгаць’, ад якіх утвораны інтэнсіўныя дзеясловы з суф. ‑ъt‑, ‑ot‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скуго́ліць ‘жаласна быць, падвываць (пра жывёліну)’ (ТСБМ, Касп., Др.-Падб., Сцяшк., Мядзв., Інстр. 3), ‘тлуміць галаву, надакучаць’ (Сл. ПЗБ), ‘плакаць’ (Мат. Гом.), ску́гліць, скуглі́ць вішчаць (ТС, Ян., Сл. ПЗБ), скугіта́ць скуголіць (Шатал.), скугі́чыць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скуго́рыць ‘тс’ (Нас.). Укр. скугні́ти, скугота́тирохкаць’, скуго́лить ‘пішчаць, верашчаць’, ску́глить ‘выць’, рус. дыял. ску́горыць, скуго́лить, ску́гліть ‘тс’ і ‘ныць, скардзіцца’, чэш. skuhrati ‘ныць, хныкаць’, славац. skuhrať ‘скардзіцца’. Гукаперайманне, параўн. Махэк₂, 550; Фасмер, 3, 660. Першасная форма захавалася ў ску́гаць ‘скуголіць, вішчаць, кугакаць’ (ТС), пашыраная ў далейшым суф. ‑(о)лі‑, ‑іта‑, ‑ічы‑, ‑оры‑, якія характарызуюць інтэнсіўнасць дзеяння. Паколькі існуе рус. дан. ску́гор, чэш. skuhrač ‘скупы’, параўноўваюць яшчэ з літ. skaugé ‘зайздрасць’, skaugùs ‘завіслівы’, skaugéti ‘зайздросціць’, лат. skàuģis ‘зайдроснік, незычлівец’, skàust ‘зайздросціць, жадаць благога’; гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Мюленбах-Эндзелін, 3, 876 і наст. Аб семантычнай мадэлі ‘ныць, скардзіцца’ → ‘скупы’ гл. Пятлёва, Этимология–1970, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́каць, рыка́ты ’рыкаць, раўці’ (ТСБМ; шчуч., віл., докш., лід., астрав., бяроз., навагр., беласт., ліпск., Сл. ПЗБ; Сцяшк.; жытк., ветк., ельск., петр., калінк., Інстр. 2, 30; Гарэц., БДА, 891, Інстр. 3, 61), ры́каць ’рыкаць’ (ТС, Янк. 1), рыке́ля карова (ТС), ры́кнуць ’зарыкаць, рыкнуць’, ’злосна закрычаць (пра чалавека)’ (Бяльк.), ’рыкнуць, зараўці’ (ТС), рыку́ха ’карова’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рыкати ’раўсці (пра валоў, ільвоў) (XVI ст.), ’брахаць’ (1653), ’пра мову лясных людзей’ (XVII ст.), руск. дыял. рыкать ’зваць, клікаць’, ’рыкаць’, укр. рика́ти, польск. ryczeć, славац. ryčať, чэш. ryčeti ’раўсці’, в.-луж. ryčeć, н.-луж. rycaś, славен. ríkati, серб.-харв. ри̏ка ’рык’, ’рокат’, ’шум’, ри́кати, балг. ри́кам ’рыкаю, кашляю’, ст.-слав. рыкати; са старажытным вакалізмам: славен. rȗk ’цечка ў аленяў’, rúčati ’раўсці’, в.-луж. ručeć. Прасл. *rykati: *ryčati (< *ryketi) ’раўсці’, ’рыкаць’, ’крычаць’. І.‑е. гукапераймальны корань *reu‑: *rou‑: *rŭ (бел. раўсці́) з пашыральнікам ‑k‑: *reuk: *ruk. Параўн. літ. rukti ’рычэць’, а таксама rẽkti ’крычаць’, лат. rûkt ’бурчаць’, ст.-в.-ням. ruhen (*ruhjan), с.-в.-ням. rohen ’раўсці, рохкаць’, англасакс. rýn ’раўсці’, с.-ірл. rucht ’рык’, лац. rumor, ravus, raucus (Фасмер, 5, 527–528; Скок, 3, 142; БЕР, 6, 256; Чарных, 2, 132; Брукнер, 472). Ст.-бел. рыкунья, рыкуня, рикунья ’даглядчыца жывёлы’ (1539) лічыцца запазычаннем з літоўcкай мовы, параўн. літ. rykune (Булыка, Запаз., 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́хля ’неахайны’ (Нас.), ’чалавек, неакуратны наогул і ў быце’ (шкл., КЭС), ’неахайны, брудны’ (маладз., КЭС; Мат. Маг.), ’вялы, неахайны’ (Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (мазыр., Мат. Гом.), ’неахайная гультаяватая жанчына’ (Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.), ’неахайная, нязграбная і дзікаватая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.), рахле́й ’вельмі неахайны і нязграбны чалавек’ (там жа), ро́хля, ро́хліна, ро́хлішча ’неахайная асоба’, ро́хліцца ’рабіць неакуратна’, ро́хленне ’неакуратная работа’ (Юрч. СНЛ), ро́хля ’тоўстая непаваротлівая жанчына’ (ТС), ’празмерна тоўстая разлезлая баба’ (слонім., Жыв. НС), рахэ́ля ’неахайная жанчына’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. ро́хля ’разява’, ’тупіца’; ’неахайны чалавек’, калуж. ’гультаяватая і тоўстая жанчына’, балг. ро́хла ’кабета або жанчына з непрычэсанымі валасамі’. Звычайна звязваюць з роднаснымі лексемамі ры́хлы, ру́шыць (Праабражэнскі, 2, 218); апошняе (ру́шыць) лічаць ітэратывам ад незафіксаванага ў слав. мовах *rusti ’рыць’, ад асновы якога *rou̯s‑ утварыўся дзеепрыметнік *ruxlъ, *ruxlʼa > польск. дыял. ruchla ’свіння’ (Фурлан у Бязлай, 3, 209), параўн. літ. raũsti, ràust ’рыць, капаць’, лат. rušināt ’разрыхляць’, ’перамешваць жар’, чэш. ruchati ’араць’ (Махэк₂, 525). З семай ’свіння’ звязана этымалогія Якабсона (IJSLP, 1, 268): ро́хля < ро́ха ’свіння’, ро́хкатьрохкаць’ (Фасмер, 3, 508). Мацэнаўэр (LF, 17, 199) параўноўвае лексему з славен. ráhel ’рыхлы’, ’кволы’. Аднак можна сумнявацца наконт адпаведнасці вакалізма ra‑ і *ry. Сной₂ (599) выводзіць яго з дзеепрыметніка *raxlъ < *ra̋sti ’рыць, грэбці, штурхаць’ > славен. rášiti ’тс’, макед. рошка ’рыцца, корпацца, кешкацца’, балг. ро́хав, рохкав ’рыхлы, мяккі, пяшчотны’, ре́ша ’часаць, прычэсваць’. Гл. таксама Бярнар (Бълг. изсл., 248–249), які выводзіць балг. ро́хла з ро́хав, ро́хлест ’непрычасаны, ускудлачаны’, што звязаны чаргаваннем з ре́хав ’калматы, рыхлы’, апошняе да ря́дък ’рэдкі’. Неславянскае паходжанне прапануе Масковіч (Зб. Талстому, 355), ад яўрэйскага ўласнага імя Rokhl/Rukhl.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)