галасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

1. Удзельнічаць у галасаванні; падаваць голас за каго‑, што‑н. (у час выбараў, пры вырашэнні якога‑н. пытання). Галасаваць за праект пастановы.

2. каго-што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання. Галасаваць рэзалюцыю. Галасаваць кожнага кандыдата асобна.

3. Разм. Спыняць машыну ўзняццем рукі. Галасаваць на дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юрысды́кцыя

(лац. iunsdictio = судаводства)

1) права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні;

2) круг паўнамоцтваў судовага або адміністрацыйнага органа па прававой ацэнцы канкрэтных фактаў і прымяненню прадугледжаных законам санкцый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

юрысды́кцыя

(лац. jurisdictio = судаводства)

1) права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні;

2) круг паўнамоцтваў судовага або адміністрацыйнага органа па прававой ацэнцы канкрэтных фактаў і прымяненню прадугледжаных законам санкцый.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Спры́ндзіцца ‘згінуць, загінуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘згарнуцца, скруціцца’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж spryndziło dziasna (Арх. Федар.) з няясным значэннем. Параўн. прындзіцца (гл.). Несумненна, экспрэсіўнае ўтварэнне з шырокім спектрам значэнняў, што абцяжарвае вызначэнне зыходнага. Запісанае Развадоўскім спіры́нджыць у складзе кляцьбы са значэннем ‘каб цябе спёрла!’, суаднесенае з літ. sprę́stiрашаць’, прызнаецца Лаўчутэ (Балтизмы, 149) недастаткова аргументаваным балтызмам. Магчыма, экспрэсіўны варыянт з назалізацыяй да спры́ціцца ‘згінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.), гл. спрыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засяда́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Сабраўшыся, рашаць якія‑н. пытанні; праводзіць пасяджэнне. Бюро засядае. □ Камісія, на чале з прадстаўніком з Мінска, засядала ў кабінеце дырэктара. Васілевіч. // Удзельнічаць у пасяджэнні. Засядала Кацярына Дэлегаткай у Крамлі. Броўка.

засяда́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да засесці (у 1, 4 знач.).

2. Урачыста сядзець па пачэсным месцы. Марылька дзевачак сабрала. Сабраўшы, у радочак саджала, Сама ўсіх вышэй засядала. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раша́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрысл. незал. цяпер. ад рашаць.

2. у знач. прым. Найбольш істотны, галоўны, асноўны. Рашаючы год пяцігодкі. □ Творчасць Пушкіна, Тогаля, Някрасава і іншых выдатных рускіх пісьменнікаў адыграла рашаючую ролю ў барацьбе перадавых беларускіх пісьменнікаў за рэалізм. Барысенка. // Які з’яўляецца канчатковым рашэннем, уяўляе сабой канчатковае рашэнне. [Васіль] ведаў, што слова Антося будзе рашаючае, і таму з нецярпеннем чакаў, пакуль той пачне гаварыць. Дамашэвіч.

•••

З рашаючым голасам гл. голас (у 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЫНАМІ́ЧНАЕ ПРАГРАМАВА́ННЕ,

раздзел матэматыкі, прысвечаны тэорыі і метадам рашэння мнагакрокавых задач аптымальнага кіравання. Грунтуецца на прынцыпе аптымальнасці, прапанаваным у 1950-я г. амер. матэматыкам Р.Белманам. У матэм. тэорыі кіроўных працэсаў строгае абгрунтаванне атрымана Л.С.Пантрагіным і інш. Выкарыстоўваецца ў аперацый даследаванні, у задачах аптымальнага планавання (напр., аб аптымальнасці размеркавання рэсурсаў, замены абсталявання), пры рашэнні многіх тэхн. праблем (у задачах кіравання паслядоўнымі хім. працэсамі, аптымальнага праектавання пракладкі дарог, аптымальных памераў ступеней ракет).

У Д.п. для кіроўных працэсаў сярод магчымых кіраванняў выбіраецца тое, якое вядзе да экстрэмальнага значэння мэтавай функцыі. Мнагакрокавасць вынікае з рэальнага працякання працэсаў або ўводзіцца штучна для расчлянення зыходнага працэсу прыняцця рашэння (у т. л. неперарыўнага) на асобныя этапы (крокі), якія выконваюцца ў розныя моманты часу. Гал. асаблівасць Д.п. — магчымасць рашаць усе аднатыпныя задачы пры любых пачатковых умовах (напр., вызначэнне аптымальнага рэжыму палёту самалёта ў зменлівых умовах надвор’я). На Беларусі праблемы Д.п. распрацоўваюцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, Бел. дзярж. эканам. ун-це.

Літ.:

Беллман Р. Динамическое программирование: Пер. с англ. М., 1960;

Хедли Дж. Нелинейное и динамическое программирование: Пер. с англ. М., 1967.

С.У.Абламейка.

т. 6, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рашэ́нне, ‑я, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. рашаць — рашыць (у 1–3 знач.).

2. Заключэнне, вывад, намер зрабіць што‑н. і пад., да якога прыходзяць пасля абдумвання, абмеркавання. Камандзір прыняў смелае рашэнне... — Зняць аўтаматчыкаў! Ісці да вёскі лесам. Шамякін. Не маладушнічаць, а памерці з высока ўзнятай галавой, як і належыць савецкаму чалавеку, — прыйшло выразнае і канчатковае рашэнне. Шчарбатаў.

3. Пастанова. Рашэнне суда. Рашэнні з’езда.

4. Адказ да задачы, красворда і пад.

•••

Саламонава рашэнне — мудрае рашэнне якога‑н. спрэчнага, складанага пытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

resolve2 [rɪˈzɒlv] v. fml

1. (on/upon) раша́ць, прыма́ць рашэ́нне, раша́цца зрабі́ць (што-н.);

They resolved on making one more attempt. Яны вырашылі зрабіць яшчэ адну спробу.

2. выраша́ць (канфлікт, праблему і да т.п.);

The problem has not yet been resolved. Праблема яшчэ не вырашана.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

decide [dɪˈsaɪd] v.

1. раша́ць, выраша́ць;

decide a dispute выраша́ць спрэ́чку

2. уплыва́ць, паўплыва́ць;

What decided you to give up your job? Што прымусіла вас кінуць працу?

decide on [dɪˌsaɪdˈɒn] phr. v. выбіра́ць, вы́браць;

In the end she decided on the red dress. Нарэшце яна выбрала чырвоную сукенку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)