Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
папаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.
1.Распароць па шву ўсё, многае.
2. і без дап. Пароць, распорваць некаторы час.
3.Разм. Пакалоць, патыкаць чым‑н. вострым усё, многае. Папароў ураднік сена [шашкай] ды так ні з чым і пайшоў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1.Распароць сшытае. Расшыць кнігу. Расшыць торбу. □ [Юрка] расшыў адзін .. край [пасылкі] і, узарваўшы фанернае вечка, заглянуў у сярэдзіну.Сіняўскі.
2. Упрыгожыць вышыўкай, вышыць. Расшыць абрус. Расшыць каўнер у сарочцы.
3.Спец. Выраўняць, зрабіць гладкім (састаў у швах муроўкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Распарэ́х ’прарэха’ (ганц., Сл. ПЗБ; Ян.) і ’разрэз на адзенні’ (Наша Ніва, 2005, 4 лістап.), ’распорка, дзірка’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), роспорэ́х, роспорэ́ха ’разрэз, прарэх’ (ТС). Ад распароць, гл. паро́ць; параўн. серб.-харв.ра́спор ’разрэз’. Незвычайная суфіксацыя прымушае дапусціць кантамінацыю распорак (гл.), прарэх (гл.), параўн. кантамінаваную форму распрарэ́х (ганц., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перапаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак.
1.што. Распароць усё, многае. Перапароць усе швы.
2.каго-што. Пакалоць чым‑н. вострым усё, многае або ўсіх, многіх.
3.(1і2ас.неўжыв.), каго. Разм. Перабадаць.
4.што. Разм. Абшукаць усё, усюды. Перапароць увесь двор. □ [Аляксей:] — Ты, брат, не помніш, дзе што кладзеш!.. — Я перапароў усю страху — не знайшоў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рошва ’карункі, якія ўшываюцца ў навалачкі ці ў настольнікі’ (лях., Янк. Мат.; шкл., КЭС; Жд. 1; капыл., Жыв. сл.; Бяльк., Мат. Маг.). Праславянскі (?) рэгіяналізм *orz‑šьva, утвораны, як *podъ‑šьva ’тое, што падшыта’. Да шыць (гл.). Першапачаткова абазначала ’распоратае ўздоўж шва’, параўн. серб.ра̀шити, харв.ràšiti ’распароць, расшыць уздоўж шва’, укр.розшивати ’распорваць’, польск.rozszywać ’ушываць уставу’. Сюды ж ро́шаўка ’расшэўка, карункі, ушытыя ў сярэдзіну абруса, ручніка, прасціны’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ), ро́шшыўка ’карункі ў навалачках’ (навагр., Нар. сл.), якія больш позняга ўтварэння.
2.Разм. Разбудзіць, падняць рана. [Сцяпан:] Забаўляйся тут з Паўлінкай, а я прыкархну трохі... Сягоння яшчэ дасвета мяне мая ўспарола.Купала.// Узагнаць са свайго месца. [Пушкарэвіч:] — З-за вашага брата-рыбака ніводнай качкі сядзячай не возьмеш, усюды ўспоруць.Гурскі.Летась, успамінае Ульяна, такой парой, косячы, успаролі ў гэтым кутку ласіху.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апо́рак ’стары бот з адрэзанай халявай’ (БРС). Значэнне ’нікчэмны чалавек’, зафіксаванае ў Дукоры (Жд.), — перанос асноўнага, пашыранага паўсюдна; параўн. ’зношаны абутак’ (Янк. Мат.), ’абутак з лыка’ (Інстр. I). Рус.опорок ’стары зношаны абутак’, ’распораты з бакоў стары бот’, ніз вопраткі, падкладка, футра, з якога спораты верх’, опорыш ’апорак’, а таксама ’халява, споратая з бота’; укр.дыял.опорки ’апоркі’. Славен.opǫ̑rek ’аборка; ануча на боце, да якой прымацоўваецца спражка ці шнурок’, — хутчэй за ўсё аўтаномная паралельная форма. Ад апароць (< опороти) ’распароць’ з суфіксам ‑ак (‑ъкъ): ’апораты бот’ (Сцяц., Нар., 153–154).