акаля́ць, ‑яе; незак., каго-што.

Знаходзіцца, размяшчацца вакол каго‑, чаго‑н.; акружаць. Апісанне вясковай галены, якая акаляе героя, не з’яўляецца самамэтай. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stacjonować

незак. часова размяшчацца (знаходзіцца, стаяць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pomieszczać się

незак. змяшчацца; размяшчацца; утоўплівацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ле́піцца; незак.

1. Быць пластычным, прыгодным для лепкі, здольным прыляпляцца.

Пластылін добра лепіцца.

2. Цесна размяшчацца адзін каля аднаго.

Абапал вуліцы ляпіліся старэнькія хаткі.

3. Стварацца з пластычных матэрыялаў.

Скульптурныя партрэты лепяцца марудна.

4. разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ustawiać się

незак. станавіцца; расстаўляцца; размяшчацца, размяркоўвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАБО́ЧНЫ СКАЗ,

сінтаксічная канструкцыя, якая знешне суадносіцца з камунікатыўнымі адзінкамі — сказамі, а па сваёй функцыі і ролі ў сказе збліжаецца з пабочнымі словамі і пабочнымі словазлучэннямі. Можа мець форму двухсастаўных развітых і неразвітых сказаў, аднасастаўных пэўна-, няпэўна-, агульнаасабовых, безасабовых і інфінітыўных сказаў. Да асн. сказа далучаецца бяззлучнікавай сувяззю або пры дапамозе злучнікаў ці злучальных слоў, можа размяшчацца ў пачатку, у канцы і ў сярэдзіне сказа. Уключаецца ў склад сказа для выражэння пэўных мадальных, эмацыянальных ці экспрэсіўных значэнняў. У адрозненне ад пабочных слоў характарызуецца большай канкрэтнасцю выказвання, сэнсавай і сінтаксічнай расчлянёнасцю структуры, закончанасцю зместу («На гэтых дубах — так павялося ўжо з незапомных часоў — на Купалле вешалі качэлі». Б.​Сачанка).

Літ.:

Гл. да арт. Пабочныя словы.

А.​І.​Наркевіч.

т. 11, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ШКА (ад англ. push штурхаць),

тып гарматы для стральбы па наземных, надводных і паветраных цэлях. П. перасягаюць усе інш. тыпы артыл. гармат (гаўбіцы, марціры, мінамёты) па далёкасці стральбы (звычайна насцільнай).

Вядома з 14—15 ст. П. наз. таксама інш. гарматы, якія паводле характарыстык з’яўляліся марцірамі, напр., «Цар-пушка» (1586; рус. майстар А.​Чохаў). Бываюць агульнага і спец. прызначэння (зенітныя, процітанкавыя і інш.). Маюць доўгі ствол (40—80 калібраў), пач. скорасць снарада да 1,5 км/с, далёкасць стральбы больш за 40 км. Для павелічэння далёкасці стральбы выкарыстоўваюць актыўна-рэактыўныя снарады. Паводле спосабу перамяшчэння адрозніваюць буксіравальныя, самарухальныя, самаходныя; могуць размяшчацца на танку, самалёце, караблі. Уваходзяць у склад танк., авіяцыйнай, карабельнай і берагавой артылерыі. Іл. гл. да арт. Артылерыя.

т. 13, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

site​2 [saɪt] v. размяшча́ць; размяшча́цца;

Is it safe to site the atomic station here? Ці бяспечна будаваць тут атамную станцыю?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stationíeren

1. vt размяшча́ць (войска і г.д.)

2. vi размяшча́цца, мясці́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абра́міць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., што (спец.).

1. Уставіць у раму.

А. партрэт.

2. перан. Акружыць сабой што-н., размяшчацца вакол чаго-н., акружаючы як рамкай.

3. спец. Уводзіць абрамленне ў мастацкі твор; служыць абрамленнем у мастацкім творы.

|| незак. абрамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абрамле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)