по поря́дку номеро́в рассчита́йсь! па пара́дку нумаро́ў разлічы́ся!;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
віно́ўнік, ‑а, м.
1. Той, хто вінаваты ў чым‑н. Калі здаралася, што хто-небудзь крыўдзіў Толіка,.. Алёша, як віхор, налятаў на віноўніка, гатовы з ім сурова разлічыцца.Васілевіч.
2. Той, хто з’яўляецца прычынай чаго‑н. Віноўнік урачыстасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлі́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.даразлічыцца.
2. Несці адказнасць за каго‑, што‑н. [Дзядзька Іван:] — Не ўмеў [зяць] сумленна з працы жыць, дык цяпер вось разлічваецца...Васілевіч.За гэты свой і свайго начальства промах Арцём Іванавіч сам разлічваецца.Мележ.
3.Зал.да разлічваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Заплаціць грошы каму‑н. за што‑н., разлічыцца за паслугі. [Лабановіч] даволі шчодра расплаціўся з бабкаю Параскаю за паслугі.Колас.Рыгор расплаціўся з вазніцаю і на параконцы вярнуўся з Лібаю ў мястэчка.Гартны.
2.перан. Адпомсціць, разлічыцца за прычыненую крыўду. [Бацька:] — Так, я зараз памру з вялікім неспакоем, што не магу ўстаць і расплаціцца з Гальвасам.Чорны.
3.перан. Панесці пакаранне, кару за што‑н. Час міне, і Лёня расплаціцца за сваё заблуджэнне цяжкімі маральнымі пакутамі.Майхровіч.Мы адказалі: «Віта! Пад Растовам і пад Масквой...» Цяпер мы прымусім бандыта Расплаціцца сваёй галавой.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЮ́ДЗІ «НЕПАХО́ЖЫЯ»,
феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ, пазбаўленыя права на пераход ад аднаго феадала да другога. Юрыдычнае афармленне прыгоннага становішча Л.«н.» пачалося з прывілея 1447. Складалі асн. катэгорыю сельскага насельніцтва. У залежнасці ад павіннасцей падзяляліся на цяглых, чыншавых і інш. У некат. дакументах ВКЛ называліся отчычамі. У 15 ст. складалі ўжо значную частку сельскага насельніцтва, але яшчэ не большасць яго. Некат. дакументы 15 ст. разглядаюць Л.«н.» як прыналежнасць феад. маёнткаў. Гэта катэгорыя залежнага сялянства папаўнялася рознымі шляхамі найперш за кошт неаплатных даўжнікоў, якія не маглі разлічыцца з панам. Яшчэ адной крыніцай папаўнення Л.«н.» было закладніцтва. Паступова ў 16 ст. феадалы пашыралі права 10-гадовай земскай даўнасці на людзей«пахожых», якія, «засядзеўшы земскую даўнасць», пазбаўляліся права пераходу ў інш. мясцовасць. Так, катэгорыя Л.«н.» пашыралася за кошт скарачэння «пахожых» людзей. Калі паншчына стала асн. павіннасцю прыгоннага сялянства, Л.«н.» ўсё часцей у дакументах называюцца «людзьмі цяглымі», «людзьмі прыгоннымі». У канцы 16—1-й пал. 17 ст. пасля правядзення агр. рэформы вял.кн. Жыгімонта II Аўгуста і аналагічнага правядзення валочнай памеры ў прыватнаўласніцкіх маёнтках Л.«н.» і людзі «пахожыя» зліліся ў адну групу прыгоннага сялянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́са, -ы, мн. -ы, кас, ж.
1. Аддзяленне ў банку і іншых установах, дзе праводзяцца грашовыя аперацыі; памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне.
Разлічыцца ў касе.
Білетная к.
Магазінная к.
2. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства.
Здаць касу.
3. Апарат, на якім адціскаюцца квіткі з указаннем атрыманай сумы, а таксама кабінка, месца, дзе знаходзіцца гэты апарат і работнік, які яго абслугоўвае.
Выбіць у касе булку хлеба.
4. У друкарскай справе: скрынка з наборам друкарскага шрыфту (уст.).
Наборная к.
|| прым.ка́савы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
odliczyć
зак.
1. адлічыць, вылічыць;
odliczyć z zarobku — вылічыць з заробку;
2.вайск., спарт.разлічыцца;
odliczyć do dwóch — разлічыцца на першы-другі;
kolejno odlicz! вайск. па чарзе (пачародна) разлічыся!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паквіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.Разлічыцца з доўгам. //перан. Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Нічога сабе зямляк, — нарэшце азваўся Драздоў. — Здраднік!.. — Я паквітаюся з ім, — рашуча сказаў Галаўнёў. — Нікуды ён не дзенецца...Дудо.— Калі газета выступіць, тады ўжо капут Даміру. Здымуць, абавязкова здымуць, — і, відаць, не змогучы стрымаць сваёй радасці, [Дземідзенка] дадаў: — .. Цяпер мы з ім паквітаемся...Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассва́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Парваць дружбу, знаёмства з кім‑н.; разлічыцца з кім‑, чым‑н. Ці дасць зямля табе збавенне Ад злога панскага насення? З адным рассватаешся тут, Там у другі залазь хамут.Колас.І камуна з гэтымі «камунарамі» рассваталася, выкінуўшы іх са сваёй сям’і, бо не хацелі яны аддана, як і ўсе, працаваць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)