збянтэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад збянтэжыць.

2. у знач. прым. Разгублены, атарапелы. І дзівіўся замежны збянтэжаны пан: нечуваная сіла ў рабочых, сялян! Дубоўка. // Які выражае разгубленасць, атарапеласць. Збянтэжаны выгляд. Збянтэжаны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міну́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паказвае мінуты (у 1 знач.). Мінутная стрэлка гадзінніка.

2. Працягласцю ў адну мінуту, каля мінуты. Мінутнае маўчанне. // Кароткачасовы, які хутка праходзіць. Адолеўшы мінутную разгубленасць, Таццяна смела падалася за хлопцам. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

konsternacja

konsternacj|a

ж. збянтэжанасць, замяшанне, разгубленасць;

wywołać ~ę — выклікаць замяшанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

смяте́ние ср.

1. (замешательство) збянтэ́жанасць, -ці ж.; замяша́нне, -ння ср.;

2. (паника) перапало́х, -ху м.; (растерянность) разгу́бленасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

daze​1 [deɪz] n. збянтэ́жанасць; разгу́бленасць; ашаламле́нне

♦

be in a daze знахо́дзіцца ў збянтэ́жаным/ашало́мленым ста́не;

He was in a daze. Ён быў як у дурмане.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Па́ніка ’непераадольны жах і разгубленасць, якія авалодалі чалавекам або мноствам людзей’ (ТСБМ). З рус. па́ника (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з зах.-еўрап. моў < лац. panicus, грэч. πανικός ад імя ляснога бога Пана, грэч. πάν, які, паводле грэчаскай міфалогіі, пасылае жах і трывогу (гл. Клюге-Гётце, 430; Фасмер, 3, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змаршчы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Сабраць (скуру) у маршчыны; пакрыць маршчынамі. Цімох асунуўся, пачарнеў, у Тамаша каля вачэй гады змаршчынілі скуру і ўплялі ў бараду многа сівых валасоў. Краўчанка. Да мяне падышоў Марыніч. Ён быў нейкі не такі, як заўсёды. Клопат змаршчыніў яго лоб, у вачах відна была разгубленасць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапчы́вы ’прагны, прагавіты да яды, піцця’ (лун., Шатал.; лід., Сл. паўн.-зах.), ’зайздросны’ (Там жа), шальч. лахчывы ’прагны’, лапшывы ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 1), ’зайздросны’ (КЭС, лаг.). Зах.-укр. лапчивий, лапшивий ’лоўкі, рахманы, умелы’, рус. лапчивость ’разгубленасць’ адрозніваюцца сваёй семантыкай ад бел. лексемы, якая запазычана з польск. łapczywy ’хцівы, прагны, сквапны’ < łapczyć ’прагна хапаць’, ’прагнуць’ < выклічнік łap! laps! (Слаўскі, 4, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рап ’страх, перапуд’ (Нас.). Укр. то́роп ’замяшанне, разгубленасць’, рус. о́торопь ’збянтэжанасць’, ц.-слав. утрапъ ’зрушэнне, ссоўванне’, ’вар’яцтва’; славен. trȁp ’дурань, ёлупень’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку’. Прасл. *torpъ ад *torpiti ’рабіцца адубелым, скарчанелым’ (гл. тарапіцца 2), якое праз чаргаванне галосных звязана з прасл. *tьrpěti (гл. цярпець) (Фасмер, 4, 85; Бязлай, 3, 213; Сной₂, 777–778; Махэк₂, 391; ЕСУМ, 5, 607). Сюды ж тарапа́ны ’страх’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ажыта́цыя

(фр. agitation, ад лац. agitatio = прывядзенне ў рух)

1) уст. узбуджаны стан, моцнае хваляванне;

2) псіх. ненатуральная рэакцыя чалавека ў адказ на небяспеку для жыцця, аварыйную сітуацыю і інш.; выяўляецца ў форме моцнай трывогі, нярэдка ўспрымаецца як разгубленасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)