працэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.
Усё высветлілася ў працэсе працы.
П. развіцця.
Вытворчы п.
2. Актыўнае развіццё хваробы.
Запаленчы п.
П. у лёгкіх.
3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.
Грамадзянскі п.
Выступаць на працэсе.
|| прым. працэсуа́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
П. кодэкс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
самаразвіццё, ‑я, н.
1. Разумовае, фізічнае развіццё чалавека шляхам самастойных заняткаў, практыкаванняў.
2. Спец. Развіццё, выкліканае сілай унутраных прычын незалежна ад знешніх фактараў; самарух. Самаразвіццё матэрыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
retard [rɪˈtɑ:d] v. fml запаво́льваць, замару́джваць; затры́мліваць;
retard development/prog ress стры́мліваць развіццё/прагрэ́с
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
непрапарцыяна́льны в разн. знач. непропорциона́льный;
н. целаскла́д — непропорциона́льное телосложе́ние;
~нае развіццё — непропорциона́льное разви́тие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)
стымулява́ць сов. и несов. стимули́ровать; побуди́ть (побужда́ть);
с. развіццё жывёлагадо́ўлі — стимули́ровать разви́тие животново́дства
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)
ген, -а, мн. -ы, -аў, м.
Структурная і функцыянальная адзінка спадчыннасці, якая кантралюе развіццё пэўнай прыкметы ці ўласцівасці.
|| прым. ге́нны, -ая, -ае.
Генная інжынерыя (канструяванне новых спалучэнняў генаў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
біяге́нны, ‑ая, ‑ае.
Які падтрымлівае, стымулюе развіццё арганізма, жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стады́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і стадыяльны. Стадыйнае развіццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wéiterentwicklung
f -, -en дале́йшае развіццё
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
паспяхо́вы erfólgreich; gelúngen (удалы);
паспяхо́вае развіццё gedéihliche Entwícklung
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)