Эманацыйны метад, гл. Радыеактыўныя метады разведкі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
разве́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Ваеннаслужачы або работнік разведкі (у 3 і 4 знач.).
2. Спецыяліст па разведцы нетраў, карысных выкапняў.
3. Самалёт або карабель, што вядзе разведку (у 1 і 2 знач.).
|| ж.разве́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц (да 1 знач.).
|| прым.разве́дчыцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крэ́йсерства, ‑а, н.
Плаванне асобнага судна або эскадры ў якіх‑н. водах з мэтай разведкі, аховы берагоў, нападу на варожыя судны і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мабі́льны, ‑ая, ‑ае.
Здольны хутка перамяшчацца; рухомы. [Хукін:] — Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба — дзёрзкай.Алешка.
[Ад лац. mobilis — рухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
данясе́нне, ‑я, н.
Вуснае ці пісьмовае афіцыйнае паведамленне якіх‑н. звестак начальніку, кіраўніку. Паслаць данясенне. □ Першае данясенне разведкі прыйшло гадзіны праз дзве.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёперахва́т, ‑у, М ‑хваце, м.
Спец.
1. Прыём і запіс радыёперадач праціўніка як від разведкі.
2. Звесткі, атрыманыя ў выніку прыёму радыёперадач праціўніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Náchrichtenoffizierm -s, -e
1) афіцэ́р су́вязі
2) афіцэ́р разве́дкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЕАФІЗІ́ЧНАЯ РАЗВЕ́ДКА,
геафізічныя метады пошукаў і разведкі, фізічныя метады даследавання будовы зямной кары з мэтай пошукаў і разведкі карысных выкапняў; раздзел геафізікі. Засн. на выкарыстанні адрозненняў фіз. уласцівасцей карысных выкапняў і ўмяшчальных горных парод. Пры геафізічнай разведцы выкарыстоўваюць метады і іх мадыфікацыі: гравітацыйны (даследуе шчыльнасць горных парод), магнітны (намагнічанасць), электрычны (удзельнае эл. супраціўленне), сейсмічны (хвалевае супраціўленне і хуткасць пашырэння сейсмічных хваль), радыеактыўны (радыеактыўнасць). Вымярэнні вядуцца з паверхні Зямлі (сушы і мора), з паветра і пад зямлёй (гл.Каратаж). У граві-, магніта-, электра- і радыёразведцы вымяраюць параметры прыродных геафіз. палёў, у сейсмаразведцы і некат. відах электраразведкі выкарыстоўваюць штучнае ўзбуджэнне палёў (праз выбухі ці вібрацыю, увядзенне ў глебу эл. току). Важная пошукавая прыкмета — геафізічныя анамаліі. Геафізічная разведка бывае прамой (выяўленне радовішча) і ўскоснай (выяўленне геал. умоў, з якімі звязаны карысныя выкапні). Метады даследавання будовы зямной кары, пошукаў і разведкі нафтавых і газавых радовішчаў распрацоўвае структурная геафізіка; пошукаў, разведкі і даследавання радовішчаў руд — рудная геафізіка; даследаванняў геал. разрэзу і тэхн. стану свідравіны — прамысл. геафізіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
agent[ˈeɪdʒənt]n.
1. аге́нт; прадстаўні́к; пасрэ́днік
2. а secret agent аге́нт разве́дкі, шпіён
3. сро́дак; фа́ктар;
chemical agent хімі́чнае рэ́чыва
4.ling. дзе́йнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЭРАЭЛЕКТРАРАЗВЕ́ДКА,
адзін з кірункаў аэрагеафізічнай разведкі, заснаваны на даследаванні прыродных або штучна створаных электрамагнітных палёў пры дапамозе апаратуры, устаноўленай на самалёце або верталёце. Выкарыстоўваецца пры пошуках рудных целаў, лінзаў прэсных водаў, карціраванні карэнных адкладаў на глыб. да некалькіх дзесяткаў метраў. Дае магчымасць хутка абследаваць вял. плошчы, часта ў цяжкадаступных для наземнай разведкі раёнах. Упершыню выкарыстана для пошукаў карысных выкапняў у пач. 1950-х г. у Швецыі.