erörtern vt абмярко́ўваць, разбіра́ць, выклада́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usweiden vt паляўн. разбіра́ць, трыбушы́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bmontieren vt тэх. разбіра́ць, дэманці́раваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

distinguish [dɪˈstɪŋgwɪʃ] v.

1. адро́зніваць; вылуча́ць;

distinguish oneself by smth. вылуча́цца чым-н.

2. разбіра́ць, распазнава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

odczytywać

незак.

1. прачытваць, зачытваць;

2. разбіраць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падшыба́ць, ‑ае; незак., каго.

Разм. Разбіраць, ахопліваць (пра пачуцці). Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна, Аж падшыбае ўсіх ахвота. Колас. [Рыгор:] Іншы раз такая злосць падшыбае, што я гатоў смерць зрабіць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свежава́ць, свяжую, свяжуеш, свяжуе; незак., каго.

Разм. Знімаць скуру з забітай жывёлы і разбіраць тушу. Учора дакараў [Міканор] суседа Васіля, які свежаваў авечку, а сёння, як ні стараўся аберагчыся, пошасць улезла ў хату к самому. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sort2 [sɔ:t] v. сартава́ць, разбіра́ць, класіфікава́ць

sort out [ˌsɔ:tˈaʊt] phr. v.

1. адбіра́ць, разбіра́ць, рассарто́ўваць;

sort out the real from the imaginary адро́зніваць рэа́льнасць ад фанта́зіі

2. infml ула́джваць;

We’ll soon sort out the problem. Мы хутка разбяромся ў пытанні.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЭШЫФРА́ТАР (ад франц. dēchiffrer разбіраць, разгадваць),

прылада для аўтам. расшыфроўкі кода (дэкадзіравання) паведамленняў. Пераўтварае даныя ў зыходную форму, якую яны мелі да кадзіравання (шыфравання).

Інфармацыя. што паступае на ўваходы Д., пераўтвараецца і на адпаведным выхадзе (ці групе выхадаў) вылучаецца сігнал, які паказвае прыкмету (або змест) уваходнага сігналу, напр. код прынятага ліку пераўтварае ў сігнал кіравання пэўным каналам сувязі (калі лік мае n двайковых разрадаў, Д. можа мець да 2​n выхадаў), код аперацыі — у кіроўны сігнал, код адраса — у сігнал выбаркі адпаведнай ячэйкі памяці запамінальнага прыстасавання ЭВМ і інш. Бываюць патэнцыяльныя, імпульсныя і патэнцыяльна-імпульсныя; паводле прынцыпу дзеяння адрозніваюць паралельныя, паслядоўныя і паралельна-паслядоўныя, паводле будовы — лінейныя, пірамідальныя і прамавугольныя. Выкарыстоўваюцца ў радыё-, выліч. і вымяральнай тэхніцы, тэлеф. і тэлегр. сувязі, тэлекіраванні і інш. Гл. таксама Дэкодэр, Дэтэктар.

М.​П.​Савік.

т. 6, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэшыфра́тар

(ад фр. déchiffrer = разбіраць)

устройства для аўтаматычнага дэшыфравання паведамлення, якое перадаецца ўмоўнымі сігналамі (кодам, шыфрам); кодапераўтваральнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)