Во́сці ’прылада для палявання на рыб’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк., Мядзв., КЭС, Янк. Мат.), восць ’тс’ (З жыцця); ’асцюкі’ (БРС, КТС), вось ’тс’ (Шатал.). Рус.ость ’тс’, польск.ość, чэш., славац.osť, н.-луж.wósć ’вастрыё, калючка, косць рыбы’, славен.ȏst ’тс’. Параўн. літ.akštís, akstìs ’драўляны ражон; палачка, на якую насаджваюць рыбу пры вэнджанні’, усх.-літ.akstyns ’калючка’, лат.aksts, грэч.ἀκοστή ’ячмень’, гоц.ahs ’колас’, лац.acus ’асцюкі, мякіна’ (Траўтман, 5; Буга, РФВ, 65, 305; Фасмер, 3, 167). Для параўнання гл. яшчэ асцюк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
broach
[broʊtʃ]1.
n.
1) ражо́н -на́m. (для сма́жаньня мя́са), по́жаг -а m.
2) сьве́рдзел для адкрыва́ньня бо́чак
3) бро́шка f.
4) каменячаса́льная прыла́да
2.
v.t.
1) сьвідрава́ць адту́ліну
2) пачына́ць гу́тарку, адкрыва́ць дыску́сію
3) часа́ць ка́мень
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
По́жаг ’ражон’ (ТСБМ), ’дзяржанне, чаранок’ (воран., LKK, 16, 186). Рус.пожо́г ’качарэжнік’, ’кол’, польск. (з бел.-літ. пагранічча) pożoch ’тс’. Грынавяцкене і інш. (тамсама) лічаць запазычаннем з літ.pãžagas ’качарэжнік’, у такім выглядзе зафіксаваным і на беларускай тэрыторыі: пажаґас ’тс’ (ЛА, 4); мяркуецца, што пра гэта сведчыць сувязь з žãgas ’штабель дроў’, а таксама па фанетычных, марфалагічных і лінгвагеаграфічных прычынах. Сумнеўна, асабліва ў святле сінанімічнай формы во́жаг (гл.). Прасл.*požegъ. Форма пажага́ч ’прут’ (шчуч., Сл. ПЗБ) магла ўтварыцца пад уплывам літаратурнай формы або самастойна ад пожаг з экспрэсіўным суф. ‑ач.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спі́на ‘задняя (у жывёл — верхняя) частка тулава’ (ТСБМ, ТС; лід., карэліц., мін., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.), спі́на ‘хрыбет’ (Пятк. 2), ‘вільчык’ (Сл. ПЗБ); таксама спіна́, спэна́ ‘спіна’, ‘прадаўгаватая горка’ (ТС). Укр.спи́на, рус.спина́ ‘спіна’. Лічыцца запазычаннем праз ст.-польск.spina ‘хрыбет’ (параўн. націск) з лац.spīna ‘спінны хрыбет, пазваночнік’; гл. Міклашыч, 318; Брукнер, 509. Фасмер (3, 735) прапаноўвае яшчэ бачыць роднасць з лат.spina ‘прут’, лац.spīna ‘цёран; шып, хрыбет’, ст.-в.-ням.spinula ‘шпілька’, тахар. Aspin‑ ‘крук, колышак’, с.-н.-ням.spîle ‘ражон’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 371; Трубачоў, Проспект, 81.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Spíeß
m -es, -e
1) пі́ка, дзі́да, кап’ё
er brüllt wie am ~ — ён крычы́ць так, як бы́ццам яго́ рэ́жуць
2) ражо́н, по́жаг
3) вайск.разм. фельдфе́бель
◊ den ~ úmdrehen — змяні́ць та́ктыку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сляпа́к, слепака, м.
Разм.зневаж.
1. Сляпы чалавек. /уперан.ужыв.Бедны мы і цёмны, Ходзім слепакамі.Колас.А на фронце .. хто быў смелы? Не той, хто пер на ражон, як сляпак, а той, хто адолеў у сабе страх і рабіў, што трэба...Місько.
2.перан. Чалавек, які чаго‑н. не заўважае, якога ашукалі ў чым‑н. Не веру ў фокуснікаў цуды.., Што ў ход пускаюць хітра ўсюды Туман на цёмных слепакоў.Купала.// Цёмны, неадукаваны чалавек. — Вучыся, ёлуп, — зрывістым ад захаплення голасам крычаў Ржашэўскі. — Вучыся, сляпак! Вучыся, доўбня!Караткевіч.
3. Тое, што і сляпыш.
4. Тое, што і сляпень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Асцень ’шчацінка на коласе злака’ (Нас., Серб.). Укр.остень ’восці’. Форма, утвораная ад остьньць, якое ўтвараецца з субстантываванага остьнъ ’прадмет, што мае вастрыё’ (восці, асцюкі, маладое пер’е ў птушак і г. д.). Остьнъ адлюстравалася ў форме асой (гл.) з выпадзеннем ‑т‑ паміж зычнымі і ў форме асцён ’пуга з вастрыём для падгону валоў’ (Бяльк. Арх.). Праслав.*ostьnъ адлюстравана ў старарускай, старабеларускай (у Скарыны — Булыка, Весці АН БССР, 1970, 4, 124), старапольскай, польскай, палабскай (vistʼăn), чэшскай, славацкай, славенскай, сербскахарвацкай, македонкай, балгарскай мовах. Утворана з суфіксам ‑n‑ ад *ostь (гл. восці). Ад *ostь утвораны таксама зборны назоўнік асцё (параўн. укр.дыял.остє) пры дапамозе суфікса ‑j‑e, асцюк (рус., укр.остюк) з суфіксам ‑ук, асцюлька і г. д. Ад остьнъ і остенчик ’ражон’ (Булг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нарт ’упарты чалавек, які хоча усё рабіць па-свойму’ (Бяльк.), ’назола, упарты’ (Юрч. Фраз.), нарт і нард ’упартае, сярдзітае дзіця ці жывёла’ (Нас.), сюды ж нарціцца ’ўпарціцца’ (Юрч. СНС). Згодна з Фасмерам, з *na і *гг > /ъ ’вастрыё, шпень’ (гл. рот), параўн. фразеалагізм лезці на ражон ’быць настырным, упартым’ (гл. Фасмер, 3, 46); вывядзенне Насовічам нард < нарад ’нараджэнне’, параўн. вырадак, рус.урод і пад., здаецца менш пераканальным у сувязі з малой распаўсюджанасцю форм слова з канцавым -д, якія самі маглі ўзнікнуць пад уплывам народнай этымалогіі; балтыйская этымалогія, якую прапанаваў Вяржбоўскі для бел.дыял.нарт, анарт, нард ’дэспат, вупар’ < літ.nartus ’наравісты, упарты’ і якую Лаўчутэ. (Балтизмы, 56) лічыць надзейнай, пры наяўнасці назоўніка nartas /нораў’ і дзеяслова nertėti ’шалець’ здаецца больш пераканальнай, асабліва ўлічыўшы лакальны характар беларускага слова. Параўн., нарат ’чорт’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рага́ч1 ’вілы з двума рагамі’ (Сцяшк., ЛА, 2), ’вілкі, якімі ставяць (або вымаюць) у печ чыгуны’ (ТСБМ, Выг.). Да рог1 (гл.).
Рага́ч2, ’драўляная саха’ (ТСБМ), ’частка сахі’ (ТСБМ, Выг., Янк., Сержп., Дзмітр., Дэмб. 2), рагачы́ ’ручкі плуга’ (Выг. дыс.), рус.дыял.рога́ч ’ручка ў сахі’. Ад рог1 (гл.). Падабенства па форме.
Рага́ч3 ’вывернуты корань дрэва’ (ТСБМ). Ад рог1 (гл.).
Рага́ч4 ’самец-алень або іншая жывёліна з рагамі’ (ТСБМ), укр.рога́ч ’самец-алень’, в.-луж.rohač ’жывёліна з рагамі’. Ад рог1 (гл.), параўн. рога́та ’карова з вялікімі рагамі’ (ТС).
Рага́ч5 ’ражон, кол з сучкамі’; зборн. рагаччо́ (рогаччо́) ’колле няроўнае і сучкаватае’ (Нас.), ’дзяркач’ (ігн., Сл. ПЗБ). Мае не зусім ясныя адносіны да рог1 (гл.). Магчыма, паводле знешняга падабенства з вострымі, тырчачымі ў розныя бакі галінкамі.