Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
раўнацэ́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Аднолькавы па цане, вартасці. Раўнацэнныя рэчы. Раўнацэнныя тавары.
2. Аднолькавыя па цэннасці, па якасці. Раўнацэнныя работнікі. □ Беларускія раманы аб вайне далёка не раўнацэнныя ў ідэйна-мастацкіх адносінах.Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АВА́НС (франц. avance),
грашовая сума або маёмасная каштоўнасць, якая выдаецца папярэдне ў лік будучых плацяжоў за прадукцыю, работу ці паслугі. Аванс атрымліваюць работнікі як частку заработнай платы, на камандзіровачныя ці гасп. затраты. Аванс могуць атрымліваць прадпрыемствы, установы, прадпрымальнікі пры заключэнні дагавораў і камерцыйных здзелак (у гэтым выпадку аванс можа пераводзіцца і па безнаяўным разліку). У выпадку невыканання дагавора, паводле якога выдадзены аванс, ён павінен быць вернуты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЧЭ́БНАЯ Э́ТЫКА,
сукупнасць неабходных для захавання ўмацавання здароўя чалавека маральна-этычных фактараў, якімі кіруюцца работнікі аховы здароўя. Паводле клятвы Гіпакрата, адна з гал. якасцей у адносінах урача да хворага. Уключае ўзаемаадносіны ўрача і хворага, урачоў паміж сабой і з інш.мед. персаналам, становішча ўрача ў грамадстве і інш.; прадугледжвае захаванне ўрачэбнай тайны, гуманізм і маральна-этычныя праблемы трансплантацыі, неўмяшанне без згоды хворага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
speedy
[ˈspi:di]
adj.
ху́ткі, шпа́ркі
speedy workers — шпа́ркія рабо́тнікі
a speedy change — ху́ткая зьме́на
speedy progress — ху́ткі по́ступ
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАКІ́НСКІЯ КАМІСА́РЫ,
26 дзеячаў Бакінскай камуны. Сярод іх старшыня Бакінскага СНК С.Г.Шаўмян, наркомы М.А.Азізбекаў, П.А.Джапарыдзе, І.Ц.Фіялетаў, Р.Н.Карганаў, Я.Д.Зевін, М.Г.Везіраў, інш.парт., сав. і ваен.работнікі камуны, у т. л. М.В.Басін. Бакінскія камісары арыштаваны ўрадам дыктатуры Цэнтракаспія, расстраляны эсэрамі і англ. інтэрвентамі 20.9.1918 у Закаспіі. Праз 2 гады іх астанкі перавезены ў Баку і пахаваны на плошчы, дзе створаны пантэон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
друк¹, -у, м.
1. Працэс публікацыі і выпуску ў свет разнастайнай друкаванай прадукцыі.
Кніга яшчэ ў друку.
2. Знешні выгляд надрукаванага (асаблівасці шрыфту, характар ілюстравання і пад.).
Уборысты д.
Каляровы д.
3. Спосаб друкавання (спец.).
Высокі д.
Глыбокі д.
Плоскі д.
4. Галіна вытворчасці, якая друкуе творы; выдавецкая і друкарская справа.
Работнікі друку.
5. Сукупнасць друкаваных выданняў; прэса.
Перыядычны д.
Замежны д.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДО́ПЫТ,
следчае або судовае дзеянне, якое заключаецца ў атрыманні ад сведкі, пацярпелага, падазронага, абвінавачанага або падсуднага вуснага паказання пра вядомыя яму акалічнасці дадзенай справы. Адзін з спосабаў набыцця і замацавання доказаў судовых. Правілы Д. вызначаны працэсуальным заканадаўствам. Д. правамоцны праводзіць толькі работнікі органаў дазнання і папярэдняга следства, пракуроры і суд, а ў цывільным працэсе — таксама істцы і адказчыкі ці іх прадстаўнікі. Вынікі Д. фіксуюцца ў адпаведных следчых або суд. пратаколах, Д. можа суправаджацца аўдыё- або відэазапісам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАЎНІ́ЦКІ ПЕРСАНА́Л,
службовыя асобы, апарат кіравання, адміністрацыя прадпрыемства (фірмы, арг-цыі). У залежнасці ад функцый, якія выконвае пэўны работнік, К.п. прадпрыемства падзяляецца на ўліковыя катэгорыі: інжынерна-тэхн.работнікі (ІТР), служачыя і інш. У сваю чаргу наменклатура пасад служачых і ІТР аднесена да груп, сярод якіх вылучаюцца кіраўнікі — дырэктары і іх намеснікі, нач. цэхаў, аддзелаў, майстры і брыгадзіры; спецыялісты — эканамісты, юрысты, бухгалтары, тавараведы, праграмісты і інш.; дапаможны тэхнічны персанал — сакратары, машыністкі, рахункаводы, тэхнікі, лабаранты, экспедытары і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ЛЬЧАРСКА-АКУШЭ́РСКАЯ ДАПАМО́ГА,
медыцынская даўрачэбная дапамога, якую аказваюць работнікі з сярэдняй мед. адукацыяй (мед. сёстры, фельчары, акушэркі). Ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам урача ў амбулаторыях, участковых і раённых бальніцах, паліклініках, станцыях хуткай мед. дапамогі ці самастойна на фельчарска-акушэрскіх пунктах і інш.
Уключае даўрачэбную дапамогу (амбулаторна ці дома ў хворага), першую неадкладную дапамогу, фізіятэрапеўт. працэдуры, накіраванне хворых у адпаведныя мед. ўстановы; таксама прафілакт. мерапрыемствы і мед. дапамогу дзецям у дзіцячых установах і школах, экстранную акушэрскую і гінекалагічную дапамогу.