Сасновы Бор (раб. пас.) 9/368

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

нявольнік, раб, палоннік, заложнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Рабкі́ня, рабы́кіня ’пакорная, рахманая жанчына’ (маг., Нар. словатв.). Па ўсёй верагоднасці, гэта словаўтваральны варыянт слова рабыня (гл.) з суфіксам ‑к‑, які мае тут памяншальна-зневажальнае значэнне. Але не выключана таксама, што словаўтварэнне ішло іншым шляхам — спачатку ад раб (гл.) утварылася форма ж. р. ра́бка (параўн. балг. ро́бка ’рабыня’) з наступным нарашчэннем суфікса ‑іня, параўн. серб., харв. rȍpkińa, ро̏пкиња ’рабыня’ ад дэмінутыва ро́бакраб’ (Скок, 3, 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛІ́-БЕЙ АЛЬ-КАБІ́Р, Алі-бей (1728, Абхазія — 8.5.1773),

правіцель Егіпта з 1757. Дзіцем прададзены ў рабства. У Егіпце з 1747, воін-раб (мамлюк) правіцеля краіны Ібрахіма Кетходы, у 1748 атрымаў свабоду, стаў беем. У час руска-турэцкай вайны 1768—74 узняў паўстанне супраць Турцыі. У 1770 абвясціў незалежнасць Егіпта і стаў яго султанам. У 1771 заваяваў амаль усю Сірыю. У 1773 разбіты мяцежнікамі, паранены і ўзяты ў палон. Памёр ад ран.

т. 1, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939—54. Цэнтр — г. Пінск. Утворана 4.12.1939, уключала 5 паветаў: Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі (часткова). 15.1.1940 паветы скасаваны, утвораны 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі. У 1941 пл. вобласці 16,3 тыс. км², нас. 533,6 тыс. чал., 4 гарады, 5 гар. пасёлкаў, 1 раб. пасёлак, 159 сельсаветаў. 8.1.1954 пасля скасавання тэр. вобласці ўключана ў Брэсцкую вобласць.

т. 12, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЛЯ́МЫ (араб. гулям літар. юнак, маладзец, раб),

1) рабы ў сярэдневяковых мусульм. краінах.

2) Пастаянная конная гвардыя ў Абасідаў халіфаце. Стваралася пры халіфе Мамуне [813—833], вербавалася з прывезеных з-за мяжы маладых рабоў пераважна цюрк. Паходжання.

3) Воіны прыдворнай гвардыі ў сярэдневяковых мусульм. дзяржавах (наз. таксама мамлюкі).

4) Радавыя воіны апалчэння ў сярэдневяковай Асманскай імперыі.

5) У Дэлійскім султанаце гвардзейцы-рабы цюрк. паходжання, а таксама іх камандзіры, якія сталі дэлійскімі султанамі (апошнія правілі ў 1206—90-я г.).

т. 5, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў (Канстанцін Васілевіч) (27.5.1890, в. Слакбаш Уфімскага р-на, Башкортастан — 26.3.1915),

чувашскі паэт, пачынальнік нац. л-ры. Найб. значны твор — ліра-эпічная паэма «Нарспі» (1908) пра трагічны лёс чув. жанчыны. Выступаў у жанры вершаванай казкі, балады («Удава»), сказа, трагедыі («Раб д’ябла»), Вядомы як педагог, фалькларыст, мастак, скульптар, перакладчык. Браў удзел у складанні першых буквароў і дапаможнікаў для нац. школы. Перакладаў на чув. мову творы М.​Лермантава, А.​Кальцова, М.​Някрасава.

Літ.:

Зотов И.А. Живое наследие К.​Иванова Чебоксары. 1983.

т. 7, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рабічыч, ст.-бел. робичичъ ’сын рабыні’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. ст.-слав. робичищь ’хлопец-служка’. Вытворнае ад роб, раб (гл.), хутчэй за ўсё, ад незафіксаванага *робица ’рабыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АБАЛІЦЫЯНІ́СЦКАЯ ЛІТАРАТУ́РА,

літаратура 1830—60-х г. у ЗША, звязаная з грамадска-паліт. рухам за адмену рабства (гл. Абаліцыянізм). Пачынальнік і буйнейшы дзеяч руху — журналіст і паэт У.​Л.​Гарысан, выдавец газ. «Liberator» («Вызваліцель», выходзіла ў Бостане ў 1831—65). Найб. вядомыя творы абаліцыянісцкай літаратуры — раманы Р.​Хілдрэта «Раб, або Успаміны Арчы Мура» (1836); Г.​Бічэр-Стоу «Хаціна дзядзькі Тома» (1852). Тэмы і ідэі абаліцыянізму знайшлі адлюстраванне ў творчасці амер. пісьменнікаў Г.​У.​Лангфела, Р.​У.​Эмерсана, У.​Уітмена і інш.

т. 1, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́рвы

(лац. servus = раб)

прыгонныя сяляне ў сярэдневяковай Зах. Еўропе, якія знаходзіліся ў найбольш прыніжаным сацыяльным становішчы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)