штучна створаныя гнёзды для пчаліных сем’яў. Папярэднікамі вулляў былі борці (вуллі ў выглядзе выдзеўбанай калоды або дупла ў дрэве, дзе жылі пчолы). Робяць вуллі з драўніны хвойных (елка, піхта, нясмольная хвоя) і мяккіх лісцевых парод (ліпа, таполя, вярба). Пашыраны разборны рамачны вулей, які сканструяваў рус.пчаляр П.І.Пракаповіч (1814).
Удасканалены рамачны вулей складаецца з аднаго або некалькіх карпусоў, у кожным з якіх размяшчаецца ад 10 да 24 гнездавых рамак (дзе пчолы гадуюць лічынак, складваюць мёд і пяргу). Корпус мае ляткі для праходу пчол, прылётную дошку, надстаўку, якая дазваляе пашырыць аб’ём пчалінага гнязда, дно, паддашнік (для верхняга ўцяплення), столь, дах, рамкі і паўрамкі. Вуллі бываюць вертыкальныя (стаякі) і гарызантальныя (лежакі). У вертыкальным рамкі размяшчаюцца ў некалькі ярусаў, у гарызантальным — у 1 ярус.
На Беларусі найб. пашыраны вулей 16-рамачны з магазіннай надстаўкай, вулей-ляжак на 20 рамак і шматкорпусны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сяго́лета, ісёлета, прысл.
У гэтым годзе. А большаму хлопчыку восем Якраз паслязаўтра міне, І ў школу ён пойдзе сяголета ўвосень.Зарыцкі.[Іван Антонавіч:] — Сёлета журавін хоць граблямі заграбай.Кірэйчык.// Гэты год; цяпер. Пчаляр кажа. — Слухайце, людзі, Пчаліны сяголета год.Бялевіч.А калі апомніўся, Ён [бацька] прамовіў так: «Ну і лета сёлета, Ну і спеката!..»Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Пасля наточвання зрабіцца вострым. Піла добра навастрылася.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Стаць, зрабіцца больш адчувальным (пра органы пачуццяў).
3.перан.Разм. Стаць, зрабіцца больш уважлівым; насцеражыцца. — Ой, Мішка, што нядаўна было! — Сяргей аж за галаву схапіўся. — Што? — навастрыўся Міша.Курто.
4.Разм. Набыць уменне, спрыт, стаць спрактыкаваным у чым‑н. У адной хаце славіўся на ўсё сяло пчаляр, які так навастрыўся ў пчалярскай справе сваёй, што нават гаварыць з пчоламі ўмее.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Знесці — пра ўсё, многае. Пазносіць каменне з поля. □ На гародзе была пакапана бульба, а на голым месцы, з якога пазносілі бульбоўнік на плот, ляжаў вялікі гарбуз.Чыгрынаў.// Знесці ў адно месца ўсіх, многіх або ўсё, многае. Прыйшла машына. У яе пазносілі раненых, і Івін паехаў у шпіталь.Алешка.Пчаляр пазносіў на зіму У сховішча ўсе вуллі.Корбан.
2. Спусціць уніз усё, многае. Пазносіць сена з вышак.
3. Сарваўшы, разбурыўшы, знесці з месца ўсё, многае. Пазносіць масты. □ [Язэп:] — Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала.Колас.
4. Пайшоўшы, узяць з сабой усё, многае. Пазносіць чужыя рэчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр.па́сіка, рус.па́сека, польск.pasieka, чэш.paseka. Прасл.po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз.па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́тчына
1. Уладанні, абшар, спадчына ад бацькі ці дзеда; бацькаўшчына, дзедаўшчына (БРС).
2. Пасека; прыдатнае для пчол месца (Прысожжа Ляп., 1773, Кароцічы Стол.). Параўн.: «В сих лесах... Могнлевской губ... Великорослой дуб снабдит флотские надобности, в липняках лутчая отчина или пчельники» (Ляп. 547); «В деревни Бируляхъ одна уволока и вотчина Боковщина» (Слаўг. 1634 ІЮМ, вып. XXX, ч. 1, аддз. 1, стар. 59, 60); вотчыч ’пчаляр’ (Глуск.Янк. III, 20).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)