крэціно́ід

(ад крэцін + -оід)

псіхічна нармальны чалавек, з выгляду падобны на крэціна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пару́ха ’трывога, замяшанне’ (Нас., Гарэц., Яруш.). Да рух, рушыць (гл.). Да таго ж кораня парушэнне ’душэўная трывога’ (Нас., Гарэц., Яруш.), парашаныпсіхічна хворы’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

normalny

1. нарматыўны; нармальны; звычайны;

2. нармальны (псіхічна здаровы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

umysłowo

разумова;

niedorozwinięty umysłowo — разумова адсталы;

chory umysłowo — псіхічна хворы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АЎТЫ́ЗМ (ад грэч. autos сам),

крайняя форма псіхал. адчужэння, якая праяўляецца ў адыходзе чалавека ад кантакту з навакольным светам і паглыбленні ва ўласныя перажыванні. Тэрмін уведзены швейц. псіхолагам і псіхіятрам Э.​Блейлерам (1857—1939) для абазначэння псіхічных парушэнняў, звязаных з паніжанай магчымасцю хворага чалавека кіраваць сваім мысленнем, адключацца ад пакутлівых думак, якія праяўляюцца ў пазбяганні ад любых кантактаў з людзьмі. Абазначае таксама пераважную арыентацыю індывіда на сваю ўнутраную карціну і ўнутраныя крытэрыі ў ацэнцы з’яў (гл. Эгацэнтрызм), гэтаму спадарожнічае страта інтуітыўнага разумення людзей, неадэкватнае эмацыянальнае рэагаванне на іх паводзіны. Аўтызм праяўляецца ў псіхічных хваробах, асабліва шызафрэніі. У некаторых псіхічна здаровых людзей мысленне можа мець пэўныя рысы аўтызму.

т. 2, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вар’я́т

(польск. variat, ад лац. variatus = зменены)

1) псіхічна хворы чалавек;

2) той, хто дзейнічае безразважна; дзівак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак., чаго.

1. Зак. да кранацца.

2. Разм. Зрабіцца псіхічна ненармальным. Крануўся чалавек ад гора.

•••

Крануцца з розуму — страціць розум, звар’яцець. Каб хто пабачыў збоку, то напэўна падумаў бы, што настаўнік крануўся з розуму. Колас.

Лёд крануўся гл. лёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’я́т, ‑а, М ‑р’яце, м.

1. Псіхічна хворы чалавек. Хто цяпер пашкадуе залатаных стрэшак? Хіба толькі вар’ят або вораг які. Дудар.

2. Лаянк. Той, хто дзейнічае безразважна; шалёны; дзівак. [Вольга Сцяпанаўна:] — Ну, дай жа ты дзіцяці казку паслухаць! Добры бацька сам расказаў бы, а ён і паслухаць не дае. Вось вар’ят ужо! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здань, ‑і, ж.

Вобраз нябожчыка, які ўзнікае ва ўяўленні містычна настроеных або псіхічна хворых людзей; прывід. // Створаны ва ўяўленні вобраз таго, чаго ў сапраўднасці няма. Чароўная здань расплылася, мары спалохана зніклі, асталася горкая ява праўды. Скрыган. Цвярозыя думкі перамешваліся з абрыўкамі ўспамінаў, сапраўднае, перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі, страшэннымі пачварамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарма́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае нормам. Нармальны атмасферны ціск. Нармальныя памеры. // Звычайны, прывычны. Нармальная работа. □ Вестка [пра забойства Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці. Мурашка. // Натуральны. Нармальны колер скуры. // Разм. Такі, як трэба; добры. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў. Брыль.

2. Псіхічна здаровы. Нармальны чалавек. Прызнаць нармальным.

[Ад лац. normalis — прамалінейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)