псеўдамана́ды

(ад псеўда- + гр. monas, -ados = адзінокі)

бактэрыі ў выглядзе прамых або крыху выгнутых палачак з палярна размешчанымі жгуцікамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдамарфі́зм

(ад псеўда- + -марфізм)

з’ява, якая заключаецца ў тым, што крышталі аднаго мінералу прымаюць выгляд, уласцівы крышталям іншага мінералу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдаартро́з

(ад псеўда- + гр. arthron = сустаў)

рухомае з’яднанне частак паталагічна змененай трубчастай косткі, якое ўтварылася на месцы пералому; несапраўдны сустаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдакласіцы́зм

(ад псеўда- + класіцызм)

штучны стыль італьянскай, французскай і рускай літаратуры 18 — пач. 20 ст., які намагаўся ўзнавіць антычныя мастацкія ідэалы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдараманты́зм

(ад псеўда- + рамантызм)

1) назва рамантызму 19 ст. у адрозненне ад рамантызму сярэдневяковага перыяду;

2) уяўна рамантычны характар чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдапо́дыі

(ад псеўда- + -подыі)

часовыя тонкія адросткі пратаплазмы, якія выпускаюцца целам шматлікіх прасцейшых жывёл, напр. амёб, для перамяшчэння і захоплівання ежы; псеўданожкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЛЕГО́РЫЯ (ад грэч. allēgoria іншасказанне),

1) адлюстраванне адцягненай ідэі (паняцця) пры дапамозе канкрэтнага нагляднага вобраза. Узнікненне алегорыі звязана з практыкай вытлумачэння стараж. шанавальных тэкстаў (у эпоху элінізму — Гамера, у хрысц. багасловаў — Бібліі); у сярэднявеччы алегарычна вытлумачваўся і свет прыроды як павучальны наглядны дапаможнік, створаны Богам для чалавека. Паняцце «алегорыя» ўпершыню сустракаецца ў трактатах Псеўда-Лангіна, Цыцэрона, у эстэт. вучэннях Гарацыя, Плутарха, Лукрэцыя Кара і інш. Іншасказальны прынцып алегорыі пашыраны ў сярэдневяковай эстэтыцы, у мастацтве Адраджэння і Асветніцтва. Існуе як прыём і прынцып арганізацыі маст. матэрыялу ў л-ры, фальклоры, у розных відах выяўл. мастацтва.

2) У выяўленчым мастацтве алегорыя ствараецца пры дапамозе вобраза канкрэтнай, асацыятыўна блізкай істоты, прадмета або з’явы (напр., правасуддзе — жанчына з завязанымі вачыма і з шалямі ў руках). Алегорыя шырока выкарыстоўвалася ў мастацтве Адраджэння (алегорыя граматыкі ў кн. «Грамматіка словенска...» Л.​Зізанія, 1596), маньерызму, барока, ракако, класіцызму, рамантызму. Найб. пашыраны від алегорыі — персаніфікацыя, г. зн. фігура, аздобленая пэўнымі атрыбутамі, якія тлумачаць яе змест. Алегорыя сустракаецца ў мастацтве 19—20 ст. — у манум. скульптуры, творах жывапісу, плакаце, паліт. карыкатуры і інш.

Да арт. Алегорыя. С.​Батычэлі. Вясна. Фрагмент (Тры грацыі). Каля 1477—78.

т. 1, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псеўдатэра́сы

(ад псеўда- + тэрасы)

выраўненыя, гарызантальныя або слабанахільныя паверхні на схілах, паходжанне якіх звычайна не звязана з прычынамі, якія выклікаюць утварэнне рачных тэрас.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдага́мія

(ад псеўда- + -гамія)

1) палавы працэс у многіх вышэйшых грыбоў;

2) утварэнне зародка ў насенні пакрытанасенных раслін без апладнення пры абавязковай стымуляцыі пыльцовай трубкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдатуберкулёз

(ад псеўда- + туберкулёз)

інфекцыйная хвароба свойскіх жывёл, якая характарызуецца ўтварэннем ва ўнутраных органах і лімфатычных вузлах гнойных бугаркоў, якія знешне нагадваюць туберкулёзныя вузялкі вузельчыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)