папрывыка́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., да каго-чаго і з інф.

Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх.

Старыя папрывыкалі да песень моладзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прысво́йтацца ’асвойтацца, прывыкнуць’ (ТС). Гл. асво́йтвацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

used2 [ju:st] adj. : get used to smth./doing smth. прызвыча́іцца, прывы́кнуць да чаго́-н./рабі́ць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пообвы́кнуть сов., прост. прывы́кнуць, прызвыча́іцца; (свыкнуться) звы́кнуцца, обл. абы́рацца, абы́раць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звы́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; звы́кся, -клася; -ніся; зак., з кім-чым і без дап.

Прывыкнуць да каго-, чаго-н.

З. з такой думкай.

|| незак. звыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. звыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nawyknąć

зак. прывыкнуць, прызвычаіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уе́сціся², уе́мся, уясі́ся, уе́сца; уядзі́мся, уясце́ся, уяду́цца; уе́ўся, -уе́лася; уе́шся; зак. (разм.).

Прывыкнуць да якой-н. стравы, корму, пачаць добра есці і тлусцець.

Парсюк уеўся, аж уставаць не хоча.

|| незак. уяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

притере́ться сов., прост.

1. прыце́рціся;

2. перен. абвы́кнуць, абвы́кнуцца, прывы́кнуць, прызвыча́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аце́рпецца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Прывыкнуць цярпець. Іван пастаяў, пакуль крыху ацерпеўся ад бляску агню, і пайшоў назад. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Паступова асвоіцца, прывыкнуць. [Васіль:] — Чалавек агоўтаецца, звыкнецца, яму здаецца, гэтак яму і патрэбна... Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)