2. Моцна, голасна расплакацца; разрыдацца. Шурка разроўся і пабег ад свіней да чарады кароў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наця́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Нацягнуты. Жыццё — нацятая струна, Крані яе — і адгукнецца.Хведаровіч.
2.перан. Напружаны. І раптам.. у нацятую цішыню пачынае ўпарта прабівацца тонкі, працяжны, знаёмы нам гул.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гвор Хваля, якая, б'ючыся аб бераг, стварае працяжны шум (Панямонне).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав.*gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gedéhnt
1.a
1) расця́гнуты
2) праця́жны
2.adv праця́жна; расця́гваючы сло́вы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
распе́ў, ‑спеву, м.
Працяжны напеў, мелодыя як характэрная рыса спеву. // Напеўнае вымаўленне (гаворка, чытанне). [Багдановіч] — чытае — глухім, нізкім распевам аб тых, хто ў цяжкі час выракся Айчыны, аб тых, што забылі, як можна пакутаваць за яе.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гудо́к, ‑дка, м.
1. Механічнае прыстасаванне для падачы сігналаў шляхам гудзення. Андрэй торгае гудок, моўчкі паварочвае рэгулятар. Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром.Лынькоў.
2.Працяжны аднастайны гук, сігнал, пададзены з дапамогай такога прыстасавання. Пераклікаліся ранішнія гудкі, крычалі на розныя галасы.Бядуля.Люблю, як займаецца золак, Абуджаны гулам гудкоў, Як дзеці спяшаюцца ў школы, Як хлопцы ідуць да станкоў.А. Александровіч.
3. Старарускі трохструнны смычковы музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Утварыць працяжны, нізкі гук, гул. Ды каманда: «Станавіся!» — Прагула, як гром.Астрэйка./ Пра гудкі паравоза, машыны і пад. Недзе недалёка прарэзліва прагуў паравоз.Кавалёў.
2. Праляцець, прайсці з гудзеннем. Недзе ў баку прагулі самалёты — іх не відаць было за хмаркамі, што ўсплывалі на паўдні, але гул аддаляўся ў напрамку фронту.Хадкевіч.
3. Гусці некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяву́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які многа спявае, любіць спяваць, здольны пець. Пявучая птушка. Пявучы народ. □ Прывет табе, зямля Тараса, Зямля пявучая братоў.Танк.// Які выклікае жаданне пець. Пявучы настрой.
2. Меладычна-працяжны, падобны на спеў. Пявучы акорд. Пявучая гаворка. □ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя Льюцца вячэрняй парой.Колас.Расія.. словам Пушкіна пявучым з дзяцінства ўскалыхала нас.Броўка.Я чуў яе [Іры] пявучыя словы: — Макарка, як добра, як хораша нам на нашай вуліцы.Сабаленка.//перан. Які ўтварае працяжныя манатонныя гукі. Вецер, рэзкі і пякучы, заскуголіў пад акном.Машара.Над Дзвіною бары пявучыя.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)