пратала́кс

(ад прата- + гр. allaksis = абмен)

прыстасавальныя змены ў знешніх органах жывёл, якія ўзнікаюць пад уплывам фактараў навакольнага асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пратапла́зма

(ад прата- + гр. plasma = нешта ўтворанае лепкай)

рэчыва, якое з’яўляецца асновай клеткі жывёльнага і расліннага арганізма; уключае карыяплазму і цытаплазму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пратаптэ́р

(ад прата- + -птэр)

афрыканская рыба падкласа дваякадыхальных з парным плавальным пузыром, які служыць дадатковым органам дыхання пры паніжэнні змяшчэння кіслароду ў вадзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прататро́фы

(ад прата- + -трофы)

мікраарганізмы, якія не патрабуюць для свайго развіцця гатовых вітамінаў, амінакіслот або іншых фактараў росту, а сінтэзуюць іх з мінеральных ці арганічных злучэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пратазо́а

(ад прата- + гр. zoon = жывёла)

падцарства аднаклетачных жывёл; жывуць у вадаёмах, балотах, вільготнай глебе; здольныя да фотасінтэзу або жывяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі, ёсць драпежнікі і паразіты; прасцейшыя (параўн. метазоа).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)