мо́цна трыма́цца; лі́пнуць; быць ве́рным, адда́ным
He cleaves to his friends — Ён адда́ны сябро́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
падвалі́на, ‑ы, ж.
1. Брус, на які насцілаецца падлога, памост. У сярэдзіне [хаты] яшчэ не было падлогі, толькі ўпушчаныя ў падрубы падваліны на яе.Чорны.А масток аказаўся ліхі. Алёша вылез, паглядзеў. Каб падваліны шырэйшыя былі, то можна было б праехаць.Лобан.Пад падлогу, якраз паміж дзвюх абгніўшых падвалін, вёў шырокі лаз.Місько.//перан. Аснова якой‑н. з’явы. Рэалізм як сістэма зыходных прынцыпаў адлюстравання жыцця — вось падваліны эстэтычных пазіцый Багдановіча.Лойка.
2.Абл. Падруба. Хату [Вондар] паставіў не так даўно, перад першай германскай вайной, а ўжо перасыпаў яе, паклаў новыя падваліны і штандары, два разы мяняў гонту на даху.Навуменка.Цясляр узяўся перарабляць то адну сцяну, то другую, то вымаць падваліны, то прасякаць новыя дзверы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pervade
[pərˈveɪd]
v.
1) разыхо́дзіцца ўсю́ды, напаўня́ць сабо́ю
The odor of pines pervades the air — Хваёвы пах напаўня́е паве́тра
2) прахо́дзіць; праніка́ць, прасяка́ць
The author’s anger at injustice pervades the whole novel — А́ўтаравай зло́сьцю на несправядлі́васьць прася́кнуты ўве́сь рама́н
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1.Прасякаць, прачышчаць лес. [Дзед Бадыль:].. ельнік такі густы, што і барсук не пралезе. Церабіць трэба.Крапіва.// Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў. Лес валілі і церабілі незнаёмыя людзі.Дуброўскі.// Пракладаць, расчышчаць (дарогу, шлях), высякаючы кусты, дрэвы. Як ісці ды ісці — зайшлі [браты] ў такі цёмны лес, што і выбрацца з яго не могуць. Давай браты дарогу сабе церабіць: стукне Вячорнік булавою — асіны падаюць; стукне Паўночнік — елкі валяцца, а як стукне Світаннік — дубы з карэннямі выварочваюцца.Якімовіч./уперан.ужыв.Будуем мартэны і домны, Будуем гіганты-заводы. Будуем, няволі не знаем, Цярэбім да шчасця дарогі.Купала.Ваяўнічая паэзія [П. Панчанкі] ідзе ў авангардзе часу, яна смела цярэбіць шлях наперад.Бялевіч.// Абчышчаць гародніну ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. Церабіць буракі. □ Юстына церабіла цыбулю.Баранавых.
2. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак). Самотна бусел даўганогі Крыло цярэбіць на гняздзе.Калачынскі.// Вытрасаць, вылузваць, выкалупваць што‑н. з сярэдзіны чаго‑н. Нават вавёрка, што зусім блізка церабіла яловую шышку, і тая, відаць, не заўважала пагранічніка.Шыловіч.Мясцовы гаспадар крумкач хваёвых шышак церабіць не дазваляе.Корбан.//Разм. Хапаючы, прагна есці. Госці церабілі кілбасу з капустаю.Колас.[Мікуць] доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну.Чорны./уперан.ужыв.Асабліва моцна воўчае племя церабіла авечыя чароды...Мележ.
3. Тузаць, торгаць, перабіраць пальцамі што‑н. [Аўсянік] нервова цярэбіць махры на шаліку, якім абвязана шыя, нібы яму займае дыханне.Навуменка.Дзяўчына церабіла канцы цёплай хусткі.Карпюк.//перан.Разм. Надакучаць пытаннямі, просьбамі, справамі. — А паштоўку цяжка было напісаць? Мы б ведалі. А то з камітэта мяне цярэбяць: дзе Шукан ваша? А што я магла адказаць?Савіцкі.
4. Вырываючы з коранем, убіраць машынай з поля (лён). Церабіць лён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)