шлюз м., в разн. знач. шлюз;

адчыні́ць шлю́зы — откры́ть шлю́зы;

прапусці́ць праз ш. — пропусти́ть че́рез шлюз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

uronić

зак.

1. выраніць;

uronić łzę — праліць слязу;

2. прапусціць;

nie uronić ani słowa — уважліва слухаць; не прапусціць ні слова

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шлюзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Устанавіць (устанаўліваць) шлюзы (у 1 знач.). Шлюзаваць раку.

2. Прапусціць (прапускаць) праз шлюз, шлюзы (пра судны). Шлюзаваць танкер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przepuścić

przepuści|ć

зак.

1. прапусціць; пусціць;

2. прапусціць; не заўважыць;

on ci tego nie przepuścić — ён табе гэтага не даруе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

праглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., каго-што.

Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод.

П. кавалак. 3 мёдам і цвік праглынеш (прыказка). П. пілюлю (перан.: моўчкі перанесці абразу). П. язык (перан.: замаўчаць, перастаць гаварыць; разм.). П. кнігу (перан.: хутка прачытаць; разм.).

|| незак. праглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГО́РВАЛЬСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,

разгром партызанамі часцей ням.-фаш. арміі ў в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. 18 ліст. ў Вял. Айч. вайну. Праведзена партыз. брыгадамі «Жалязняк» (камандзір В.​І.​Шаруда), імя Панамарэнкі (І.​І.​Бандарэнка) і 108-м партыз. атрадам імя Катоўскага (М.​А.​Трусноў) у ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. Задача аперацыі — перакрыўшы дарогу з Рэчыцы на Горваль і Шацілкі, не прапусціць часці гітлераўцаў, якія адступалі ў напрамку Бабруйска. У ходзе аперацыі партызаны пад кіраўніцтвам камісара партыз. брыгады імя Панамарэнкі Я.​Р.​Садовага імклівай атакай уварваліся ў Горваль і разграмілі праціўніка, захапілі танкі, бронемашыны, артылерыю, 110 аўтамашын з боепрыпасамі, прадуктамі і абмундзіраваннем. Гітлераўцы неаднаразова спрабавалі захапіць Горваль, але партызаны моцна ўтрымлівалі свае пазіцыі на працягу 5 сутак да падыходу часцей Чырв. Арміі. У гонар баявых дзеянняў партызан у Горвалі ў 1977 пастаўлены абеліск.

т. 5, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неасла́бны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца або дзейнічае з аднолькавай сілай. Неаслабны кантроль. □ Камісар умеў гаварыць цікава, і партызаны заўсёды слухалі яго з неаслабнай увагай, стараючыся не прапусціць ніводнага слова. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

überhö́ren vt

1) недачу́ць, прапусці́ць мі́ма вушэ́й

2) правяра́ць (урок)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прашка́піцца ’правінаваціцца’ (стаўб., Нар. сл.), прашква́піцца ’праштрафіцца’ (брагін., Шатал.), праква́піццапрапусціць, упусціць’ (Ян.). Укр. прошке́питися, прошпе́титися ’правініцца’. З прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’, якое зафіксаваў ў Насовіча. Апошняе да шпэціць, шпэтный (гл.). Іншыя формы, відаць, зазналі розныя фанетычныя змены ў сувязі з экспрэсным характарам слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гол, ‑а, м.

1. Забіты або прапушчаны ў вароты мяч, шайба. Забіць гол. Прапусціць гол у свае вароты.

2. Ачко, якое выйграе каманда, калі забівае мяч або шайбу ў чужыя вароты.

[Англ. goal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)