Лі́шні, лі́шній, лі́шненькій ’які перавышае ўстаноўленую норму, колькасць’, ’празмерны’, ’непатрэбны’, ’дадатковы’ (Бяльк., Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), лі́шне, лі́шня, лі́шнё ’надта, празмерна’ (Шат., Сл. ПЗБ, ТСБМ), лі́шняго ’больш за норму’ (Янк. 1). Укр. ли́шній, ли́шний, рус. ли́шний, ст.-рус. лишьнии; польск. liszhy, liszni (запазычаныя з бел. мовы), н.-луж. устар. lišny празмерны’, серб.-харв. устар. najlišno ’найбольш’, балг. лишен ’непатрэбны’, прасл. lišьnъ ’які застаецца’, празмерны’, ’непатрэбны’ (Слаўскі, 4, 293–294). Да lixъ > лі́ха (гл.). Сюды ж лі́шніца ’лішак; большае, чым можна’, ’дастатак’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., ТС, Шат.; пух., Жд. 2; лях., карэліц., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

niezmierny

бязмерны, непамерны, нязмерны, празмерны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

niepomierny

невымерны; празмерны; надзвычайны; вялікі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лі́шшы ’горшы’, ’лішні, большы, празмерны’ (Нас.) — параўнальная ступень прыметніка ліхі < прасл. lix‑ъ: lix‑jьs > lišь + i > lišii.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mörderlich a стра́шны, жу́дасны, жахлі́вы; празме́рны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

педанты́зм, ‑у, м.

Празмерны фармалізм, дробязная дакладнасць у чым‑н. [Малец:] — Але хто ведае, кім былі твае продкі? Мо і немцамі, бо вельмі ў цябе многа педантызму. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэхніцы́зм, ‑у, м.

Кніжн.

1. Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой‑н. справы на шкоду яе сутнасці. Голы тэхніцызм.

2. Празмерны ўхіл у бок паказу тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ры разм.

1. wütend, grímmig;

2. (празмерны ў сваім выяўленні) éifrig; léidenschaftlich (заўзяты)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АПУСТЫ́НЬВАННЕ,

страта мясцовасцю суцэльнай расліннасці пры немагчымасці яе ўзнаўлення без удзелу чалавека. Адбываецца ў выніку прыродных змен, часцей у выніку антрапагеннага ўздзеяння на прыроду: высечка лясоў у сумежных з пустынямі рэгіёнах і празмерны выпас жывёлы. Назіраецца ў засушлівых (не абавязкова гарачых) абласцях.

Адрозніваюць 2 формы апустыньвання: дэзертыфікацыю — пашырэнне арэала пустыні — і дэзертызацыю — паглыбленне працэсаў апустыньвання на месцы. Агульная плошча пустыняў і паўпустыняў свету складае каля 43% усёй сушы, плошча антрапагенных — каля 6,7%. Мяркуюць, што працэс апустыньвання ідзе са скорасцю 7—24 км² у гадзіну. Пад пагрозай апустыньвання знаходзіцца яшчэ 30 млн. км² — 19% сушы.

т. 1, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

педанты́зм

(фр. pedantisme, ад pedant < іт. pedante = настаўнік, педагог)

празмерны фармалізм, дробязная дакладнасць у чым-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)