адтэрмінава́ць, адтэрміно́ўваць

1. (перанесці на другі тэрмін) ufschieben* vt, verscheben* vt; vertgen vt (мерапрыемства і г. д.);

2. (прадоўжыць тэрмін годнасці) verlängern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

visa1 [ˈvi:zə] n. ві́за;

an entry/exit visa уязна́я/выязна́я ві́за;

review/extend a visa прадо́ўжыць ві́зу;

apply for a visa запрасі́ць ві́зу;

grant a visa вы́даць ві́зу;

put a visa on a passport паста́віць ві́зу ў па́шпарце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

renew [rɪˈnju:] v.

1. аднаўля́ць; рэстаўры́раваць;

renew one’s friendship аднаві́ць сябро́ўства;

The window frames will have to be renewed. Трэба будзе аднавіць аконную раму.

2. прадаўжа́ць, праця́гваць;

I must remember to renew the car insurance. Я павінен не забыцца прадоўжыць страхоўку аўтамабіля.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

праця́гваць

1. (прадоўжыць) frtfahren* vt; frtsetzen vt, witerführen vt; гл. тс. працягнуць;

2. (падаць) (us)strcken vt;

праця́гваць руку́ die Hand usstrecken;

3. (праз што-н.) drchschleppen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пратрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Стойка перажыць, перанесці што‑н.; вытрываць. У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага, і ён вось пратрываў ужо блізу два гады ў палоне. Брыль.

2. Прадоўжыць сваё дзеянне, не спыняючыся. Халады пратрываюць да красавіка.

3. Захавацца, праіснаваць нейкі час. Тут нават калі зрабіць высокі насып, і то ён доўга не пратрывае, яго зараз жа размые, знясе паводка. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГНІЛАМЁДАЎ (Уладзімір Васілевіч) (н. 26.12.1937, в. Кругель Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. крытык і літ.-знавец. Чл.-кар. АН Беларусі (1994), д-р філал. н. (1987). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1959). Настаўнічаў. З 1965 у Ін-це л-ры АН Беларусі (з 1976 нам. дырэктара, адначасова з 1977 заг. сектара тэорыі л-ры), у 1969—76 у апараце ЦК КПБ. Гал. тэма яго навук. прац — сучасная бел. паэзія. Аўтар творчых партрэтаў І.​Мележа («Іван Мележ», 1984), В.​Зуёнка («Праўда зерня: Творчы партрэт Васіля Зуёнка», 1992), П.​Броўкі, К.​Кірэенкі, А.​Куляшова, Е.​Лось і інш. За дапаможнік для настаўнікаў «Янка Купала: Новы погляд» (1995) Літ. прэмія імя У.​Калесніка 1996.

Тв.:

Лірычны летапіс часу. Мн., 1967;

Традыцыі і наватарства. Мн., 1972;

Упоравень з векам. Мн., 1976;

Як само жыццё. Мн., 1980;

Сучасная беларуская паэзія. Мн., 1983;

Ля аднаго вогнішча. Мн., 1984;

Пафас жыццесцвярджэння. Мн., 1985;

Класікі і сучаснікі. Мн., 1987.

Літ.:

Юревич В. Исследуется современная поэзия // Нёман. 1974. №1;

Мішчанчук М. Гаворку трэба прадоўжыць // Полымя. 1977. №4;

Семашкевіч Р. Паэзія ў полі зроку навукі // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982.

І.​У.​Саламевіч.

У.В.Гніламёдаў.

т. 5, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак.

1. каго-што. Падтрымаць, падняць, трымаючы знізу, схапіць (злавіць тое, што падае).

П. сумку.

П. саслабелую старую.

Імклівая вада падхапіла човен.

2. каго-што. Рэзкім, паспешлівым рухам узяць, прыхапіць мімаходам.

Хлопец падхапіў дзяўчыну і закружыўся ў танцы.

3. перан., што. Адразу або нечакана атрымаць, схапіць, захварэць (разм.).

П. запаленне лёгкіх.

4. перан., што. Скарыстаўшы што-н. зробленае, пушчанае ў ход іншым, прадоўжыць пачатае другім (разм.).

П. чужую ідэю.

5. што. Пачаць падпяваць.

Весела п. песню.

6. перан., што. Падтрымаць, расшыраючы і паглыбляючы якое-н. дасягненне.

П. пачын.

|| незак. падхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эліксі́р

(фр. élixir, ад ар. al-iksir = філасофскі камень)

1) выцяжка з раслін ці моцны настой чаго-н. на спірце, які ўжываецца ў медыцыне і касметыцы (напр. зубны э.);

2) фантастычны напітак, які марна шукалі алхімікі як сродак, што нібыта зможа прадоўжыць чалавечае жыццё («э. жыцця»);

3) жарт. незвычайны, цудадзейны напітак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эліксі́р

(фр. élixir, ад ар. al-iksir = філасофскі камень)

1) выцяжка з раслін ці моцны настой чаго-н. на спірце, які ўжываецца ў медыцыне і касметыцы (напр. зубны э.);

2) фантастычны напітак, які марна шукалі алхімікі як сродак, што нібыта зможа прадоўжыць чалавечае жыццё.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДАМА́ШНЯЯ АДУКА́ЦЫЯ,

форма агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ва ўмовах сям’і. У старажытнасці і сярэдневякоўі (да станаўлення сістэм адукацыі) забяспечвала саслоўна-прафес. пераемнасць. Элементарным тыпам Д.а. можна лічыць перадачу ад бацькоў дзецям ведаў, прафес. вопыту, асноў светапогляду, у т. л. рэліг. выхаванне. У зах. краінах з сярэдзіны 1970-х г. Д.а. набыла новыя рысы ў межах пед. руху «flexíschooling» (гібкая адукацыя), паводле якога акрамя школы месцам адукацыі можа быць дом, музей, б-ка і інш.; бацькі разглядаюцца як актыўныя партнёры школы; не абавязковай лічыцца прысутнасць настаўніка ў навуч. працэсе; вучоба скіравана на выяўленне і развіццё здольнасцей вучня; магчымасці дома (выкарыстанне сучасных тэхн. сродкаў навучання) разглядаюцца як кампанент школьнай праграмы. «Flexischooling» спалучае Д.а. з навучаннем у школе. У Рас. імперыі ў 18—19 ст. Д.а. мела важнае значэнне для фарміравання сістэмы агульнай адукацыі. З узнікненнем ун-таў, гімназій і інш. навуч. устаноў была абавязковым этапам для таго, каб прадоўжыць навучанне або паступіць на вайсковую службу, паколькі давала неабходную падрыхтоўку (ад праграмы пач. школы да поўнага гімназічнага курса). Пасля 1917 Д.а. як сістэма спыніла існаванне. З 1960-х г. для кампенсацыі недахопаў дзярж. сістэмы сярэдняй адукацыі атрымалі распаўсюджанне спецыфічныя формы Д.а. (прыватныя ўрокі, сямейныя семінары, рэпетытарства). У 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. развіццё некаторых формаў Д.а. разглядаецца як адзін з варыянтаў садзеяння індывідуалізацыі навучання, рацыянальным суадносінам дамашняй і школьнай падрыхтоўкі. Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь прадугледжвае магчымасць самаст. атрымання грамадзянамі агульнай адукацыі з правам на дзярж. атэстацыю.

В.​М.​Навумчык.

т. 6, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)