дэфілі́раваць

(фр. défiler)

1) урачыста праходзіць (на парадах, дэманстрацыях);

2) хадзіць туды-сюды, прагульвацца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэфілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Урачыста ісці, праходзіць (на парадах, дэманстрацыях і пад.).

2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца. Каб не людзі з вінтоўкамі, якія дэфіліравалі па вуліцах і талакой стаялі ў кожным двары, можна было б падумаць, што вёска жыве звычайным, неваенным жыццём. Навуменка.

[Ад фр. défiler — праходзіць чарадой.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stroll

[stroʊl]

1.

v.i.

1) прахо́дзіцца; прагу́львацца

2) вандрава́ць

strolling gypsies — вандро́ўныя цыганы́

2.

n.

прагуля́нка f., шпа́цыр -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

búmmeln vi разм.

1) шпацырава́ць, прагу́львацца; швэ́ндацца

2) біць бі́бікі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шпацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Хадзіць на свежым паветры, адпачываючы; прагульвацца. Часта Паўлюк любіў шпацыраваць вечарамі па цяперашнім Купалаўскім скверыку. Русак. На праспекце ад Камсамольскай да Энгельса шпацыравалі купкі моладзі. Грамовіч. // Хадзіць не спяшаючыся, узад і ўперад. Садовіч і Янкавец шпацыравалі па пакоі і ціха аб чымсьці гутарылі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расха́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Хадзіць павольна ўзад і ўперад. Як і ўчора, расхаджваў вартавы, ціха насвістваў. Навуменка. // Павольна хадзіць; прагульвацца. Міхалка спаважна расхаджвае па садзе між казачнага пчалінага гарадка з рознакаляровымі домікамі. Якімовіч. // Шмат хадзіць, часта бываць дзе‑н., у каго‑н. Расхаджваць па гасцях. // Разм. Хадзіць у тым або іншым адзенні. Нехта з членаў камітэта нясмела падаў голас: — Сам Дывінец вунь звузіў калошы, дый у [сты]льным гальштучку расхаджвае... Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ката́цца (прагульвацца) spazíeren fáhren* vi (s);

ката́цца вярхо́м spazíeren réiten* vi (s);

ката́цца на канька́х Schlíttschuh láufen* vi (s);

ката́цца на са́нках Schlítten fáhren* vi (s);

ката́цца на ло́дцы Boot fáhren* vi (s);

ката́цца на байда́рцы pádeln vi (s);

ката́цца на лы́жах Schí [Ski] [ʃi:] láufen* vi (s) [fáhren* vi (s)]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. з кім-чым і без дап. Забаўляцца, пацяшацца (звычайна пра дзяцей).

Г. з катом.

Г. у жмуркі.

Дзеці гуляюць у кубікі.

Зробіш урокі — можаш г.

2. Хадзіць адпачываючы; прагульвацца.

Г. у парку.

3. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам.

Г. у футбол.

4. перан. Перамяшчацца ў розных напрамках; распаўсюджвацца.

Па хаце гуляе вецер.

За акном гуляе завіруха.

Па твары гуляла ўсмешка.

5. Мець выхадны дзень, не працаваць.

Г. цэлы дзень.

6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, рэчы і пад.).

Агарод гуляе.

7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).

Г. да ночы.

Г. вяселле.

8. з кім. Быць у блізкіх адносінах; любіцца (разм.).

◊

Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.

Гуляць у маўчанку (разм., неадабр.) — ухіляцца ад размовы.

|| зак. пагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і згуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 3 знач.).

|| аднакр. гульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 7 знач.).

|| наз. гульня́, -і́, ж. (да 1 знач.) і гуля́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ergéhen*

1. vi (s)

1) быць аб’яўленым [абве́шчаным] (пра загад)

2):

etw. über sich ~ lássen* цярплі́ва перано́сіць што-н.;

wie wird es mir ~? што са мной бу́дзе?

2. ~, sich высок. прагу́львацца;

sich in Lob ~ рассыпа́цца ў пахвала́х;

Gnáde für Recht ~ lássen* змі́лавацца, злі́тавацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

walk​2 [wɔ:k] v.

1. хадзі́ць, ісці́ пехато́й; прагу́львацца;

go walking падаро́жнічаць пе́шкі;

How long does it take to walk into town? Як доўга ісці да горада?

2. вадзі́ць на шпа́цыр, прагу́льваць;

I walked her home. Я правёў яе дамоў.

3. рабі́ць абхо́д

♦

walk tall трыма́цца самаўпэ́ўнена;

walk on air ра́давацца, ног пад сабо́й не чуць (ад радасці);

walk the boards выступа́ць на сцэ́не;

don’t run beforе you can walk не забяга́йце напе́рад, не апярэ́джвайце падзе́і

walk away [ˌwɔ:kəˈweɪ] phr. v. (from) пакіда́ць, адыхо́дзіць

walk off [ˌwɔ:kˈɒf] phr. v.: walk one’s legs off infml нахадзі́цца да знямо́гі;

walk off with smth. infml укра́сці што-н.

walk over [ˌwɔ:kˈəʊvə] phr. v. лёгка перамагчы́ (апанента)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)