ambition [æmˈbɪʃn] n.

1. імкне́нне;

have great ambitions мець вялі́кія памкне́нні

2. амбі́цыя; славалю́бства; пра́гнасць да сла́вы/ула́ды

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«ЖЫЦІЕ́ ФЕАДО́СІЯ ПЯЧЭ́РСКАГА»,

адзін з самых ранніх помнікаў стараж.рус. агіяграфічнай л-ры. Напісана каля 1091 Нестарам, надрукавана ў 1635 у «Патэрыконе...» С.​Косава. У творы ігумен Кіева-Пячэрскага манастыра пісьменнік-палеміст Феадосій паказаны як актыўны праціўнік феад. міжусобіц, імкненняў Візантыі падпарадкаваць свайму ўплыву Кіеўскую Русь. Дзейнасць Феадосія, які выкрываў своекарыслівасць і прагнасць манахаў, патрабаваў ад іх аскетычнага і працоўнага жыцця, ладу, імпанавала аўтару. Мова твора эмац. насычаная, лаканічная, ёсць дакладнае апісанне значных гіст. падзей, названы імёны многіх рэальных асоб. Твор быў шырока вядомы на Беларусі.

А.​Ф.​Коршунаў.

т. 6, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

chciwość

ж. хцівасць, прагавітасць, прагнасць; карысталюбства, карыслівасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«ВОСЬ ЦЯПЕ́Р ЯКІ́ ЛЮД СТАЎ»,

бел ананімная вершаваная гутарка 1-й пал. 19 ст. Месца і час напісання невядомыя. Знойдзена І.​Насовічам на Мсціслаўшчыне ў 1848 і апублікавана ім у 1873. Адлюстроўвае ломку патрыярхальнага побыту ў сувязі з выспяваннем капіталіст. адносін. Прасякнута непрыняццем маралі, заснаванай на чыстагане, адмаўленнем грамадства, дзе ўсё купляецца за грошы. У гутарцы асуджаюцца разбурэнне сям’і, адчужанасць людзей, прагнасць і жорсткасць багацеяў, хабарніцтва чыноўнікаў, несправядлівасць царскіх судоў. Выйсце аўтар наіўна бачыў у духоўным удасканаленні на аснове хрысціянскай маралі.

Публ.:

Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 4, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заске́ма ’клопат’, ’чалавек, што перашкаджае’, ’скупы’ (Сл. паўн.-зах.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад *заскеміць ’зашчаміць’, гл. заскеміцца. Семантыка: ’клопат’ < ’перашкода’ < ’тое, што зашчамляе’ > ’той, хто зашчамляе’ > ’скупы’. Параўн. аднакарэннае аскома са значэннем ’прагнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сква́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сквапнага; прагнасць. Ніводзін твар не перасмыкнуўся рысай хцівасці, ні ў каго вочы не кінулі позірку сквапнасці. Чорны. Ва ўсіх учынках і паводзінах Лазуна выяўляюцца сквапнасць, прага да нажывы, якія выцясняюць іншыя чалавечыя якасці. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бары́ш, ‑у, м.

1. Пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі. Усякі.. торг і сканчэнне торгу звычайна адзначаецца барышом. Колас.

2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу. Вялікі барыш абвастрае нястрымную прагнасць яшчэ большага барышу. Маркс. Гонка ўзбраенняў.. прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. «ЛіМ».

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Gier f - (nach D, auf A) пра́гнасць, сква́пнасць (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zachłanność

ж.

1. ненаеднасць; ненасытнасць; прагнасць;

2. уст. бездань; прадонне; прорва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЖАРТО́ЎНЫЯ ПЕ́СНІ,

разнавіднасць пазаабрадавай сац.-бытавой лірыкі вуснай нар. творчасці. У іх высмейваюцца адмоўныя з’явы ў сямейна-бытавым і грамадскім жыцці (лянота, нядбайнасць, прагнасць, п’янства, нявернасць, несумленнасць і інш.). Гал. персанажы — муж і жонка, дзед і баба, хлопец і дзяўчына. Ж.п. малююць канкрэтныя тыпы, падкрэсліваючы і перабольшваючы іх заганы, надаюць ім абагульненасць. Нярэдка ў песнях гучыць аўтаіронія, што сведчыць пра духоўнае здароўе народа (напр., песня «Чаму ж мне не пець»), Характарыстыка героя ўспрымаецца не як публічнае самавыкрыццё, што мяжуе з самапрыніжэннем, а як усведамленне правільнасці нар. ідэалу. Высмейванне адмоўных якасцей ставіла адну мэту — сцвердзіць дабро. Асобную групу складаюць т.зв. песні-небыліцы або небывальшчыны. У дзіцячым рэпертуары пашыраны Ж.п. алегарычнага зместу, іх персанажы — звяры, птушкі, насякомыя. Часам яны дыдактычныя. Шмат песень жартоўнага характару ў каляндарнай і сямейна-абрадавай паэзіі, але іх не вылучаюць у асобныя жанравыя групы.

Публ.:

Жартоўныя песні. Мн., 1974.

Літ.:

Гілевіч Н.С. Наша родная песня. Мн., 1968. С. 63—68;

Фядосік А.С. Трапным народным словам. Мн., 1971. С. 150—169;

Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мн., 1979. С. 367—375.

І.​К.​Цішчанка.

т. 6, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)