Правады́р ’ідэйны, палітычны кіраўнік партыі, клана’, ’той, хто кіруе племям, войскам, атрадам’ (ТСБМ, Гарэц.). Укр. провода́рь, проводи́рьправаднік, важаты’. Ад праводзіць з усх.-слав. суф. *‑yrʼ, параўн. павадыр. Меркаванні Кюнэ (Poln., 90) пра польскі ўплыў беспадстаўныя, гл. Банькоўскі, 2, 796.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́бель, ‑лю, м.

Герметычна ізаляваны праваднік (або некалькі такіх праваднікоў у адной ахоўнай абалонцы), які служыць для падводнай і падземнай перадачы электрычнай энергіі, для сігналізацыі, сувязі і пад. Электрычны кабель. Тэлефонны кабель.

[Гал. kabel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

conductor

[kənˈdʌktər]

n.

1) правадні́к -а́ m. (на чыгу́нцы); канду́ктар -а m. (на аўто́бусе, трамва́і); кіраўні́к -а́, правадні́к -а́ m.

the conductor of a tour — кіраўні́к падаро́жжа, экскурсаво́д

2) дырыге́нт -а m., дырыжо́р -а m. (арке́стру), капэльма́йстар -ра m.

3) Phys. правадні́к -а́ m. (цяпла́, электры́чнага то́ку)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Канду́ктарправаднік’ (ТСБМ, Яруш.). Паводле Фасмера (2, 310), у рус. мове — праз польск. або з ням. Калі прыняць першае, дык у бел. мову прыйшло з польск. konduktor, якое з франц. conducteur ’тс’ з ад’ідэацыяй да с.-лац. conductor, conducere ’зводзіць, пераводзіць’ (Слаўскі, 2, 410; Шанскі, 2 (К), 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pilot

м.

1. пілот;

2. мар. лоцман;

3. жарг. гід; праваднік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

электро́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Праваднік у выглядзе пласцінкі, стрыжня, шара і пад., праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ. Дадатны электрод. Адмоўны электрод. // Дэталь машыны, якая падводзіць ток да частак, што апрацоўваюцца пры электразварцы або рэзцы.

[Ад слова электра... і грэч. hodós — дарога.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гід

(фр. guide)

экскурсавод-праваднік пры групе турыстаў, які знаёміць іх з выдатнымі мясцінамі горада, краю.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гід, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Праваднік-прафесіянал, які абслугоўвае турыстаў. Я люблю знаёміцца без гідаў, Без ніякіх там праваднікоў З новым горадам ці краявідам, Плошчай, гмахам, засенню садоў. Танк.

2. Даведнік для падарожнікаў і турыстаў з указаннем славутых мясцін.

[Фр. guide.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bellweather

[ˈbel,weðər]

n.

1) бара́н (са званко́м), правадні́к ста́да

2) завада́тай -я m., завада́тар -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Begliter m -s, -

1) правадні́к, спадаро́жнік

2) канваі́р

3) акампанія́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)