экспе́ртна-прававы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экспе́ртна-прававы́ экспе́ртна-правава́я экспе́ртна-прававо́е экспе́ртна-прававы́я
Р. экспе́ртна-прававо́га экспе́ртна-прававо́й
экспе́ртна-прававо́е
экспе́ртна-прававо́га экспе́ртна-прававы́х
Д. экспе́ртна-прававо́му экспе́ртна-прававо́й экспе́ртна-прававо́му экспе́ртна-прававы́м
В. экспе́ртна-прававы́ (неадуш.)
экспе́ртна-прававо́га (адуш.)
экспе́ртна-прававу́ю экспе́ртна-прававо́е экспе́ртна-прававы́я (неадуш.)
экспе́ртна-прававы́х (адуш.)
Т. экспе́ртна-прававы́м экспе́ртна-прававо́й
экспе́ртна-прававо́ю
экспе́ртна-прававы́м экспе́ртна-прававы́мі
М. экспе́ртна-прававы́м экспе́ртна-прававо́й экспе́ртна-прававы́м экспе́ртна-прававы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грамадзя́нска-прававы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грамадзя́нска-прававы́ грамадзя́нска-правава́я грамадзя́нска-прававо́е грамадзя́нска-прававы́я
Р. грамадзя́нска-прававо́га грамадзя́нска-прававо́й
грамадзя́нска-прававо́е
грамадзя́нска-прававо́га грамадзя́нска-прававы́х
Д. грамадзя́нска-прававо́му грамадзя́нска-прававо́й грамадзя́нска-прававо́му грамадзя́нска-прававы́м
В. грамадзя́нска-прававы́ (неадуш.)
грамадзя́нска-прававо́га (адуш.)
грамадзя́нска-прававу́ю грамадзя́нска-прававо́е грамадзя́нска-прававы́я (неадуш.)
грамадзя́нска-прававы́х (адуш.)
Т. грамадзя́нска-прававы́м грамадзя́нска-прававо́й
грамадзя́нска-прававо́ю
грамадзя́нска-прававы́м грамадзя́нска-прававы́мі
М. грамадзя́нска-прававы́м грамадзя́нска-прававо́й грамадзя́нска-прававы́м грамадзя́нска-прававы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

юрыдыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Наданне прававога характару якім‑н. фактам, адносінам; перабольшанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога‑н. пытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

універсал,

від прававога акта ў Рэчы Паспалітай.

т. 16, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грамадзя́нскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян у дзяржаве.

Г. кодэкс.

Грамадзянскія законы.

2. Уласцівы грамадзяніну як свядомаму члену грамадства (высок.).

Г. абавязак.

3. Неваенны, цывільны.

Грамадзянскае адзенне.

4. Нецаркоўны.

Г. шрыфт.

Грамадзянская вайна — узброеная барацьба ўнутры дзяржавы паміж палітычнымі, рэлігійнымі, этнічнымі або ідэалагічнымі групамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Траце́йскі суд ‘суд, выбраны па ўзгадненні старон для вырашэння паміж імі спрэчак цывільна-прававога характару’ (ТСБМ). З рус. третейский (суд), якое ўтворана ад парадкавага лічэбніка *tretьjь пры дапамозе суф. *‑sk‑ъjь‑ > ‑скі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

юрыдыза́цыя

(ад юрыдычны)

наданне прававога характару якім-н. фактам, адносінам; перабольшанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога-н. пытання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАРСКО́Е ДНО (прававы рэжым),

глыбакаводнае марское дно, якое размешчана па-за знешнімі межамі кантынент. шэльфа. Прынцыпы і нормы міжнар. прававога рэжыму М.д. вызначаны Канвенцыяй ААН па марскім праве 1982. Паводле Канвенцыі, агульныя паводзіны дзяржаў у адносінах да гэтага раёна павінны адпавядаць яе палажэнням, прынцыпам Статута ААН і інш. нормам міжнар. права ў інтарэсах падтрымання міру і бяспекі і садзейнічання міжнар. супрацоўніцтву і ўзаемаразуменню. Прававы рэжым М.д. не закранае прававога статуса вод, якія яго пакрываюць, і паветр. прасторы над ім. Канвенцыя абвясціла М.д. агульнай спадчынай чалавецтва. Ні адна дзяржава не можа прэтэндаваць на суверэнітэт або суверэнныя правы ці ажыццяўляць іх у адносінах нейкай часткі гэтага раёна М.д. або яго рэсурсаў, ні адна дзяржава, фіз. або юрыд. асоба не можа прысвойваць ніякую частку дадзенага раёна і яго рэсурсы. Гл. таксама Марское права.

т. 10, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСТЫТУЦЫ́ЙНАЕ ПРА́ВА,

галіна права, прадметам рэгулявання якой з’яўляюцца прынцыпы арганізацыі і парадак дзейнасці дзярж. інстытутаў, прававы статус грамадзян і іх узаемаадносіны з дзяржавай. К.п. рэгламентуе форму дзярж. ладу, вызначае сістэму, парадак стварэння, кампетэнцыю і прынцыпы дзейнасці дзярж. органаў. Гал. крыніцай К.п. з’яўляецца канстытуцыя, а таксама прававыя акты, якія змяшчаюць нормы дзярж.-прававога характару. У Рэспубліцы Беларусь і некаторых інш. краінах для абазначэння гэтай галіны права выкарыстоўваецца тэрмін дзяржаўнае права.

т. 7, с. 596

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭА́МБУЛА (франц. préambule ад лац. praeambulus той, які наперадзе, папярэдні),

уводная або ўступная частка заканад. або інш. прававога акта, а таксама дэкларацыі ці міжнар. дагавора, у якіх звычайна выкладаюцца прынцыповыя палажэнні, пабуджальныя матывы, мэты выдання адпаведнага акта. Змяшчае т.зв. «нормы-мэты» і «нормы-прынцыпы», якія не валодаюць непасрэднай юрыд. сілай, але могуць прымацца пад увагу пры тлумачэнні інш. палажэнняў акта, а таксама пры неабходнасці высвятлення іх агульнага кантэксту.

т. 13, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)