1. Не пакрытае валасамі, шэрсцю месца; плеш. Няёмка адчуваў сябе і Бабейка, але ён стараўся не выяўляць гэтага: падбадзёрваюча міргнуў хлопцам, абцягнуў на сабе гімнасцёрку з чорнага сукна, прыгладзіў рэдкія, з пралысінай, валасы і сеў з краю стала.Хадкевіч.
2. Голае месца сярод поля, лесу і пад. Пачала прабівацца трава на саланчаковых пралысінах за пасёлкам.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сянны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да сена. Як толькі .. пачнуць прабівацца кволыя ранішнія прамяні, я выбіраюся з цёплага сяннога берлагу.Карамазаў.// Які зроблены з сена. Сянная пацяруха. Сянная мука. Сянны настой.// Прызначаны для сена. Сянны склад. Сянны прэс.
•••
Сянная ліхаманка — хвароба, якая праяўляецца цяжкім ліхаманкавым станам, узнікае ў людзей з павышанай адчувальнасцю ў час цвіцення раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пра́нуць (пря́куць) ’стукнуць, ударыць’ (Нас.), пря́даць ’бегаць’ (Растарг.). Рус.пря́нуть, воспря́нуть, дзеяслоў зак. тр. да пря́дать ’скакаць, варушыць’, укр.пря́нути ’кінуць’, серб.-харв.пре̏дати ’баяцца’, пре̏нуты се ’ўстаць, ажыць’, ’ускочыць спрасонку’, славен.oprésti, prédem ’валіцца з ног’. Прасл.*prędati — ітэратыў ад *pręsti (гл. прасць) (Скок, 3, 33). Роднасныя ст.-ісл.spretta, spratt ’прабівацца (узыходзіць), лопацца’, англ.sprint ’бегчы на кароткую дыстанцыю, веславаць з усяе сілы’, с.-в.-ням.sprenzen ’ірваць, пырскаць’ (Фасмер, 3, 394. з літ-рай; Борысь, Зб. Відоескаму, 51–54). Параўн. таксама з іншым вакалізмам пруд, прудкі. Гл. яшчэ напрануць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́сып, ‑у, м.
1. Узвышэнне, зробленае шляхам насыпкі зямлі, грунту і пад. На некаторых магілах пачала прабівацца трава, на ёй блішчалі скупыя кроплі расы, а большасць насыпаў яшчэ жаўцела зверху глыбінныж жвірам.Кулакоўскі.Дарожны насып з двух канцоў моста быў вельмі высокі.Ставер.
2.узнач.прысл.на́сыпам. Спец. У рассыпаным стане (пра спосаб захавання і перавозкі). Дробныя радыёдэталі ўпакоўваюць насыпам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАЎНО́ЧНА-ЗАХО́ДНІ ПАХО́Д 1934—36, Вялікі паход,
перабазіраванне асн. сіл Кіт.Чырв. Арміі (КЧА) з цэнтр. і паўд. раёнаў Кітая на ПнЗ. У выніку наступлення войск Гаміньдана на чале з Чан Кайшы ўрад Кіт.Сав. Рэспублікі (КСР) і кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая (КПК) былі блакіраваны ў раёне стыку правінцый Цзянсі і Фуцзянь. У гэтых умовах ЦККПК вырашыў прабівацца сіламі 1-га фронту КЧА (каманд.Чжу Дэ, паліт. камісар Чжоў Эньлай) на ПнЗ, бліжэй да мяжы з СССР. Паход пачаўся 16.10.1934 і да снеж. 1934 войскі 1-га фронту КЧА выйшлі да прав. Гуйчжоў, дзе на нарадзе ў г. Цзуньі (снеж. 1935) старшыня Савета нар. камісараў КСР Мао Цзэдун пры падтрымцы ваенных адхіліў ад кіраўніцтва ген. сакратара ЦККПК Цын Бансяня і дабіўся прызначэння сябе паліт. камісарам 1-га фронту КЧА. Пазбягаючы сустрэчы з гал. сіламі Чан Кайшы, войскі КЧА накіраваліся ў прав. Сычуань, дзе ў чэрв. 1935 злучыліся з 4-м фронтам КЧА (камандуючы Сюй Сянцянь, паліт. камісар Чжан Гатао). У жн. 1935 сілы аб’яднаных франтоў КЧА (камандуючы Чжу Дэ, ген.паліт. камісар Чжан Гатао) прадоўжылі рух на Пн. Неўзабаве б.ч. іх была вымушана вярнуцца ў прав. Сычуань, але 2 корпусы КЧА на чале з Мао Цзэдунам у кастр. 1935 прабіліся ў паўн. частку Шэньсі, дзе ўжо існаваў сав. раён. У кастр.—ліст. 1936 да іх далучыліся рэшткі 2-га, 4 і 6-га франтоў КЧА. У выніку П.-З.п. былі страчаны ўсе сав. раёны ў цэнтр. і паўд. Кітаі, але захавана кіруючае ядро КПК і камандаванне КЧА.
Літ.:
Браун О. Китайские записки, 1932—1939: Пер. с нем. М., 1974;