Вялікі нежылы пакой, звычайна ў гасцініцах, санаторыях; зала. Я сядзеў у холе гасцініцы «Анфа» ў глыбокім скураным крэсле каля бліскучага круглага стала.В. Вольскі.Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым бліскучым паркетам хол.Скрыган.
[Англ. hall.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.
1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку.// Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.
2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.
•••
Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалёчка, прысл.
Разм.
1. Зусім блізка; побач. Ужо цямнела, як прыселі.. [дзед і Міколка] адпачыць у лесе, недалёчка ад чыгункі.Лынькоў.
2.узнач.вык. Аб нязначнай адлегласці да каго‑, чаго‑н. А ігруша — вось яна, недалёчка зусім, толькі прабегчы трохі па сцежцы да гумна.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралічы́цца, ‑лічуся, ‑лічышся, ‑лічыцца; зак.
Памыліцца ў меркаваннях, падліках. [Старыковіч:] — Стог — пад неба, а сена ў ім па вазе не шмат. Пралічыліся, выходзіць.Асіпенка.Толькі .. [Сенька] пралічыўся — лазняк тут рос вузкай паласой, і не паспеў злодзей прабегчы і метраў з дваццаць, як выскачыў на адкрытае месца.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блішча́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае гладкую, бліскучую паверхню, які адбівае прамені святла. На чалавеку быў сіні гарнітур, да самай шыі зашпілены на блішчастыя гузікі.Васілёнак.Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол.Скрыган.Чорная блішчастая машына спынілася ля хаткі Грушкавай маці.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што і без дап. Утварыць стук; паведаміць што‑н. умоўным стукам. //без дап. Прайсці, прабегчы са стукам. Па калідоры прастукаў абцасамі суседскі хлопчык.Корбан.
2.каго-што. Даследаваць стан унутраных органаў пры дапамозе лёгкага пастуквання (пальцамі ці малаточкам) па паверхні цела; выстукаць. Прастукаць хвораму грудзі.
3.што і без дап. Стукаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)