прае́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

1. Адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.

2. Перадача на экран відарысаў.

|| прым. праекты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.) і праекцы́йны, -ая, -ае.

Праектыўная геаметрыя (раздзел геаметрыі). Праекцыйны ліхтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паляры́метр, ‑а, м.

Спец. Прылада для вызначэння ступені палярызацыі святла, а таксама для вымярэння вугла павароту плоскасці палярызацыі святла.

[Ад лац. polaris — палярны і грэч. metréō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрэаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел геаметрыі, у якім вывучаюцца ўласцівасці геаметрычных фігур, што не ляжаць у адной плоскасці; прасторавая геаметрыя.

[Ад грэч. stereos — прасторавы і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпю́р, ‑а, м.

Спец.

1. Чарцёж праекцый, кропак, ліній, фігур, цел на плоскасці.

2. Назва графіка якіх‑н. вымярэнняў.

[Ад фр. épure — чарцёж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕРПЕНДЫКУЛЯ́РНАСЦЬ,

узаемнае размяшчэнне 2 прамых, плоскасцей ці прамой і плоскасці, пры якім гэтыя фігуры ўтвараюць прамы вугал. 2 прамыя наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі яны ўтвараюць прамы вугал (у прасторы такія прамыя не абавязкова перасякаюцца). Прамая і плоскасць наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі дадзеная прамая перпендыкулярная да кожнай прамой, што знаходзіцца на плоскасці. 2 плоскасці наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі пры перасячэнні яны ўтвараюць прамы двухгранны вугал. Гл. таксама Артаганальнасць.

т. 12, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выяўле́нчы, -ая, -ае (кніжн.).

Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што-н.

Выяўленчыя сродкі.

Выяўленчае мастацтва — назва мастацтва, у творах якога вобраз увасоблены на плоскасці ці ў прасторы (жывапіс, графіка, скульптура, а таксама архітэктура).

|| наз. выяўле́нчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прае́кцыя, ‑і, ж.

1. У матэматыцы — адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.

2. Спец. Павялічанае адлюстраванне чаго‑н. на экране, атрыманае аптычным спосабам.

[Ад лац. projectio — кіданне наперад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батэрфля́й, ‑ю, м.

Адзін са спосабаў спартыўнага плавання, пры якім грабок робіцца ў вертыкальнай плоскасці і абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады.

[Ад англ. butterfly — матылёк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАТАВІ́ЛА,

прылада ў беларусаў звіваць ніткі ў маткі ці размотваць ніткі з маткоў. Звычайна драўляная крыжавіна, насаджаная на воську; круціцца ў гарыз. плоскасці. Больш дасканалае М. складаецца з 6—8 папярочак, устаўленых у драўляную калодку з воссю; круціцца ў верт. плоскасці.

Тыпы матавілаў.

т. 10, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛОСКАПАРАЛЕ́ЛЬНЫ РУХ цвёрдага цела,

механічны рух, пры якім усе пункты цела перамяшчаюцца паралельна некат. нерухомай плоскасці. Вывучэнне П.р. зводзіцца да разгляду руху нязменнай плоскай фігуры ў яе плоскасці, што адпавядае паступальнаму руху фігуры разам з выбраным полюсам і яе вярчальнаму руху вакол гэтага полюса.

т. 12, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)