odds-on [ˌɒdzˈɒn] adj. вераго́дны, несумне́нны;

the odds-on favourite гало́ўны прэтэндэ́нт на перамо́гу/першынство́, фавары́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Mánnschaftsmeisterschaft f -, -en спарт. кама́нднае першынство́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Lándesmeisterschaft f -, -en спарт. першынство́ краі́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

leadership [ˈli:dəʃɪp] n.

1. кіраўні́цтва

2. уме́нне, здо́льнасць паве́сці за сабо́й людзе́й

3. першынство́ (у канкурэнцыі, спаборніцтве)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зама́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Прывабны, спакуслівы. Там, у заманлівай глыбіні веснавога неба, і сапраўды міргаў жоўтым вокам Марс. Лупсякоў. Вельмі заманлівай была перспектыва заваяваць першынство ў дружыне. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэмпіяна́т, ‑у, М ‑наце, м.

Спаборніцтва на першынство ў якім‑н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях. Шахматны чэмпіянат. Чэмпіянат па футболу. Чэмпіянат свету па вольнай барацьбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАМЭНЭ́Ч (Comāneci) Надзя (н. 12.11.1961),

румынская спартсменка (спарт. гімнастыка). Чэмпіёнка XXI Алімп. гульняў (асабістае першынство, практыкаванні на паралельных брусах, бервяне), сярэбраны і бронз. прызёр (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіёнка свету (1978, 1979); чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на паралельных брусах і бервяне, сярэбраны прызёр у вольных практыкаваннях (1975), у асабістым першынстве, практыкаваннях на паралельных брусах, сярэбраны прызёр у апорным скачку (1977), у асабістым першынстве (1979). З 1989 пастаянна жыве ў ЗША.

В.​Л.​Працкайла.

т. 7, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЗБЕ́К Султан Мухамед (? — 1342),

хан Залатой Арды з 1313. Умацаваў ханскую ўладу, увёў іслам як дзярж. рэлігію і праследаваў іншаверцаў. Каб аслабіць падначаленую яму Русь, распальваў варожасць паміж князямі. Асудзіў на смерць цвярскіх (і б. вял. уладзімірскіх) князёў Міхаіла Яраславіча (1318), Дзмітрыя (1325) і Аляксандра (1339) Міхайлавічаў, у 1327 жорстка задушыў антыардынскае паўстанне ў Цверы, якая з таго часу ўжо не магла на роўных змагацца з Масквой за першынство на Русі. Ад яго імя паходзіць этнонім узбекі.

т. 16, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pierwszeństwo

н.

1. першынство;

dać komu pierwszeństwo — саступіць каму першынство;

2. перавага; прыярытэт;

pierwszeństwo przejazdu — пераважнае права праезду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Fúßballweltmeisterschaft f -, -en першынство́ све́ту па футбо́лу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)