Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спекулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., чым і начым.
1. Займацца спекуляцыяй 1 (у 1 знач.). Спекуляваць прамтаварамі. □ Бургамістр горада спекуляваў дражджамі, якія вырабляліся на Мінскім дражджавым заводзе.Новікаў.// Выкарыстоўваць складаныя абставіны для ўласнай нажывы. Спекуляваць на зніжэнні акцый.
2.перан.Неадабр. Дзейнічаць, выкарыстоўваючы што‑н. у карыслівых мэтах. Спекуляваць на давер’і. □ Нацыяналісты.., якія настойліва імкнуліся перацягнуць паэта [Янку Купалу] па свой бок, спекулявалі на нацыянальных праблемах.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
СВІДРЫГА́ЙЛЫ ПАЎСТА́ННЕ 1432—39,
прынятая ў гістарыяграфіі назва феад. вайны ў ВКЛ, у якую былі ўцягнуты ўсе пласты грамадства. Мела дынастычны характар барацьбы за дзярж. ўладу паміж 2 прадстаўнікамі дынастыі Гедзімінавічаў — Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Пасля абвяшчэння 1.9.1432 вял. князем Жыгімонта, якога падтрымала пераважна літ. арыстакратыя, скінуты з трона Свідрыгайла ўцёк у Полацк. Уладу Жыгімонта прызнала Жамойць, Літва і больш цесна з ёю звязаныя Брэсцкая і Мінская землі, прынёманскія воласці, Падляшша. Полацкая, Віцебская, Смаленская, Ноўгарад-Северская і Кіеўская землі, Валынь і Падолле падтрымалі Свідрыгайлу. Жыгімонт, не маючы дастатковых сіл, аднавіў дзярж. унію з Польшчай (15.10.1432 у Гродне). Яе ўмовы былі змешчаны ў акце Жыгімонта ад 15.10.1432 і акце Ягайлы ад 3.1.1433. Свідрыгайла атрымаў падтрымку ад вял. князя цвярскога, Лівонскага ордэна. У ліст. 1432 Свідрыгайла пачаў ваен. дзеянні. У жн. 1433 ён захапіў Коўна. Вяртаючыся назад, загадаў спаліць Заслаўе і Мінск. Восенню 1433 Жыгімонт спрабаваў авалодаць Мсціславам і Віцебскам, якія належалі Свідрыгайлу. Каб перацягнуць на свой бок жыхароў бел. і ўкр. зямель, Жыгімонт выдаў прывілей 1434, якім ураўнаваў асабістыя і маёмасныя правы правасл. баяр з правамі баяр-католікаў. У жн. 1435 войскі Свідрыгайлы і лівонскага магістра Ф.Керскорфа ўварваліся ў Літву з Браслава. 1.9.1435 на р. Швянтойі каля Вількаміра гэта войска разбіта войскам Жыгімонта; лівонскае войска амаль цалкам знішчана, забіты магістр. Вял. страты мела і войска Свідрыгайлы, а сам ён вярнуўся ў Полацк. Летам 1436 Полацк і Віцебск перайшлі на бок Жыгімонта, які пацвердзіў гэтым землям ранейшыя іх прывілеі. Замацаваўшыся ў ВКЛ, Жыгімонт пачаў праводзіць больш самаст. палітыку ў адносінах да Польшчы. Таму польскія феадалы цяпер пачалі падтрымліваць Свідрыгайлу. Супраць Жыгімонта выступіла і апазіцыя літ. знаці, незадаволеная рэпрэсіямі Жыгімонта і тым, што на дзярж. пасады ён прызначаў прадстаўнікоў дробнага і сярэдняга бел. і літ. баярства. У жн. 1437 Свідрыгайла прапанаваў свайму пляменніку Уладзіславу III перадаць свае землі ў падпарадкаванне польскай кароне. Гэта паўплывала на пазіцыю баяр Кіеўскай і Валынскай зямель, якія не мелі намеру далучацца да Польшчы. Першае наступленне войска Жыгімонта на Кіеў было адбіта Свідрыгайлавым ваяводам Юршою, але пасля 2-га паходу Кіеў быў падпарадкаваны Жыгімонтам. Пад уладаю Свідрыгайлы засталіся Валынь і Падолле. Пасля ад’езду Свідрыгайлы ў Малдову, а потым у Пакуцце Валынь і Падолле прызналі ўладу Жыгімонта. Феадальная вайна скончылася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паднале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. падналёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. падналяж; зак.
Разм.
1. Налегчы, націснуць на што‑н. з большай сілай. Падналегчы на рычаг. □ Дзве каманды ваенных, ухапіўшыся за розныя канцы каната, стараліся перацягнуць адна адну.. Вось адна каманда падналегла і павольна пачала цягнуць другую да белай рысы.Хомчанка.Я падналёг на напіраўшых і прапусціў зялёны капялюшык да прылаўка.Нядзведскі.
2.перан. Шчыра ўзяцца за якую‑н. работу. Падналегчы на вучобу. □ Вострачы мянташкай касу,.. Васіль пусціў услед грабельнікам: — Сюды, бабкі, падналяжам разам.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што. Перасячы, перакусіць і пад. што‑н. на часткі. Перацяць нітку зубамі. □ Дрот з вяроўкай не зраўняць, дрот лісе не перацяць.Астрэйка.Здавалася, калі б рак схапіў дзяўчынку сваімі грознымі клюшнямі, дык перацяў бы папалам.Хомчанка.
2.што. Заступіўшы, перагарадзіць, перарэзаць (шлях, дарогу). Войска і паліцыя перацяла.. [дэманстрацыі] дарогу.Чорны.
3.каго-што. Туга перавязаць, сціснуць. Калі Юрка згінаўся і нацягваў ленту, чуў, што дрыжаць рукі. Пасля не хацелася адгінацца: балела паясніца, аж рэзалася, бы яе перацялі мокрым пяньковым путам.Пташнікаў.
4.пераважнабезас. Перахапіць спазмай. У горле перацяло.
5.чым. Разм. Ударыць чым‑н. доўгім, гнуткім; перацягнуць. Максім наскочыў на афіцэра і перацяў яго прыкладам.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wáagef -, -n
1) ва́гі; ша́лі;
die ~ schlägt aus стрэ́лка ва́гаў адхіля́ецца;
der ~ den Áusschlag gében*перацягну́ць ша́лі ва́гаў (тс.перан.);
schwer in die ~ fállen* быць ва́жкім [перакана́ўчым];
sich (D) [einánder] die ~ hálten*перан. узае́мна ўраўнава́жваць адзі́н аднаго́; быць ро́ўнымі адзі́н аднаму́;
éiner Sáche (D) die ~ hálten*перан. ураўнава́жваць што-н.
2) ватэрпа́с, грунтва́га
3) раўнава́га (гімнастыка)
4) Ша́лі (сузор’е)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зацягну́цца, ‑цягаўся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Уцягнуцца ў сярэдзіну, унутр чаго‑н. Нітка лёгка зацягнулася ў іголку.
2. Глыбока ўдыхнуць у сябе дым пры курэнні. [Кавалёў] дастаў партабак і ў тоўстых пальцах згарнуў тонкую, як запалка, цыгарку, прыпаліў яе і зацягнуўся.Чарнышэвіч.Пратасевіч з прыемнасцю закурыў папяросу, на поўныя грудзі зацягнуўся дымам.Васілевіч.
3.(1і2ас.неўжыв.); чым. Пакрыцца тонкім слоем чаго‑н. На грэблі праламалі калёсамі плыткую лужыну, якая паспела ўжо зацягнуцца трохі лёдам.Чорны.Шкельца гадзінніка запацела ад вільгаці, зацягнулася туманнай, як бяльмо, плёнкаю.Капыловіч.// Загаіцца, зажыць (пра рану). // Завалачыся (дымам, туманам і пад.). І хоць раніцаю неба зацягнулася хмарамі, але па ўсім адчувалася, што дажджу больш не будзе.Шахавец.Зноў замжэў ціхі веснавы дождж, зацягнуўся сіняватаю смугою далягляд.Грахоўскі.
4. Туга завязацца, сцягнуцца. Пятля зацягнулася. Вузел зацягнуўся. Зашмарга туга зацягнулася.// Зацягнуць сябе чым‑н.; перацягнуць. Зацягнуцца рэменем. Зацягнуцца ў гарсэт. □ Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Во занадта зацягнулася ў шнуроўку.Багдановіч.
5.(1і2ас.неўжыв.). Заняць часу больш, чым меркавалася. Канцэрт зацягнуўся — праграма была вялікая.Шамякін.Восень у гэтым годзе зацягнулася, лістапад быў позні.Карпаў.// Працягнуцца да пэўнага часу. Да позняга вечара зацягнулася народнае гулянне на беразе возера.В. Вольскі.Сход зацягнуўся аж да трэціх пеўняў.Сабаленка.
6.Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца куды‑н. Зацягнуцца дадому.// Зайсці куды‑н. далёка. Зацягнуцца на край свету.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)