ЗАРО́ДАК у жывёл і чалавека, эмбрыён,

арганізм на першых стадыях развіцця (ад яйца да здольнасці самастойна жыць і перамяшчацца). Развіваецца з аплодненага яйца (зіготы) і жывіцца назапашанымі ў ім пажыўнымі рэчывамі (у птушак) ці за кошт матчынага арганізма (у млекакормячых жывёл і чалавека). У акушэрстве — арганізм чалавека на працягу першых 8 тыдняў ва ўлонні маці. У раслін — зачатак папарацепадобных і насенных раслін, пач. этап іх развіцця — антагенез. Гл. таксама Апладненне.

т. 6, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бе́гчы, бягу́, бяжы́ш, бяжы́ць; бяжы́м, бежыце́, бягу́ць; бег, -гла; бяжы́; незак.

1. Хутка рухацца, перамяшчацца, рэзка адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі.

Б. па вуліцы.

Б. трушком.

2. перан. Імкліва перамяшчацца ў якім-н. напрамку, несупынна цячы патокам.

Кроў бяжыць па жылах.

3. перан. Праходзіць, працякаць (пра час, жыццё).

Бягуць гады.

4. Ратавацца ўцёкамі.

Б. з палону.

5. Пашырацца, даносіцца, далятаць, распаўсюджвацца (пра чуткі, звесткі).

Добрая вестка ляжыць, а дрэнная па дарозе бяжыць (прыказка).

Бегма (бягом) бегчы (разм.) — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы.

Бегчы без аглядкі (разм.) — вельмі хутка бегчы.

Бегчы (ісці) куды вочы глядзяць (разм.) — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляту́н, летуна́, мн. летуны́, летуно́ў, м. (разм.).

1. Той, хто лятае.

2. Той, хто здольны хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць.

Не конь, а л.

3. перан. Той, хто часта мяняе месца працы ў сувязі з асабістай выгадай.

|| ж. ляту́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. заплесціся¹.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ногі: з цяжкасцю рухацца, з цяжкасцю перамяшчацца.

Ногі заплятаюцца ад стомленасці.

3. Пра язык: ледзь варушыцца (ужыв. як абазначэнне невыразнай, блытанай гаворкі).

Ад хвалявання ў яе пачаў з. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ту́нькацца ‘хутка перамяшчацца, мітусіцца’ (віл., Сл. ПЗБ), ‘туляцца, швэндацца без справы’ (лаг., Гіл.). Гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. дыял. ту́нкаться ‘стукацца (у дзверы, вароты)’, ту́нн — імітатыў (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НЕКТО́Н (ад грэч. nēktos які плавае, плыве),

сукупнасць актыўна плаваючых водных жывёл, здольных процістаяць сіле цячэння і актыўна перамяшчацца на значныя адлегласці. Форма цела ў большасці нектонных жывёл абцякальная (верацёна- або тарпедападобная); добра развіты органы руху — ласты, плаўнікі і інш. Да Н. належаць ракападобныя, галаваногія малюскі, рыбы (асн. частка), водныя змеі, чарапахі, пінгвіны, кітападобныя, ластаногія, у прэсных водах таксама насякомыя і земнаводныя. У вадаёмах Беларусі да Н. належаць пераважна ракападобныя і рыбы.

т. 11, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кампа́ктус

(лац. compactus = шчыльны)

сістэма шаф, стэлажоў у кнігасховішчах, архівах, што свабодна можа перамяшчацца па пракладзеных на падлозе рэйках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

mobile2 [ˈməʊbaɪl] adj.

1. мабі́льны, здо́льны ху́тка і лёгка перамяшча́цца;

a mobile society мабі́льнае грама́дства;

a mobile library перасо́вачная бібліятэ́ка

2. жва́вы, руха́вы (пра твар)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

со́ўгацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. Хадзіць туды-сюды.

С. па вуліцы без справы.

2. Марудна, з цяжкасцю хадзіць.

Бабуля ледзь соўгаецца.

3. Перамяшчацца, рухацца.

Колца соўгаецца па дроце.

|| аднакр. саўгану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 3 знач.).

|| наз. со́ўганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

travel2 [ˈtrævl] v.

1. падаро́жнічаць, е́здзіць, вандрава́ць;

go travelling падаро́жнічаць, вандрава́ць

2. перамяшча́цца, распаўсю́джвацца (пра святло, навіны)

travel light падаро́жнічаць без багажу́; жыць лёгка, бесклапо́тна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)