перакі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Кідаючы, перамясціць у іншае месца ўсё, многае.

П. дровы з двара пад павець.

2. Скідаць, злажыць нанава, іначай.

П. стог сена.

|| незак. перакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напераця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перацягваючы, перамясціць у іншае месца вялікую колькасць чаго‑н. Наперацягваць мяхоў. Наперацягваць жэрдак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак., каго-што.

Коцячы, перамясціць што-н. у іншае месца.

А. бервяно.

|| незак. адко́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адка́т, -у, Ма́це, м. і адка́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́даліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Прымусіць выйсці, знікнуць; перамясціць.

В. пабочных асоб.

В. прымесі.

2. што. Выразаць, выняць шляхам аперацыі.

В. пухліну.

В. нырку.

|| незак. выдаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. выдале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наперакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перакінуць цераз што‑н., перамясціць на іншае месца вялікую колькасць чаго‑н. Наперакідаць дроў цераз плот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Перамясціць, перавесці на новую базу. Перабазіраваць завод на Урал. Перабазіраваць партызанскую брыгаду на новае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗДЗІ́ТАЎСКАЯ АБАРО́НА 1944,

баі партыз. брыгад імя Дзяржынскага, «Савецкая Беларусь» і 345-га атрада супраць ням.-фаш. захопнікаў 3—11.4.1944 каля в. Здзітава Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. У пач. крас. 1944, сканцэнтраваўшы атрады СС, 10 артыл. і мінамётных батарэй, танкі, бронемашыны, бамбардзіроўшчыкі вакол раёна базіравання партыз. фарміраванняў, штаба Брэсцкага партыз. злучэння і Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, гітлераўцы акружылі партызан і 10 тыс. мірных жыхароў. На 3-і дзень наступлення вораг уклініўся ў абарону партызан, але пасля бою вымушаны быў адступіць з вял. стратамі і перамясціць наступленне ў раён р. Дарагабуж, дзе знаходзіліся асн. партыз. базы. Пасля некалькіх дзён баёў партызаны адышлі на 2-ю лінію абароны паміж в. Здзітава і Спорава. Толькі на 7-ы дзень карнікі падышлі да гэтай лініі, але штурмаваць не адважыліся. На месцы баёў у в. Здзітава створаны мемар. комплекс.

т. 7, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дакаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. каго-што. Коцячы, перамясціць да якога-н. месца.

Д. бочку да склепа.

2. Хутка даехаць куды-н. (разм.).

За гадзіну дакацілі да горада.

|| незак. дако́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Пампуючы, перамясціць з аднаго сховішча ў другое. Перапампаваць нафту з цыстэрнаў у бакі. Перапампаваць газ у балоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́шчаны

1. перемещённый, передви́нутый, переста́вленный;

2. перемещённый, передви́нутый;

3. спец. перемещённый;

1-3 см. перамясці́ць;

~ныя асо́бы — перемещённые ли́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)