германскі кароль з 936, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з 962. З Саксонскай дынастыі. У 951 падпарадкаваў Ламбардыю і прыняў тытул італьян. караля. У 955 перамог венграў на р. Лех, прыпыніўшы іх наступленне на захад. У 961 пад выглядам дапамогі выгнанаму жыхарамі папу Іаану XII ажыццявіў паход на Рым. Атрыманая з рук папы імператарская карона (2.2.962) дала пачатак «Свяшчэннай Рымскай імперыі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́С (Максім) (? — ліст. 1648),
дзеяч укр.нац.-вызв. руху, адзін з паплечнікаў Б.Хмяльніцкага. Казацкі палкоўнік. У 1648 узначаліў сял. і казацкі рух на Брацлаўшчыне, Падоліі і Валыні, вызваліў ад польск. панавання ўсю Левабярэжную і ч. Правабярэжнай Украіны. Вызначыўся ў Корсуньскай бітве 1648, перамог польск. войскі ў бітвах каля Піляўцаў, Махноўкі і Канстанцінава, авалодаў львоўскай крэпасцю Высокі Замак. Памёр у час эпідэміі чумы пасля аблогі крэпасці Замосце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
засту́каць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм.
1. Захапіць, застаць нечакана, на месцы злачынства. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто .. не перашкодзіў [партызанам], не застукаў, радасныя выбеглі з раўка.Быкаў.
2. У дзіцячай гульні — стукам адзначыць знойдзенага. Урэшце .. [Вася] застукаў усіх, ён перамог.Дубоўка.
засту́каць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць стукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЫЯВІ́СТ (Ariovistus; 1 стагоддзе да нашай эры),
правадыр германскага племя свеваў. Каля 71 да нашай эры перайшоў з атрадам раку Рэйн і каля 61 да нашай эры перамог гальскае племя эдуяў. Пасяліўшыся на тэрыторыі Галіі, сабраў вакол сябе каля 120 тысяч германцаў. Незадаволеныя гальскія плямёны папрасілі дапамогі ў Ю.Цэзара, які каля 58 да нашай эры пры Везонцыо разграміў армію Арыявіста. Паранены Арыявіст з рэшткамі войска вярнуўся ў Германію, дзе неўзабаве памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДО́МСКАЯ КАЛО́НА,
манумент на Вандомскай плошчы Парыжа. Пастаўлена ў 1806—10 (арх. Ж.Гандуэн і Ж.Б.Лепер) у гонар перамог Напалеона I. Вышыня 43,5 м. Выканана з бронзы непрыяцельскіх гармат і ўвенчана статуяй імператара па праекце А.Д.Шадэ. У 1814 статуя заменена выявай лілеі, у 1833 адноўлена. У 1863 заменена новай статуяй Напалеона ў адзенні рым. цэзара. Паводле дэкрэта Парыжскай Камуны ў 1871 разбурана як сімвал мілітарызму і захопніцкіх войнаў. Адноўлена ў 1875.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРА́КСІН (Фёдар Мацвеевіч) (1661—10.11.1728),
расійскі ген.-адмірал (1708), адзін са стваральнікаў рас. флоту. З 1682 стольнік Пятра I, у 1693—96 дзвінскі ваявода і губернатар Архангельска. З 1700 гал. начальнік Адміралцейскага прыказа і азоўскі губернатар. У час Паўн. вайны 1700—21 атрымаў на моры шэраг перамог над шведамі. У 1712—23 кіраваў Эстляндыяй, Інгерманландыяй і Карэліяй. З 1718 прэзідэнт Адміралцействаў-калегіі. У час Перс. паходаў (1722—23) камандаваў Каспійскай флатыліяй, у 1723—26 — Балт. флотам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РБСКІЯ ПАЎСТА́ННІ ПАЧА́ТКУ 19 СТАГО́ДДЗЯ,
нацыянальна-вызваленчыя нар. паўстанні сербаў у 1-й чвэрці 19 ст. супраць тур. прыгнёту. 1-е сербскае паўстанне 1804—13 пачалося ў лют. 1804 у Бялградскім пашалыку (губерні) пасля забойства янычарамі (студз. 1804) каля 70 найб. папулярных у народзе сербаў. Паўстанне ўзначаліў Карагеоргій. Паўстанцы атрымалі некалькі перамог і на пач. 1807 кантралявалі ўсю тэр. Сербіі. Значную дапамогу паўстанцам аказала Расія ў час.рус.-тур. вайны 1806—12. Па патрабаванні галоўнакаманд. Малдаўскай арміяй М.І.Кутузава ў Бухарэсцкі мірны дагавор 1812 быў уключаны спец.арт. аб дазволе Сербіі мець унутр. самакіраванне. Выкарыстаўшы тое, што Расія вяла вайну з Францыяй, тры тур. арміі ў 1813 разграмілі паўстанцкае войска і аднавілі ўладу султана. 2-е сербскае паўстанне 1815 фактычна стала працягам першага. Яно пачалося ў крас. ў Бялградскім пашалыку. Кіраўніком паўстання быў абраны ваявода Мілаш Абрэнавіч, войскі якога атрымалі шэраг перамог над туркамі. Аднак колькасная перавага тур. войск прымусіла сербаў пайсці на перагаворы з Турцыяй, і пры дыпламат. падтрымцы Расіі было заключана перамір’е. Тур. ўрад прызнаў Мілаша вярх. кнезам (князем) Сербіі, рэгламентаваў памеры падаткаў сербскіх сялян тур. памешчыкам, а права збору падаткаў султану перадаў сербам. Паўстанне стварыла ўмовы для далейшай барацьбы сербаў за ўнутр. аўтаномію, якая завяршылася ў 1830-х г. стварэннем Сербскага княства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШУРБАНІПА́Л, Ашурбанапал,
цар Асірыі ў 669 — каля 633 да нашай эры. Сын Асархадона. Пры ім імперыя дасягнула найб. магутнасці, але страціла Егіпет (655). Перамог свайго брата Шамашумукіна (з 652 паўстаў супраць Ашурбаніпала) і заняў яго рэзідэнцыю Вавілон (648), пакарыў Элам (639) і інш. Увайшоў у гісторыю і як збіральнік стараж. пісьмовых помнікаў; яго б-ка мела больш за 20 тыс. клінапісных гліняных таблічак (знойдзена ў 1849—54 на месцы апошняй асірыйскай сталіцы Ніневіі).
Ашурбаніпал у святочным адзенні з кап'ём. Алебастравы рэльеф з Ніневіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕХІСТУ́Н (Behistun),
Бізітун, скала ў Іране паміж гарадамі Керманшах (цяпер Бахтаран) і Хамадан з клінапіснымі надпісамі і барэльефам, у якіх адлюстравана гісторыя перамог цара персаў Дарыя I і стварэння дзяржавы Ахеменідаў. Надпісы зроблены ў 516 да н.э. па загадзе Дарыя. Яны выкананы на З мовах (стараж.-персідскай, эламскай і вавілонскай), на барэльефе — выявы Дарыя, яго заступніка бога Ахурамазды і палонных ворагаў. Надпісы далі ключ для расшыфроўкі эламскага і вавілонскага клінапісаў.
А.В.Іоў.
Агульны выгляд скалы Бехістун і прамалёўка рэльефу на ёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́НТ (Флавій) (Flavius Valens; каля 328, Цыбалы, рым. правінцыя Панонія, цяпер г. Вінкаўцы, Харватыя — 9.8.378),
рымскі імператар з 364. Быў абвешчаны ў Канстанцінопалі Аўгустам і суправіцелем свайго брата Валентыніяна I; правіў ва ўсх.ч. Рымскай імперыі. У 367—369 перамогготаў на Ніжнім Дунаі, у 370—378 знаходзіўся ва ўсх. правінцыі, вёў войны з перс. царом Шапурам II. У 376 дазволіў вестготам, якіх выцеснілі гуны, пасяліцца ў рым.прав. Мёзія. У Адрыянопальскай бітве 378 войскі Валента пацярпелі паражэнне ад вестготаў, сам Валент загінуў.