Перагайдама́чыцьперавесці ў чужыя рукі; перамарнатравіць, прамантачыць дабро (грошы)’ (Нас.). Да пера- і гайдама́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

механізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Аснасціць (аснашчаць) машынамі, механізмамі, перавесці (пераводзіць) на механічную цягу, энергію.

М. сельскую гаспадарку.

|| наз. механіза́цыя, -і, ж.

М. працаёмкіх працэсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перады́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Невялікі перапынак, каб аддыхацца, перавесці дыханне.

Бегчы кіламетр без перадышкі.

2. перан. Часовае спыненне якой-н. дзейнасці.

П. ў спрэчках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Перавесці (пераводзіць) на легальнае становішча.

[Ад фр. légaliser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэмітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Перавесці (пераводзіць) грошы пры дапамозе пераводнага вэксаля.

[Ад лац. remitto — адсылаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трасі́раваць², -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

У фінансавай справе: перавесці (пераводзіць) выплату грошай на другую асобу.

|| наз. трасі́раванне, -я, н. і трасіро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нижеопла́чиваемый прил. ніжэйапла́тны;

перевести́ на нижеопла́чиваемую рабо́ту пераве́сці на ніжэйапла́тную рабо́ту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкалькава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Зняць (знімаць), перавесці (пераводзіць) малюнак пры дапамозе дэкалькаманіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак., каго-што.

Перамясціць, перавесці на новую базу.

П. завод на новае месца.

|| наз. перабазі́раванне, -я, н. і перабазіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамані́ць, -аню́, -а́ніш, -а́ніць; -а́нены; зак., каго-што (разм.).

Перавесці да сябе (на працу, у свой калектыў, у другі лагер і пад.), прывабіўшы якой-н. выгадай, перавагамі.

П. спецыяліста.

|| незак. перама́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)