a linear succession from father to son — спа́дчыннасьць па лі́ніі ад ба́цькі да сы́на
3) як лі́нія, даўгі́ й ву́зкі
4) прапарцы́йны, сувыме́рны
a linear relationship — прапарцы́йная су́вязь, зале́жнасьць
linear equation Math. — раўна́ньне пе́ршае ступе́ні
•
- linear measure
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
primary
[ˈpraɪməri]1.
adj.
1) пе́ршы (па чарзе́)
2) пе́ршы (па ва́жнасьці)
3) першапачатко́вы
4) пачатко́вы
primary school — пачатко́вая шко́ла
2.
n. -ries
1) не́шта пе́ршае з пара́дку або́ паво́дле ва́жнасьці
2) асно́ўныя ко́леры (чырво́ны, жо́ўты і сі́ні)
3) пе́ршая абмо́тка трансфарма́тара
4) перадвы́барны сход вы́баршчыкаў, перадвы́бары pl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«ГАЗЕ́ТА ГРОДЗЕ́НЬСКА»
(«Gazeta Grodzieńska»),
першае перыядычнае выданне на тэр. сучаснай Беларусі. Выдавалася з мая 1776 да 1783 (?) у Гродне на польск. мове раз на тыдзень на 2 старонках фарматам 15 × 20 см. Друкавалася ў Гродзенскай друкарні. У перадавых артыкулах абмяркоўваліся надзённыя грамадска-паліт. праблемы (на той час унікальная з’ява). Па патрабаванні караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Гродне была ўведзена пасада цэнзара, па загадзе якога рэдакцыйныя артыкулы часам замяняліся паведамленнямі з інш. выданняў. Змяшчала інфармацыю пра падзеі ў горадзе, аб’явы. Апошні выяўлены нумар газеты датаваны 28.12.1780.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пі́рма: даць пірма ’даць выспятка’ (лаг., віл., Сл. ПЗБ). Відаць, балтызм. Параўн. літ.spyrimas ’брыканне’, spirti ’брыкнуць’, ’пхнуць, піхнуць, штурхнуць нагой’. Букявічуце (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 68–69), выходзячы з тлумачэння фразы даць пірма як ’аддаць перавагу’, звязвае слова пірма з літ.pirma ’раней, спачатку’, ’спераду’, ’па-першае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чэмпіён, ‑а, м.
Званне пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання. Чэмпіён свету. □ Павел любіў спорт. Але яшчэ больш любіў фізіку, а чэмпіёнам не зрабіўся толькі таму, што не хапіла часу для трэніровак.Шыцік.[Марына Паўлаўна:] — Ігар заняў першае месца па Саюзу па плаванню. Чэмпіён... Як я рада.Васілевіч.
•••
Абсалютны чэмпіён — спартсмен, які атрымаў найбольшую колькасць ачкоў у спаборніцтвах.
[Англ. — champion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАКІЁР Аляксандр Барысавіч (28.5. 1824, г. Таганрог, Расія —9.2.1870),
расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1845). Служыў у Мін-ве юстыцыі, супрацоўнічаў у часопісах «Современник», «Отечественные записки», «Русский вестник» і інш. Працы па гісторыі рас. знешняй палітыкі і землеўладання, геральдыцы і інш.Асн. твор — «Руская геральдыка» (1855, Дзямідаўская прэмія 1856) — першае падобнае навук. даследаванне ў рас. гістарыяграфіі, у якім таксама даецца першы нарыс рас. сфрагістыкі (навукі аб пячатках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕ́ЕНКА Анатоль Міхайлавіч (н. 4.2. 1930, б.в. Сітнікі, Полацкі р-н Віцебскай вобл.),
бел. самадзейны разьбяр па дрэве. Працуе пераважна ў галіне дробнай пластыкі. Аўтар кампазіцый на фальклорныя, літ., гіст. тэмы. Творы вызначаюцца смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай манерай разьбы: «Хадакі да У.І.Леніна», «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызаны» (1978), «Першае каханне» (1979), «Лявоніха» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПРАФЕСІ́ЙНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА (ВПВ). Засн. паводле пастановы СМ Беларусі ад 1.3.1989 «Аб эксперыменце па бесперапыннай падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых і тэхнікаў». Прымаюць асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Вядуць падрыхтоўку рабочых кадраў па 60 прафесіях (1-я ступень падрыхтоўкі, тэрмін навучання 2—3 гады) і спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй па 18 спецыяльнасцях (2-я ступень, 3 гады і 10 месяцаў) для машына- і прыладабудавання, чыг. транспарту, буд-ва, сельскай гаспадаркі і інш.Першае ВПВ створана ў 1989 у Мінску на базе сярэдняга прафес.-тэхн. вучылішча № 15. У 1996/97 навуч.г. на Беларусі 22 ВПВ і 1 вышэйшае тэхн. вучылішча машынабудаўнікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЫ́КУЛЫ ВАЙСКО́ВЫЯ (гетманскія),
вайсковыя законы, пастановы і распараджэнні, якія дзейнічалі ў ВКЛ у 16—18 ст. Зацвярджаліся соймам або асабіста гетманамі. Былі першымі дысцыплінарнымі і баявымі статутамі арміі, а таксама зборнікамі вайскова-крымінальнага права. У артыкулах і інш.юрыд. актах пра вайск. службу вызначаўся парадак камплектавання, размяшчэння, забеспячэння і падпарадкавання арміі. Першая спроба кадыфікаваць нормы вайск. права Беларусі зроблена пры складанні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. У 1754 у Нясвіжы зроблена першае сістэматызаванае выданне актаў павайск. праве Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сано́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой — які займае высокае службовае становішча, з’яўляецца саноўнікам. Вядома: паэт вядомы Напісаў палкую оду, Чытаў яе на званым абедзе Ў прысутнасці саноўных асоб.Жычка.// Звязаны з дзейнасцю саноўнікаў, іх спосабам быцця. [Размова] была непрыемная Валуеву, але мусіў цярпець. Даносу і плётак не будзе. Па-першае, дваране і людзі свайго саноўнага кола, па-другое, удваіх.Караткевіч.
2.Іран. Уласцівы саноўніку; важны. Саноўны стыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)