Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЖАДА́ННЯ МЫС,
мыс на ПнУПаўночнага в-ва Новай Зямлі (76°57′паўн. ш., 68°35′усх. д.). Абрывісты, скалісты ўцёс (выш. каля 30 м), які ўдаецца ў мора ў выглядзе паўвострава. У раёне мыса палярная станцыя (з 1931). Названы ў 1596 В.Барэнцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКНЕ́ЙСКІЯ АСТРАВЫ́ (Orkney Islands, архіпелаг у Атлантычным ак. каля паўн. ўзбярэжжа Шатландыі; тэр. Вялікабрытаніі. Каля 70 а-воў, самы вялікі — в-аў Мэйнлэнд. Пл. каля 1000 км². Выш. да 477 м. Фіёрды, азёры. Лугі, верасоўнікі. Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Ткацтва. Нафтавы тэрмінал Паўночнага мора. Гал. парты Керкуол, Флота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗА́ХАД—УСХО́Д»,
транс’еўрапейская чыг. магістраль Парыж—Страсбур (Францыя)—Штутгарт—Мюнхен (ФРГ)—Зальцбург—Вена (Аўстрыя)—Будапешт (Венгрыя)—Белград (Югаславія)—Салонікі (Грэцыя). Аб’ядноўвае чыг. сетку 6 краін. Агульная працягласць больш за 2,2 тыс.км. Стыкуецца з чыгункамі Бельгіі, Люксембурга, Швейцарыі, Італіі. Забяспечвае скразныя зносіны паміж партамі Паўночнага і Эгейскага мораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ЛЬСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., на ПнУ ад В. Антыльскіх а-воў. Т-ра вады ў лютым 25, у жн. 28 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Абмывае Антыльскія і Багамскія а-вы, ад в-ва Пуэрта-Рыка з’яўляецца працягам Паўночнага Пасатнага цячэння, на Пн злучаецца з цячэннем Гальфстрым.
хамса, рыба атр. селядцападобных. Жыве ў водах Атлантычнага ак. ад Паўночнагам. да Біскайскага заліва.
Даўж. да 20 см, маса да 19 г. Цела цыгарападобнае, спінны плаўнік невялікі. Трымаецца чародамі. Робіць сезонныя і вертыкальныя сутачныя міграцыі. Корміцца планктонам. Палавой спеласці дасягае на 2-м годзе жыцця. Жыве да 4 гадоў. Мае прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛЕ́НСКІ (Яўген Пятровіч) (6.10.1796, г. Наваміргарад, Украіна — 26.2.1865),
дзекабрыст. Князь, сын тульскага губернатара. Паручнік лейб-гвардыі Фінляндскага палка. Чл.«Саюза працвітання». Адзін з заснавальнікаў Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, з 1823 чл. яго думы. Рэспубліканец. Нач. штаба паўстання на Сенацкай плошчы 14.12.1825. Прыгавораны да пажыццёвай катаргі. Пасля амністыі 1856 жыў у Калузе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы сял. рэформы 1861. Аўтар «Успамінаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЭКАЛЕ́ (франц. Pas de Calais),
Дуўрскі праліў, праліў паміж в-вам Вялікабрытанія і ўзбярэжжам Францыі. З’яўляецца ўваходам у праліў Ла-Манш з боку Паўночнагам.Даўж. 37 км, найменшая шыр. (паміж Дуўрам і Кале) 32 км, глыб. 21—64 м. Парты: Дуўр (Вялікабрытанія), Кале і Дзюнкерк (Францыя). Паромная сувязь Дуўр—Кале, Дуўр—Дзюнкерк, Дуўр—Булонь. Пад пралівам чыг. тунэль.