філасо́фскі, -ая, -ае.
1. гл. філасофія.
2. Уласцівы філосафу (у 2 знач.); спакойны, разважлівы, удумлівы.
Філасофскія адносіны да справы.
3. перан. Глыбакадумны, сур’ёзны (разм.).
Рабіць з філасофскім выглядам.
4. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя (кніжн.).
Філасофская паэма.
○
Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г.д.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыдакты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дыдактыкі (у 1 знач.). Дыдактычныя прынцыпы.
2. Павучальны. Дыдактычны тон. // Які мае характар павучання. Дыдактычная літаратура. Дыдактычная паэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўзго́дненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць няўзгодненага; адсутнасць узгодненасці. Кампазіцыйная няўзгодненасць асобных раздзелаў, непрадуманая расстаноўка акцэнтаў прывялі да таго, што паэма, па сутнасці, распадаецца на два асобныя творы. Рагойша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адысе́я
(гр. Odysseia = героікаэпічная паэма, аўтарам якой лічаць Гамера)
кніжн. падарожжа, звязанае з рознымі перашкодамі і прыгодамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мнагагра́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае некалькі граней. Мнагагранны вугал.
2. перан. Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н.; рознабаковы. Як дасканалы твор мастацтва паэма «Сымон-музыка» мнагагранная ў сваім змесце. Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самавыяўле́нне, ‑я, н.
Выяўленне самога сябе ў чым‑н., у якой‑н. дзейнасці. Лірычная паэма дае шырокую прастору для самавыяўлення аўтара, для раскрыцця душэўнага, эмацыянальнага стану чалавека. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПОП, Поўп (Pope) Аляксандр (21.5.1688, Лондан —30.5.1744), англійскі пісьменнік; прадстаўнік Асветніцтва. Дэбютаваў у жанры вершаванай пастаралі, прадоўжыў традыцыі «Буколік» Вергілія (зб. «Пастаралі», 1704; паэма «Віндзорскі лес», 1713). Паэма «Спроба пра крытыку» (1711) — маніфест. англ. асветніцкага класіцызму. Майстар сатыры і лёгкай, іранічнай, вытанчанай паэзіі ракако (іроікамічныя паэмы «Выкраданне кудзеру», 1712; «Дунсіяда», 1728; «Новая Дунсіяда», 1742). Вяршыня творчасці — філас. паэма «Спроба пра чалавека» (1732—34) — вершаванае выкладанне ідэй Дж.Лока і А.Шэфтсберы. Аўтар сатыр і эпіграм, перакладаў «Іліяды» і «Адысеі» Гамера.
Тв.:
Рус. пер. — Поэмы. М., 1988.
Літ.:
Сидорченко Л.В. Александр Поуп: В поисках идеала. Л., 1987.
Г.В.Сініла.
т. 12, с. 509
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лі́рыка-драматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які спалучае элементы лірыкі і драмы (пра літаратурны твор). Лірыка-драматычная паэма.
2. У музыцы — пераходны паміж лірычным і драматычным (пра голас спевака, спявачкі). Лірыка-драматычны тэнар. Лірыка-драматычнае сапрана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адысе́я
(гр. Odysseia = героіка-эпічная паэма, аўтарам якой лічаць Гамера)
багатае падзеямі, прыгодамі падарожжа.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
жа́нравы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жанру (у 1 знач.). Драматычная паэма сумяшчае ў сабе жанравыя адзнакі і ліра-эпічнай паэмы і драмы. Ярош.
2. Які мае адносіны да жанру (у 2 знач.); бытавы. Жанравая сцэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)