мужчынскія палавыя клеткі ў пачатковы перыяд сперматагенезу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зыхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, з якога пачынаецца што‑н.; пачатковы. Зыходная пазіцыя. Выхадны пункт погляду. □ Для беларускіх пісьменнікаў, якія выступіла заснавальнікамі нацыянальнай прозы, фальклорныя крыніцы з’явіліся ў некаторай ступені зыходным пунктам, ад якога яны адштурхоўваліся.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САФІ́, Асфі,
горад на З Марока. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 11 ст. Каля 250 тыс.ж. (2000). Порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. (вываз фасфарытаў, суперфасфату, рыбных кансерваў). Пачатковы пункт чыгункі ва ўнутр. частцы краіны. Найбуйнейшы сусв. цэнтр па вытв-сці фосфарнай кіслаты. Прам-сць: суднабуд., рыбакансервавая, тэкстыльная. Цэнтр рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
primordial
[praɪˈmɔrdiəl]
adj.
1) першапачатко́вы, спрадве́чны
2) элемэнта́рны, пачатко́вы
primordial laws — элемэнта́рныя зако́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
элемента́рны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да элементаў (у 5 знач.).
Э. састаў рэчыва.
2.Пачатковы, які датычыцца асноў чаго-н., асноўны, самы неабходны.
Элементарная фізіка.
Элементарныя веды.
3.перан. Нескладаны, прасцейшы, такі, які павінен быць вядомы кожнаму.
Элементарныя пытанні правапісу.
Элементарныя правілы паводзін.
4.перан. Спрошчаны, павярхоўны, абмежаваны.
Элементарная схема.
|| наз.элемента́рнасць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДВАНАЦЦАЦІПЕ́РСНАЯ КІ́ШКА,
пачатковы аддзел тонкай кішкі ад выхадной адтуліны страўніка да парожняй кішкі. Даўжыня яе ў чалавека 27—30 см (прыблізна 12 папярочнікаў пальца, адсюль назва). У поласці Д.к. адкрываюцца вывадныя пратокі падстраўнікавай залозы і печані. Залозістыя элементы сценкі выдзяляюць сакрэт, у якім ёсць ферменты, неабходныя для ператраўлення бялкоў, тлушчаў і вугляводаў (у поласці Д.к. ператраўленне рэчываў найб. інтэнсіўнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЯБА́ (Cuiabá),
горад на З Бразіліі. Адм. ц. штата Мату-Гросу. Засн. ў 1719. Больш за 300 тыс.ж. (1995). Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт суднаходства на р. Куяба (прыток р. Парагвай). Гандл.-прамысл. цэнтр раёна экстэнсіўнай жывёлагадоўлі, вырошчвання цукр. трыснягу, збору каўчуку, здабычы золата, алмазаў і інш.Прам-сць: харчасмакавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў. Ун-т. Філалагічная акадэмія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адпраўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Такі, з якога адпраўляюць каго‑, што‑н., адкуль адмаўляюцца. Адпраўны пункт.
2.перан. Такі, з якога выходзяць; зыходны, пачатковы. Тэма грамадзянскай вайны паслужыла [Чорнаму] толькі фонам і як бы адпраўным пунктам для выхаду ў сённяшні дзень.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРТ (Perth),
горад на ПдЗ Аўстраліі. Адм. ц. штата Зах. Аўстралія. Засн. ў 1829. 1313 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на беразе Індыйскага ак. пры ўпадзенні р. Суон (аванпорт — г. Фрымантл). Пачатковы пункт чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цяжкае і трансп. машынабудаванне (судны, аўтазборка, пад’ёмна-трансп. абсталяванне), хім., тэкст., дрэваапр., харч. (асабліва мясная), папяровая. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́НТ-НУА́Р (Pointe-Noire),
горад на Пд Рэспублікі Конга, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.Засн. ў 1883. Каля 600 тыс.ж. (2000). Гал. порт краіны (абслугоўвае таксама Цэнтральнаафр. рэспубліку, Чад, часткова Габон). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Другі па значэнні (пасля г. Бразавіль) прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: лесапільная, фанерная, харч., абутковая, нафтаперапр., суднабудаўнічая. Цэнтр рыбалоўства. Паблізу нафтапромыслы і радовішчы калійных солей.