überdhnen

vt

1) зана́дта мо́цна наця́гваць (напр. струну)

2) мед. пацягну́ць (сухажылле)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ту́згаць ‘тузаць, цягаць’ (Ласт., Сцяшк. Сл., Стома Сл.; смарг., Сл. ПЗБ), ту́зґыць, тузґы́ць ‘тузаць’ (мёрск., Нар. сл.), тузгану́цьпацягнуць’ (Стома Сл.), ‘рэзка пацягнуць, ірвануць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ту́згацца ‘важдацца, намагацца нешта зрабіць’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. рус. валаг. ту́згать ‘біць, калаціць’ (СРНГ), апошняе паводле лінгвагеаграфічнай характарыстыкі пярэчыць меркаванню Саўкі (Запісы, 1999, 23, 57) пра запазычанне слова з літоўскай мовы (параўн. літ. tūzgė́ti ‘ляскаць, шчоўкаць’), што пацвярджае анаматапеічны характар лексемы. Сюды ж тузґані́на ‘тузаніна’ (мёрск., Нар. словатв.), тузганы ‘які тузаецца, торгаецца’ (У. Дубоўка, гл. Каўрус, Словаклад).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Панесці, пацягнуць. Дома рыбу перабралі. Драбнейшую пакінулі сабе, адборную ж Андрэй і Янка патарабанілі ў Панямонь. Колас. Зрэзалі .. [сасну] з пня, ацерабілі, адшмулялі ад камля, колькі каму трэба было, і патарабанілі ў вёску. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утащи́ть сов., разг.

1. (унести) сцягну́ць; (потащить) пацягну́ць; (вытащить) вы́цягнуць; (оттащить) адцягну́ць; (затащить) зацягну́ць;

2. (украсть) сцягну́ць, укра́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пацяга́нец ’кажух, пацягнуты сукном’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), рэч., пацяганка ’тс’, гом. ’аблямоўка ў кажусе’ (браг., Нар. словатв.; Мат. Гом., Ян.). Утворана ад пацягнуць < цягнуць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑анец (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дёрнуть сов.

1. тузану́ць, шмаргану́ць, таргану́ць; (потянуть) пацягну́ць; (рвануть) рвану́ць; скубану́ць; см. дёргать 1;

2. (выпить) фам. хапі́ць, кульну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нюшо́к ’невялікая колькасць, якую можна ўзяць у тры пальцы’ (Нас.), ’шчопці’ (Нік., Няч.; Касп.), ’малая колькасць’ (расон., Шатал.), нюшок, нюнбк ’драбок’ (Сл. ПЗБ), нішбк ’тс’ (астрав., вусн. паведамл.). Памянш. ад нюх ’невялікая колькасць расцёртага рэчыва, якую можна пацягнуць носам’ (Нас.), да нюхаць, у прыватнасці ’нюхаць тытунь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; павёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; зак.

1. каго-што. Пачаць весці (у 1—6 знач.).

П. дзіця за руку.

П. батальён на прарыў.

П. шашу на захад.

П. трактар па полі.

П. смыком па струнах.

П. барацьбу з недахопамі.

2. безас., каго куды. Пахіліць, пацягнуць.

Галава закружылася і мяне павяло ўбок.

3. чым. Зрабіць плаўны рух, варухнуць.

П. плячамі.

І вокам не павёў (не звярнуў увагі, ніяк не зрэагаваў на слова, заўвагу і пад.).

|| незак. паво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., каго-што.

Зрабіць мокрым, вільготным, намачыць. Дождж абмачыў сена. □ [Юрка].. пабоўтаў трохі нагамі ў вадзе, абмачыў унізе калошы палатняных портак сваіх і не мог сабраць сваіх думак аж да самай ночы. Чорны. // Зрабіць мокрым, абмакнуўшы ў што‑н. Добра абмачыць касу, пацягнуць яе пад вадой і, падняўшы, глядзець, як.. цячэ ў раку тонкі струмень. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсмалі́ць, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.

Разм.

1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так? Чорны.

2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)