akceptować

незак.

1. прымаць; ухваляць; пацвярджаць; пагаджацца;

2. фін. акцэптаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stwierdzać

незак.

1. канстатаваць;

2. пацвярджаць;

3. сведчыць, пасведчываць, засведчваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Све́дчыць (сьве́дчыць) ‘пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-небудзь у якасці відавочцы, сведкі, дасведчанай асобы’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), параўн. ст.-бел. досвѣдчати ‘тс’. Укр. сві́дчити, польск. świadczyć, в.-луж. swědčić, н.-луж. svědcyś, чэш. svědčit, славац. svedčiť, серб.-харв. svjedòčiti, славен. svedóčiti. Дыял. прасл. *svědčiti, дэрыват ад *svědъkъ ‘сведка’. Параўн. таксама светка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., аб чым, пра што і з дадан. сказам.

1. Пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго‑н. у якасці відавочніка, сведкі, дасведчанай асобы. Сведчу, што ў правінцыі Антарыо Ёсць Палерма — слаўны гарадок. Панчанка. Расказы відавочцаў сведчылі, што агонь у лесе ўспыхнуў адразу ў некалькіх месцах і амаль у адзін і той жа час. Матрунёнак.

2. Быць сведчаннем чаго‑н., пацвярджаць, даказваць што‑н. Маёр рабіўся весялейшым, пачаў насвістваць украінскія песні, што сведчыла аб яго добрым настроі. Шамякін. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці насычаны таксама вялікай колькасцю дзеясловаў лацінскага паходжання, што сведчыць аб моцным уплыве лацінскай мовы на беларускую. Гіст. лекс. бел. мовы. Старанна дагледжаная, начышчаная, змазаная, яна [машына] павінна была сведчыць, што новы гаспадар яе — чалавек дбайны і руплівы. Васілёнак. Гледачоў — як дзверы зачыніць. Больш тут месца нельга ўжо нідзе знайсці. Здабытак люду і гарачыні Сведчыць нам пра поспех самадзейнасці. Гілевіч.

3. і каму. Даваць паказанні на судзе. Кожны сведка звычайна карыстаецца пэўнаю павагаю ў тых, каму ён сведчыць збіраецца. Колас.

4. і што. Афіцыйна пацвярджаць сапраўднасць чаго‑н. Сведчыць подпіс і сведчыць пячаць, Што ідзём мы [Рыбка, Ворчык, Зарудны] з астрогу. Куляшоў. Размашысты подпіс гаварыў пра тое, што чалавек з упэўненасцю сведчыў складзеную для яго па ўсёй форме паперу. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verbríefen vt пацвярджа́ць дакуме́нтамі;

verbríeft und versíegelt рашано́ ухвале́на і падпі́сана

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

validate [ˈvælɪdeɪt] v. fml

1. надава́ць зако́нную сі́лу;

validate a passport легалізава́ць па́шпарт

2. падмацо́ўваць; пацвярджа́ць;

validate a theory падмацо́ўваць тэо́рыю (фактамі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

warrant​2 [ˈwɒrənt] v.

1. fml апра́ўдваць

2. абяца́ць, гарантава́ць; пацвярджа́ць;

This material is warranted to be colour-fast. Трываласць афарбоўкі тканіны гарантуецца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

second​4 [ˈsekənd] v.

1. дапамага́ць, падтры́мліваць;

second a motion выступа́ць у падтры́мку прапано́вы;

second words with deeds пацвярджа́ць сло́вы спра́вамі

2. быць секунда́нтам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

afirmować

незак. кніжн. пацвярджаць, сцвярджаць; падтрымліваць, вызнаваць, ухваляць;

afirmować czyje ideały — падтрымліваць чые ідэалы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

verify [ˈverɪfaɪ] v.

1. правяра́ць, кантралява́ць;

verify details удакладня́ць дэта́лі;

verify figures правяра́ць лі́чбы

2. пацвярджа́ць; дака́зваць;

The prediction of bad weather was verified. Прагноз кепскага надвор’я спраўдзіўся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)