Звярнуцца з прывітаннем пры сустрэчы з кім‑н.; паздароўкацца. Стуку дзвярэй ніхто з іх не пачуў, і ўсе здзіўлена азірнуліся, калі Паходня падышоў да стала і прывітаўся.Хадкевіч.— Дзень добры, Павел Сяргеевіч, — прывітаўся.. [Сярожа] і працягнуў Паўлу чорную руку. — Ну як вам падабаецца ў нас? — Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парыжэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які парыжэў. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, дзе маркотна выступалі адны толькі парыжэлыя купіны з сухою леташняю травою.Колас.З канторы выйшаў Паходня. Быў ён у тым жа шэрым гарнітуры, як і на сходзе ў Старыцы, у руцэ трымаў палявую сумку, парыжэлую ад сонца і дажджоў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАТУ́Р, Ла Тур (La Tour) Жорж дэ (19.3.1593, г. Вік-сюр-Сей, Францыя — 30.1.1652), французскі жывапісец; прадстаўнік караваджызму. Пісаў рэліг. і жанравыя карціны, якім уласцівы прастата і напружанасць кампазіцыйнай пабудовы, лаканізм выяўл. сродкаў. Карціны падзяляюцца на дзённыя сцэны, якія трактуюцца ў халодным і яркім асвятленні, і начныя, якія будуюцца на рэзкім кантрасце святла і ценю з вызначанай крыніцай святла (свечка, паходня), што надае ім загадкавасць і драматызм. Сярод твораў: «Варажбітка» (1610-я г.), «Махляры» (каля 1625), «У ліхвяра», «Нараджэнне Хрыста» (абедзве 1630-я г.), «Іосіф-цясляр», «Магдаліна са свяцільнікам» (абодва 1640-я г.), «Адрачэнне апостала Пятра» (1650) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
палітру́к, ‑а, м.
1. Ва Узброеных Сілах СССР да 1942 г. — асоба, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей. Палітрук роты.
2. Ва Узброеных Сілах СССР з 1935 па 1942 г. — воінскае званне для розных катэгорый палітычнага саставу. Камандаваў атрадам механік Ленінскай МТС Сцяпан Ваўчок, камісарам у яго быў Паходня, малодшы палітрук па воінскаму званню.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знаёміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.
1. Рабіць знаёмым каму‑н.; прадстаўляць аднаго другому (другім). Паходня на гэты раз ахвотна знаёміў Зараніка з людзьмі, шмат паказваў і расказваў, але асаблівай прыязнасці да сябе Заранік не адчуваў.Хадкевіч.
2.зчым. Даваць каму‑н. звесткі аб чым‑н. Знаёміць з рашэннямі партыі. Знаёміць з творчасцю пісьменніка. Знаёміць экскурсантаў з экспанатамі музея.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́баўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Рмн. ‑бавак; ж.
1. Тое, што і забава. [Пятро Захаравіч] перагортваў альбом проста так, дзеля забаўкі, але хутка зацікавіўся не на жарт.Краўчанка.Праз нейкі час рыба пачала браць прынаду. Кравец захапіўся гэтай забаўкай.Чорны.
2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка. З гліны пеўнікі-свісткі — Забаўкі для малых.Броўка.Паходня пазіраў то на забаўкі на стале, то на Марынчын твар.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхі́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць прыхільнага. Прыхільнасць адносін.
2. Прыхільныя, добразычлівыя, спагадлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; сімпатыя. Загарэлы абветраны твар капітана быў адкрыты, просты, выклікаў прыхільнасць сваімі правільнымі прыгожымі рысамі.Краўчанка.Дзед Юрка дзядзьку паважае І да яго прыхільнасць мае.Колас.
3. Схільнасць да якога‑н. занятку, да якіх‑н. спраў, учынкаў. — Тут кажуць, што ты маеш вялікую прыхільнасць да радыё, — усміхнуўшыся, сказаў Радзюку Паходня.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
Пакінуць якое‑н. месца на пэўны час; выйсці, адысці. Адлучыцца з дому. □ Марынка ўспомніла, як Паходня.. падышоў і пацалаваў яе, сказаўшы, што адлучыцца на якую гадзіну на калгасны двор па справах.Хадкевіч.// Аддзяліцца, адысці ад каго‑, чаго‑н. □ Гадзіны дзве ўся калона рухалася разам з партызанамі. Потым партызаны адлучыліся і пайшлі кожны сваім маршрутам.Колас.Віктар адлучыўся ад варот і знік у цемрадзі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пучо́к, ‑чка, м.
1.Памянш.да пук 1; невялікая звязка чаго‑н. Сцёпа парваў пралесак, навязаў іх у пучкі.Баранавых.Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак.Бядуля.
2. Тое, што і пук 1 (у 2 знач.); невялікі пук. Фурманка наблізілася, і Паходня ўключыў ліхтарык, накіраваўшы на яе блакітны пучок святла.Хадкевіч.У кабінеце сядзеў стомлены, сіваваты падпалкоўнік медыцынскай службы. Пад вачамі ў яго — сіняватыя кругі, на пераносіцы — пучок маршчынак.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уло́ўны, ‑ая, ‑ае.
1.(звычайнасасловамі «ледзь», «ледзьве»). Малапрыкметны, слабы, невыразны. Ледзь улоўны пах лугавых траў. □ Пад ледзь улоўнымі павевамі ветру кланяліся, высцілаліся доўгія сцябліны кавылю.Даніленка.Столаначальнік адчуў ледзь улоўную іронію, сярдзіта паглядаў на пісца.Мехаў.Радасць, навеяная пісьмамі, змешвалася з усё больш улоўным пачуццём адзіноты, тым пачуццём, якога Паходня не любіў і стараўся пазбавіцца ў рабоце, у сустрэчах з людзьмі.Хадкевіч.
2.Спец. Які дае добры ўлоў. Улоўны год.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)